САЛО́ДКІ Уладзімір Іванавіч (н. 1.9.1956, чыг. ст. Галынец Магілёўскага р-на),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Муж С.А.Салодкай. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1985). З 1979 артыст Дзярж. нар. хору Беларусі, з 1984 — ансамбля нар. музыкі «Свята». З 1985 спявае ў дуэце з Салодкай. З 1994 адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля нар. песні «Вяселле», з 1996 саліст Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, а таксама аўтарскія творы, у т. л. «А дзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У.Будніка).
Н.Г.Мазурына.
т. 14, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАМЯ́ДЗЕЛЬСКІ КЛЯ́ШТАР КАРМЕЛІ́ТАЎ БО́СЫХ.
Засн. старостам зарэцкім Антоніем Кошчыцам 24.4.1754 у мяст. Стары Мядзел Мінскай вобл. Жылы корпус і касцёл Маці Божай з гары Кармель пабудаваны А.Кошыцам у 1752—54 (асвячоны 15.8.1754). Касцёл — помнік архітэктуры барока, быў багата аздоблены скульптурай і размалёўкамі на тэмы Апошняга суда. Пад алтаром знаходзіліся мошчы св. Юстына, прывезеныя фундатарам з Рыма. Кляштар скасаваны ў 1840, у 1840—60 заняты пад правасл. жаночы манастыр. Касцёл у 1866 перароблены на правасл. царкву. У 1920 вернуты католікам, пасля Вял. Айч. вайны зачынены. У 1990 адноўлена місія кармелітаў, касцёл рэстаўрыраваны. Гл. таксама Мядзельскі Станіславаўскі касцёл кармелітаў.
А.А.Ярашэвіч.
т. 15, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЕСНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП,
фундаментальны прынцып квантавай механікі, паводле якога тоесныя часціцы пры квантавамех. апісанні іх станаў лічацца прынцыпова неадрознымі.
Гэта азначае, што станы фіз. сістэмы, якія адрозніваюцца перастаноўкамі тоесных часціц, лічацца адным станам; у адрозненне ад класічнай механікі, дзе за кожнай часціцай можна прасачыць па яе траекторыі, у квантавай механіцы паняцце траекторыі адсутнічае і тоесныя часціцы страчваюць сваю індывідуальнасць. З Т.п. вынікае, што сістэма тоесных базонаў павінна апісвацца поўнасцю сіметрычнымі (адносна перастановак каардынат і спінавых пераменных), а сістэма тоесных ферміёнаў — поўнасцю антысіметрычнымі хвалевымі функцыямі. З Т.п. вынікае таксама існаванне ў сістэмах тоесных часціц спецыфічных квантава-мех. абменных эфектаў, напр., абменнага ўзаемадзеяння.
А.А.Богуш.
т. 15, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРА́СКА Юлія Уладзіміраўна (14.5.1906, в. Омельна Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 26.10.1985),
бел. артыстка балета. Вучылася ў прыватнай харэагр. студыі Х.Алексютовіча (1921—25). З 1921 артыстка балета БДТ-1, з 1930 салістка Дзярж. эстрады, у 1933—59 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчыца характарнага плана. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М.Крошнера, «Палымяныя сэрцы» В.Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Чага («Князь Ігар» А.Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л.Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А.Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Арлекінада» Р.Дрыга.
Дз.М.Жураўлёў.
т. 17, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСО́РБЦЫЯ,
1) паглынанне рэчыва з газавай сумесі вадкасцю. Адбываецца ва ўсім аб’ёме паглынальніка, праводзіцца ў абсорберах. Выкарыстоўваецца ў хім. вытв-сці (напр., пры атрыманні азотнай, салянай, сернай кіслот, соды), а таксама пры ачыстцы газаў, у аўтаномных сістэмах жыццезабеспячэння.
2) Паглынанне эл.-магн. выпрамянення або гуку пры праходжанні праз рэчыва (гл. Паглынанне святла, Паглынанне гуку).
т. 1, с. 44
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАХ (Beloch) Карл Юліус Альвін (21.1.1854, Печкендорф, Ніжняя Сілезія — 1.2.1929),
нямецкі гісторык антычнасці. Праф. Рымскага ун-та (1879). Вывучаў сац.-эканам. адносіны, упершыню выкарыстаў стат. метад пры даследаванні эканомікі старажытнасці. Распрацоўваў статыстыку народанасельніцтва ант. свету, а таксама Італіі ў сярэднявеччы і ў новы час. Прадстаўнік цыклічнасці тэорыі. У крытыцы крыніц прыхільнік гіперакрытыцызму.
т. 3, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮДЖЭ́Т СПАЖЫВЕ́ЦКІ,
баланс грашовых даходаў і расходаў сям’і, які характарызуе фактычны ўзровень жыцця розных груп насельніцтва. Адлюстроўвае даходы сем’яў і крыніцы іх паступлення, а таксама выкарыстанне гэтых даходаў (расходаў) па прызначэнні. Вызначаецца на аснове балансу даходаў і расходаў насельніцтва, бюджэтных абследаванняў і разам са спажывецкім кошыкам служыць для ацэнкі колькасных і якасных паказчыкаў спажывання.
т. 3, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАСПУ́СК,
напорнае гідратэхнічнае збудаванне з вежай, у якой зроблены адтуліны для зліву вады. Размяшчаецца ў целе бетоннай плаціны, у асновах грунтавых плацін або ў берагах (тунэльны вадаспуск). Прызначаны для рэгулявання ўзроўню вады ў вадаёмах, спуску вадасховішчаў, прамывання донных наносаў, а таксама для пропуску вады ў ніжні б’еф. Забяспечваецца засаўкамі для рэгулявання расходу вады.
т. 3, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ СПРА́ВА,
1) умоўны тэрмін, які ў шырокім разуменні ахоплівае ўсе пытанні, звязаныя з узбр. сіламі, іх развіццём, навучаннем, выкарыстаннем у вайне і інш., а таксама падрыхтоўкай насельніцтва на выпадак вайны.
2) У вузкім сэнсе ваенная справа ва Узбр. сілах Рэспублікі Беларусь абазначае сістэму ведаў, неабходных ваеннаслужачым і ваеннаабавязаным для паспяховага выканання свайго воінскага абавязку.
т. 3, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЛІ́ЙСКАЯ ХВАРО́БА,
захворванне, што ўзнікае ад дэфіцыту сонечнай энергіі, неабходнай для сінтэзу ў арганізме чалавека і жывёл вітаміну D. Пры першым апісанні ўрачы звязалі яе з вял. воблачнасцю над Брытанскімі а-вамі, асабліва над Лонданам (адсюль назва). Садзейнічае ўзнікненню англійскай хваробы таксама смог, які памяншае празрыстасць атмасферы (назіраецца над буйнымі гарадамі і прамысл. цэнтрамі).
т. 1, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)