штомесячная газета бел. эміграцыі, орган Згуртавання беларусаў Канады. Выдавалася ў 1948—54 у Таронта (да кастр. 1949, № 1—19, на рататары). Гал. рэдактар К.Акула (з № 9 за 1948). Газета прапагандавала ідэю нац. незалежнасці Беларусі, друкавала матэрыялы аб грамадска-паліт. жыцці на Беларусі і інш. Імкнучыся дапамагчы беларусам прыстасавацца да жыцця ў эміграцыі, змяшчала інфармацыю аб Канадзе, парады. Выйшла 58 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЦКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.Дзейнічаў у 1839—82 у Беларусі, у мяст. Беліца (цяпер у межах г. Гомель). Быў найб.цукр. прадпрыемствам на Беларусі. Вырабляў цукар-пясок. У 1839 згарэў, у 1840 адбудаваны. Меў 2 паравыя машыны, 2 паравыя, 3 дэфекацыйныя (1855), 6 выпаральных катлоў, 2 цэнтрабежныя машыны, халадзільнік. Працаваў на мясц. сыравіне (цукр. буракі). У 1879 на з-дзе 232 рабочыя, выпушчана 19 тыс. пудоў цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯпры Дзяржаўным патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1977 у Мінску на базе навук.-тэхн. б-кі Ін-та навук.-тэхн. інфармацыі. Найб. поўны на Беларусі фонд навук.-тэхн. л-ры і дакументацыі па ўсіх галінах прам-сці — больш за 20 млн. адзінак. Рэсп. цэнтр міжбібліятэчнага абанемента па тэхн. л-ры, метадычны цэнтр навук.-тэхн. б-к Беларусі. Мае 5 абл. філіялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬТМАН (Віктар Сцяпанавіч) (9.10.1926, Мінск — 21.8.1985),
бел. геабатанік. Д-рбіял.н. (1974). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1957 у Ін-це эксперым. батанікі АНБеларусі. Навук. працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Леса Белорусского Полесья: (геоботанические исслед.). Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, М.Ф.Лоўчым);
Географический и типологический анализ лесной растительности Белоруссии. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРШО́ВІЧ (Юрый Вульфавіч) (н. 10.1.1935, г. Харкаў, Украіна),
бел. скрыпач. Засл. арт.Беларусі (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1959). У 1959—95 саліст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі (з 1972 канцэртмайстар), адначасова ў 1965—72 выкладаў у Сярэдняй спец.муз. школе пры Бел. кансерваторыі. Выступаў з канцэртамі як саліст і ансамбліст (у 1965—90 першая скрыпка Квартэта Саюза кампазітараў БССР). З 1995 жыве ў Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯБНІ́ЦКІ (Мікалай Васілевіч) (17.12.1919, г. Краснаармейск, Казахстан — 29.11.1975),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арлоўскае пях. вучылішча (1941). На фронце з чэрв. 1941, з вер. ў тыле ворага, камандзір узвода партыз. атрада спец. прызначэння, у ліп. 1942 — ліст. 1943 камандзір спецатрада НКДББССР «Другія», які дзейнічаў на тэр.Беларусі і Расіі. Да 1955 у органах КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Сямён Варфаламеевіч) (27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́ЙКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літве, правы прыток р. Бірвета (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 50 км (у межах Беларусі 21 км). Пл. вадазбору 306 км² (у межах Беларусі 205 км²). Выцякае з Вялікага Камайскага воз. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Вял. Сурвілішскае і М. Сурвілішкі, Свірас (у Літве). Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЦІН (Вячаслаў Фёдаравіч) (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1977). Пасля заканчэння Магілёўскага пед. ін-та (1969) працуе ў ім, з 1978 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследуе помнікі эпохі мезаліту Верхняга Падняпроўя. Вылучыў самаст.сожскую культуру на тэр.паўд.-ўсх.Беларусі. Асн. працы: «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990), «Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТУ́З,
мужчынскі летні галаўны ўбор з казырком. Шылі найчасцей з чорнага сукна. На Беларусі пашыраны з сярэдзіны 19 ст. У канцы 19 — пач. 20 ст. пераважалі К. накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часам лакіраваным казырком. На Панямонні і ў Цэнтр.Беларусітрадыц. К. рабілі з саломы з палатнянай падшэўкай, аздобленыя 2 разеткамі, вышытымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі.