БА́ЦІН (Мікалай Арсенавіч) (н. 8.3.1911, в. Юркіна Міжрэчанскага р-на Валагодскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д-ртэхн.н. (1965), праф. (1966). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1936). У 1949—55 і 1961—70 прарэктар Бел.тэхнал. Ін-та. Навук.працы па тэорыі і практыцы рацыянальнай распілоўкі драўніны на піламатэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЕРЫНК ((Beyerinck) Марцін Вілем) (16.3.1851, Амстэрдам — 1.1.1931),
галандскі батанік і мікрабіёлаг; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Праф. (1895). Замежны чл.-кар. Расійскай АН (1924), ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў г. Дэлфт. Вылучыў чыстыя культуры азотфіксавальных клубеньчыкавых бактэрый (1888) і азотабактэру (1901). Навук.працы па жыццядзейнасці мікраарганізмаў, глебавай мікрабіялогіі, развіцці вышэйшых раслін, пра ролю бактэрый у кругавароце рэчываў у прыродзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАШЫ́НСКІ (Аляксандр Іосіфавіч) (18.2.1905, г. Віцебск — 3.6.1970),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1945), праф. (1946). Скончыў Данскі вет.ін-т (1933). У 1949—50 і з 1962 у Віцебскім вет. ін-це. Навук.працы па патагенезе пры паратуберкулёзным энтэрыце буйн. раг. жывёлы, пытаннях прафілактыкі атручэння с.-г. жывёл ядавітымі раслінамі, барацьбы з піраплазмозам буйн. раг. Жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́ЦКАЯ (Валянціна Рыгораўна) (н. 24.1.1943, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рбіял.н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разам з А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ВІЧ (Уладзімір Пятровіч) (н. 2.1.1950, Мінск),
бел. біяфізік. Д-рбіял.н. (1986). Скончыў БДУ (1972). З 1973 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук.працы па малекулярнай біялогіі і біяфізіцы. Распрацаваў навук. асновы тэарэт. прагназавання малекулярных структур пептыдных злучэнняў і іх аналагаў з неабходным профілем біял. ўздзеяння на арганізм чалавека і жывёл.
Тв.:
Введение в теорию рецепторов. М., 1986 (у сааўт.).
савецкі геафізік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1938 у Геафізічным ін-це АНСССР (з 1948 дырэктар). Асн.працы па сейсмаметрыі. Распрацаваў новыя канструкцыі сейсмографаў і стварыў іх тэорыю. Прапанаваў сейсмічныя метады (карэляцыйны метад пераломленых хваляў) для разведкі карысных выкапняў і глыбіннага зандзіравання зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́РМА,
шматпластавое паселішча эпохі неаліту (каля 6,5—5 тыс.г. да н.э.) у Паўн. Іраку. Выяўлены глінабітныя прамавугольныя жытлы, часам на каменных падмурках. Асн. заняткі насельніцтва — земляробства (пшаніца, ячмень) і жывёлагадоўля (козы). Знойдзены каменныя прылады працы, гліняныя статуэткі жывёлін і жанчын, керамічны посуд толькі ў верхніх культ. пластах. Дж. — адзін з найб.стараж. у свеце помнікаў вытворнай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ЗЕФСАН ((Josephson) Браян Дэйвід) (н. 4.1.1940, г. Кардыф, Вялікабрытанія),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1970). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1960), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук.працы па фізіцы цвёрдага цела і звышправаднікоў. Прадказаў (1960) праходжанне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (гл.Джозефсана эфект). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з А.Джаеверам і Л.Эсакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁБЕРАЙНЕР ((Dobereiner) Іаган Вольфганг) (15.12.1780, каля г. Гоф, зямля Баварыя, Германія — 24.3.1849),
нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў хім.каталізу. З 1810 праф. Іенскага ун-та. Навук.працы па класіфікацыі хім. элементаў, каталізе. Адкрыў каталітычнае ўздзеянне раздробленай пла́ціны (1821—22). Зрабіў спробу класіфікацыі элементаў па іх атамных масах (т. зв. трыяды Дз.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Іван Міхайлавіч) (н. 2.1.1915, в. Хацісіна Калужскай вобл., Расія — 13.1.1992),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Маскоўскі тэкст.ін-т (1941). З 1944 на Мінскім аўтазаводзе: нам.гал. энергетыка, гал. энергетык, сакратар парткома, у 1959—74 дырэктар з-да. У 1974—82 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Белаўтамаз». Дзярж. прэмія СССР 1968 і 1978.