назва часткі паўд. заатлантычнага мацерыка, якая была адкрыта партугальцамі ў 1500 і 1501—02, прапанаваная А.Веспучы (1503) у процівагу вядомаму раней еўрапейцам Старому Свету. Пазней гэту назву пачалі выкарыстоўваць да ўсяго паўд. мацерыка, а з 1541, разам з назвай «Амерыка», яна была пашырана і на паўн. мацярык як 4-ю частку свету пасля Еўропы, Азіі і Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛА́Д,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Строфія, цара Факіды (у Сярэдняй Грэцыі), у доме якога выхоўваўся выратаваны пасля забойства Агамемнана яго малалетні сын Арэст. У стараж. афінскіх трагедыях (Эўрыпіда і інш.) П. выступае як верны, самаахвярны сябар і спадарожнік Арэста ў яго шматлікіх прыгодах і выпрабаваннях. Імя П. ў спалучэнні з імем Арэста стала сімвалам вернага, адданага сяброўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЛЁТАЧКА»,
бел.нар. гульня. Гульцы (ад 6 і болей) выбіраюць «першага» і «расплятальніка». «Расплятальнік» адыходзіць убок і адварочваецца. Гульцы становяцца ў кола тварам да цэнтра, пачынаючы з «першага», па чарзе заплятаюцца (пераступаюць праз рукі, пераносяць іх над галавой і інш.), не расчапляючы рук, у адзін клубок, пасля завуць «расплятальніка», які павінен іх расплесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́РАЙ», «Ружа»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасляГарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДПАРЛА́МЕНТ, Часовы савет Расійскай рэспублікі,
дарадчы орган пры рас.Часовым ўрадзе 7—25.10 (20.10—7.11).1917. Створаны паводле рашэння Дэмакратычнай нарады — з’езда прадстаўнікоў Саветаў, прафсаюзаў, арміі і флоту [14—22.9 (27.9—5.10). 1917] — у якасці прадстаўнічага органа ўсіх рас. партый. У складзе П. пераважалі меншавікі і эсэры; бальшавікі пакінулі яго пасля першага пасяджэння. Распушчаны Петраградскім ВРК ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛІ́СТКІ,
парныя прыдаткі ў аснове ліста, свабодныя або прырослыя да чаранка. Характэрныя для многіх двухдольных. Бываюць плевачныя і зялёныя. Зялёныя П. прымаюць удзел у фотасінтэзе (напр., у гароху), часам застаюцца адзінай фотасінтэзуючай ч. ліста, калі пласцінка рэдукуецца (напр., у чыны). Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні пупышкавых лускавінак. У многіх дрэў пасля разгортвання пупышак ападаюць (напр., у ліпы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́НТА-АРЭ́НАС (Punta Arenas),
горад на Пд Чылі, у цэнтр частцы Магеланава праліва. Другі (пасля аргенцінскага г. Ушуая) з найб. паўднёвых гарадоў Зямлі. Адм. ц. вобласці Магальянес. Засн. ў 1849. Каля 100 тыс.ж. (2000). Порт у Магеланавым праліве. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., нафтахім., харч., у т. л. мясакансервавая. Музей Патагоніі. Паблізу здабыча бурага вугалю і нафты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТАПРЫ́НТ (англ. rotaprint ад лац. rota кола + англ. print друк),
малафарматная ратацыйная друкарская машына для аператыўнага размнажэння малатыражных выданняў спосабам афсетнага друку. Друкарскай формай у Р. служыць тонкая алюм. фольга ці спец. папера, на якую электраграфічным, фатаграфічным ці інш. спосабамі наносяць тэкст ці малюнкі. Пасля адпаведнай хім. апрацоўкі форма замацоўваецца на цыліндры Р. для друкавання тыражу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-А́НА (Santa Ana),
горад на З Сальвадора, каля падножжа вулкана Санта-Ана. Адм. ц.аднайм. дэпартамента. Засн. ў 1569. Каля 300 тыс.ж. (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел чыгунак і аўтадарог. Другі, пасля сталіцы, па эканам. значэнні горад. Цэнтр раёна вырошчвання кавы. Прам-сць: харчасмакавая (вытв-сць растваральнай кавы, тытунёвых вырабаў), тэкст., запалкавая. Арх. помнікі калан. перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУРНА́ЛІІ (лац. Satumalia),
у Старажытным Рыме штогадовыя святы ў гонар бога Сатурна. Наладжваліся пасля збору ўраджаю ў час зімовага сонцастаяння. Суправаджаліся карнавалам, у час якога рабы «ўраўноўваліся» са сваімі гаспадарамі і нават абслугоўваліся імі, бедным грамадзянам раздаваліся грошы. Рытуал С., у т. л. звычай рабіць адзін аднаму падарункі, захаваўся ў калядах і абрадах хрысц. свята Божага нараджэння.