ПРАДПАРЛА́МЕНТ, Часовы савет Расійскай рэспублікі,
дарадчы орган пры рас.Часовым урадзе 7—25.10 (20.10—7.11).1917. Створаны паводле рашэння Дэмакратычнай нарады — з’езда прадстаўнікоў Саветаў, прафсаюзаў, арміі і флоту [14—22.9 (27.9—5.10). 1917] — у якасці прадстаўнічага органа ўсіх рас. партый. У складзе П. пераважалі меншавікі і эсэры; бальшавікі пакінулі яго пасля першага пасяджэння. Распушчаны Петраградскім ВРК ў часКастрычніцкай рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТУС-КВО (лац. status quo),
у міжнародным праве становішча ў якой-н. галіне міжнар. адносін або ва ўзаемаадносінах дзяржаў, якое існавала нейкі часу мінулым або існуе ў дадзены момант. Падтрымліваць С.-к. або аднавіць С.-к. — значыць захаваць існуючае становішча або вярнуцца да таго, што існавала раней. С.-к. антэ белум — становішча, якое існавала да пачатку вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫЛАБА́Т (грэч. stylobates ад stylos калона + bainō ступаю),
Платформа ступеньчатага цокаля (стэрэабата) стараж.-грэч. храма, на якой узводзіліся калоны ці будынак. Пазней С. наз. ўвесь 3-ступеньчаты цокаль храма. Убел. архітэктуры С. меў пашырэнне ў перыяд класіцызму (напр., Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор). У наш час сустракаецца ў мемар. архітэктуры (помнікі, надмагіллі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЧА́НКА,
рысорная конная павозка з адкрытым лёгкім кузавам для парнай запрэжкі. Т. з узмоцненай запрэжкай (тройкай або чацвёркай коней) учасграмадз. вайны ў Расіі (1918—20) выкарыстоўваліся ў кавалерыі ў якасці рухомай баявой пляцоўкі пад станковы кулямёт. Баявы разлік кулямётнай Т. складаўся з 2—3 чал. — наводчыка, памочніка і ездавога. УВял.Айч. вайну выкарыстоўваліся бел. партызанамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМА́К Уладзімір Іванавіч (15.5.1924, Мінск — 19.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). УВял.Айч. вайну з кастр. 1942 на Ленінградскім фронце. Радавы Я. вызначыўся 19.7.1943 учас разведкі боем каля г.п. Сінявіна Кіраўскага р-на, дзе сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота, што дапамагло групе разведчыкаў выканаць баявое заданне. Яго подзвіг увекавечаны ў мемарыяле «Сіняўскія вышыні».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФЕ́Т, Іафет,
у Старым запавеце Бібліі адзін з трох сыноў (Сім, Хам, Я.) Ноя — адзінага з людзей, каму Бог даў магчымасць выратавацца з сям’ёй учассусв. патопу. Лічыцца, што ад Я. і яго братоў паходзіць усё сучаснае чалавецтва. Паводле хрысц. падання, нашчадкі Я. насялялі Еўропу і ч. Азіі, утварыўшы т.зв. «яфетаву» (еўрапеоідную) расу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАК (ад ням. Jaaximstallergulden),
назва высакапробных талераўу рускамоўных крыніцах 17 ст.Учасвайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на Беларусь траплялі «Я. з прыкметаю»: еўрапейскія талеры з маскоўскай кантрамаркаю «1655», якія афіцыйна былі ў абарачэнні да 1659 з прымусовым курсам.
Літ.:
Спасский И.Г. Русские ефимки: Исслед. и кат. Новосибирск, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЎШЫЦ Давыд Уладзіміравіч (? — 1941),
сацыял-гігіеніст, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Праф. (1930). З 1930 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова кіраўнік Ін-та арганізацыі аховы здароўя і сац. гігіены. Навук. працы па падрыхтоўцы мед. кадраў, сан. статыстыцы, ахове здароўя насельніцтва Беларусі. Загінуў у акупіраваным ням. фашыстамі Мінску ў часВял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОНЧ-АСМАЛО́ЎСКІ Анатоль Восіпавіч (10.7.1857, Віцебск — 23.9.1930),
рэвалюцыянер-народнік. З 1876 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Прыхільнік рэв. арг-цыі «Зямля і воля». Падтрымліваў кантакты з А.Дз.Міхайлавым, М.А.Марозавым, С.Л.Пяроўская У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу «Зямлі і волі» далучыўся да арг-цыі «Чорны перадзел». У 1879 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага пав.У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу» ў Мінску. Арганізаваў у Блоні гурток самаадукацыі, распаўсюджваў нелегальную л-ру, стварыў Блонскую сялянскую арганізацыю. Неаднаразова быў арыштаваны (у 1882, 1886, 1901, 1908, 1912). У канцы 1890-х г. адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У 1901—04 у ссылцы ва Усх. Сібіры. У 1905 уЦК партыі эсэраў. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, учас Снежаньскага ўзбр. паўстання змагаўся на барыкадах у Маскве. Учас 1-й сусв. вайны ў эвакуацыі, працаваў у арг-цыях дапамогі бежанцам з Беларусі. У 1917 чл. выканкома Уладзімірскага губ. Савета сял. дэпутатаў. Дэлегат Усебел. з’езда (1917). З 1918 у Мінску, актыўна ўдзельнічаў укаап. руху. З 1926 у Маскве, чл. Усесаюзнага т-ва паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПРЭ́СІЯ (ад франц. impression уражанне),
адна з жанравых разнавіднасцей апавядання ў бел. л-ры, якая ўтварылася ад спалучэння адзнак апавядання і лірычнага верша (кароценькае лірычнае апавяданне, блізкае да верша ў прозе). Звычайна аснову І. складае перажыванне аўтара, выкліканае жыццёвай з’явай, выпадкам або ўражаннем. У наш час больш ужывальнае вызначэнне абразок.