1) рыхлая буйнаабломкавая (псефітавая) парода, якая складаецца з востравугольных абломкаў цвёрдых парод памерам ад 10 да 100 мм. Вылучаюць па велічыні абломкаў Д. буйны (50—100 мм), сярэдні (25—50 мм) і дробны (10—25 мм). Утвараецца пры выветрыванні горных парод. Трапляецца ў выглядзе рыхлых і слабасцэментаваных намнажэнняў.
2) У будаўніцтве — буд. матэрыял у выглядзе востравугольных абломкаў памерам 5—150 мм. Уключае прыродны Д. і прадукты спец. драблення цвёрдых горных парод, камянёў, штучных каменных матэрыялаў (цэглы і інш.). Выкарыстоўваецца як запаўняльнік для бетонных сумесей, чыг. баласт, пры буд-ве аўтадарог, гідратэхн. збудаванняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Пятро Восіпавіч) (1870, в. Рудня Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 28.5.1957),
бел. казачнік. У маладосці сплаўляў лес па Сажы і Дняпры на Украіну. Расказваў казкі, перанятыя ад аднавяскоўцаў і ўкр. казачнікаў, пераважна пра асілкаў і сац.-бытавыя. У чарадзейных казках карыстаўся гіпербалізацыяй, паўторамі, канцоўкамі, у рэаліст. пазбягаў казачнай абраднасці, у анекдатычных ствараў трапныя характары, спалучаючы апавядальную і дыялагічную формы. На бел. мове расказваў рус.нар. казкі пра Еруслана Лазаравіча, Баву Каралевіча і Ілью Мурамца.
Тв.:
Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча. Мн., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМО́ЎСКІ ((Gumowski) Марыян) (30.9.1881, в. Красценка-над-Дунайцам Новасандэцкага ваяв., Польшча — 1.11.1974),
польскі нумізмат, гісторык, музеязнаўца. З 1900 дырэктар музея Чапскіх і хавальнік Нац. музея (Кракаў). У 1909—19 рэдактар час.«Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» («Нумізматычна-археалагічныя паведамленні»). У 1919—32 дырэктар Велікапольскага музея ў Познані. Пасля 2-й сусв. вайны выкладаў у Торуньскім ун-це нумізматыку і стараж. гісторыю (да 1955). Аўтар каля 400 прац і паведамленняў з галіны нумізматыкі, сфрагістыкі, геральдыкі, гісторыі і мастацтва («Медалі Ягелонаў», 1906; «Пячаткі польскіх каралёў», 1910; «Падручнік польскай нумізматыкі», 1914; «Гербы польскіх гарадоў», 1960; манаграфіі па гісторыі польскіх манетных двароў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Барыс Мікалаевіч) (н. 3.9.1934, Мінск),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1974), праф. (1976). Скончыў БДУ (1957). З 1957 ва Упраўленні геалогіі, з 1967 у Мінскім пед. ун-це. Працы па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі. Даследаваў ніжне- і сярэднеантрапагенавыя адклады, рэканструяваў этапы развіцця прыроды ў антрапагене на тэр. Беларусі, даследаваў будову антрапагенавых адкладаў бас. Сажа. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Нижний и средний антропоген Белоруссии. Мн., 1974;
Общая геология. Мн., 1976 (разам з Г.У.Гурскім);
Историческая геология с элементами палеонтологии. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Леанід Ільіч) (н. 10.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сці вял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́К (Мікалай Адамавіч) (н. 7.1.1940, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1988). Брат А.А.Гусака. Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі, з 1987 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1989 праф.). Навук. працы па электраоптыцы і фізіцы паўправаднікоў. Распрацаваў электрааптычныя лінзы з аптычнай сілай, залежнай ад знешняга эл. поля, і электрааптычныя дыфлектары для адхілення лазернага пучка.
