горад на ПнЗ Бельгіі, у правінцыі Зах. Фландрыя. 69 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел — канцавы пункт трансеўрапейскіх аўтадарог і чыг. магістраляў; важны порт на Паўночным м. (паромам звязаны з г. Дуўр, Вялікабрытанія). База рыбалавецкага флоту. Суднабудаванне і суднарамонт, хім., харч.прам-сць. Вытв-сць сетак і канатаў. Развядзенне вустрыц. Музеі. Буйны прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТА́ТЫ,
вытворныя воцатнай кіслаты, солі CH3COOM (M-метал) і эфіры CH3COOR (R-алкіл). Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арган. сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам. Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смолаў, у вытв-сці цэлулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харч.прам-сці. Гл. таксама Амілацэтаты, Вінілацэтат, Этылацэтат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЛЕХЕМ (Bethlehem),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1740—41. Каля 70 тыс.ж., у агламерацыі каля 650 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Металург. камбінат «Бетлехем стыл карпарэйшэн». Прыладабудаванне, харч., швейная прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Фестывалі музыкі І.С.Баха. Музеі, мастацкая галерэя. Арх. помнікі 18—19 ст.
бел. вучоны ў галіне тарфяной прам-сці. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1939). Скончыў Маскоўскае Вышэйшае тэхн. вучылішча (1916). З 1932 у Бел. тарфяным, потым Політэхн. ін-тах, з 1940 у Ін-це торфу АН Беларусі. З 1941 у Маскве. Навук. працы па тэорыі, канструяванні і разліку тарфяных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЛАХО́МА-СІ́ЦІ (Oklahoma City),
горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Аклахома. 445 тыс.ж., з прыгарадамі 963 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фінансавы цэнтр с.-г. раёна. Авіяц., аўтамаб., радыёэлектронная (у т. л.вытв-сцьЭВМ, сродкаў сувязі), хім., шынная, нафтаперапр., харч., паліграф.прам-сць. Металаапрацоўка, вытв-сць нафтавага абсталявання. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУАСКАЛЬЕ́НТЭС (Aguascalientes),
горад у Цэнтр. Мексіцы. Адм. ц. штата Агуаскальентэс. Размяшчаецца на плато на выш. каля 2 тыс.м над узр. м.Засн. ў 1575. 506 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Шарсцяная, баваўняная, харч. (мукамольная, плодакансервавая і інш.), тытунёвая, вінаробчая, нафтаперапр.прам-сць. Вытв-сць керамікі. Ун-т. Арх. помнікі 18 ст. Каля Агуаскальентэса бальнеалагічны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́Р-АГА́Р,
арганічнае рэчыва (поліцукрыдны прэпарат), якое вырабляецца з чырвоных і бурых марскіх водарасцяў. Складаецца з агарозы і агарапекціну, раствараецца ў вадзе пры 80—86 °C, застывае пры 40 °C, утвараючы шчыльную студзіну. Выкарыстоўваецца ў біялогіі як пажыўнае асяроддзе для вырошчвання клетак і мікраарганізмаў, а таксама ў харч.прам-сці, кулінарыі і медыцыне пры лячэбным харчаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл. 68,2 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (вытв-сць тэлевізараў), хім. (вытворчасць штучнай скуры), лёгкая, харч.прам-сць. Гіст.-арх. і маст. Музей «Аляксандраўская слабада». Вядомы з 14 ст. У 1564—72 рэзідэнцыя рус. цара Івана Грознага. У Аляксандраве адна з першых рус. друкарняў. Помнікі архітэктуры 16—17 ст.