Тв.:
Релаксация заряда в анизотропном полупроводнике в квадрупольном электрическом поле // Ковариантные методы в теоретической физике. Оптика и акустика. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЕ́НКА (Леанід Рыгоравіч) (н. 9.5.1941, Мінск),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Выкладае ў Бел. ліцэі мастацтва (з 1969). Аўтар станковых твораў «Сяброўкі» (1970), «Пяшчотнасць» (1972), «Купава» (1974), «Маці і сын» (1978), «Юнак з вавёркай» (1979), «Рэчанька» (1983), «Бульбачка», «Два торсы» (абедзве 1984) і інш.Манум. работы: у Мінску — фантан «Лета» (1974) на праспекце Машэрава, «Сымон-музыка» (1982) для муз. ліцэя пры кансерваторыі, «Чалавек ідзе» (1986) у парку па вул. Арлоўскай; у Нясвіжы — «Дама ў чорным» (1993); «Любава» (1978) у цэнтр. парку г. Кішынёў і інш. Творчасць адметная лірычным вырашэннем тэмы, тонкім адчуваннем матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПРАФЕСІ́ЙНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,
агульнапрацоўная падрыхтоўка політэхн. і прафарыентацыйнага характару навучэнцаў агульнаадук. школ; базавы кампанент наступнага прафес. навучання. Мае на мэце садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых арыентацый на прац. лад жыцця, маральна-псіхал. і ў пэўнай меры практычнай гатоўнасці да працы, выхаванню агульнай прац. культуры, развіццю творчых здольнасцей, інтэлектуальных і псіхафізіял. якасцей асобы. Будуецца на прынцыпах бесперапыннасці і пераемнасці, сумяшчэння навучання з працай, з’яўляецца важным сродкам прац. выхавання. Тэрмін «Д.п.» пашырыўся ў сувязі з рэкамендацыямі ЮНЕСКА і Міжнар. канферэнцыі працы (1965) папрафес.-тэхн. адукацыі і падрыхтоўцы, паводле якіх узровень прац. навучання ў агульнаадук. школах вызначаны як перадпрафесійны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ХАВЫЯ РАБО́ТЫ,
работы па стварэнні дахаў будынкаў і збудаванняў. Склад іх залежыць ад віду і вугла нахілу даху, дахавых матэрыялаў.
Звычайна Д.р. ўключаюць: падрыхтоўку (ачыстку, грунтоўку) асновы; параізаляцыю асн. канструкцыі пакрыцця слоем масцікі або 1—2 слаямі пергаміну, руберойду. толі, шклоруберойду (на гарачых і халодных масціках); цеплаізаляцыю з плітавых, маналітных або сыпкіх уцяпляльнікаў; стварэнне выраўноўвальнага слоя — т.зв. сцяжкі (цэментна-пясчанай, асфальтабетоннай); укладку дахавага пакрыцця з 2—5 слаёў рулонных матэрыялаў або масцік, арміраваных шкловалакном, і ахоўнага слоя. Пры выкарыстанні штучных матэрыялаў насцілаюць (укладваюць) азбестацэментныя лісты і пліткі, чарапіцу, дахавую сталь на драўляныя латы, жалезабетонныя, стальныя або драўляныя бэлькі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА ГРО́ШЫ (польск. dwugrosz),
сярэбраная манета Рэчы Паспалітай і некат. краін Зах. Еўропы. 1) У 1565 выраблена ў ВКЛВіленскім манетным дваром як пераходны намінал паміж манетамі, бітымі па кароннай і літоўскай стапе; роўны 5 паўгрошам каронным ці 4 літоўскім.
2) У 17 ст. агульнадзярж. (1650—51, 1672) і гарадская (1651—53) манета Рэчы Паспалітай, выпушчаная для зручнасці пераходу ад орта да драбнейшых наміналаў.
3) У 18 ст. манета (1766—82, 1785—86), адпаведная палове асн. адзінкі грашова-лікавай сістэмы ў Рэчы Паспалітай — паўзлотага ў 4 сярэбраныя грошы, эквівалентныя 15 медным грошам.