ЧАПУКІ́,
вёска ў Новапагосцкім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Міёры—Шаркаўшчына. Цэнтр калгаса. За 14 км на З ад Міёраў, 204 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Міёры. 51 ж., 27 двароў (2003). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ ЗО́РКА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і племзавода. За 7 км на ПдУ ад горада і 9 км ад чыг. ст. Клецк, 134 км ад Мінска. 619 ж., 268 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 18 ст.).
т. 17, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСЦЭНТРЫСІТЭ́Т (ад экс... + цэнтр) канічнага сячэння, лік, роўны адносінам адлегласці ад пункта канічнага сячэння да фокуса да адлегласці ад гэтага пункта да адпаведнай дырэктрысы. Характарызуе форму канічнага сячэння. 2 канічныя сячэнні з аднолькавымі Э. падобныя. У эліпса Э. меншы за адзінку, у гіпербалы большы за адзінку, у парабалы роўны адзінцы.
т. 18, кн. 1, с. 80
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы, 266 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Браніслаў. 259 ж., 117 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 18, кн. 1, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКІЯ,
старажытны княжацкі род герба «Друцк». Паходзяць, верагодна, ад кн. Рагвалода Рагвалодавіча, які пасля паражэння ў 1161 у барацьбе за полацкі трон замацаваў за сабой Друцкае княства (адсюль прозвішча яго нашчадкаў). У 1-й пал. 14 ст. Д. падзяліліся на 2 лініі: старэйшую (ад кн. Васіля Міхайлавіча), прадстаўнікі якой пасля ўдзелу ў Глінскіх мяцяжы 1508 выехалі ў Маскву, і малодшую (ад кн. Сямёна Міхайлавіча), прадстаўнікі якой засталіся ў ВКЛ і падзяліліся на некалькі галін, атрымаўшы другія прозвішчы ад сваіх маёнткаў (Д.-Азярэцкія, Друцкія-Горскія, Друцкія-Любецкія, Друцкія-Сакалінскія і інш.) і ад мянушак заснавальнікаў асобных галін роду (Д.-Адзінцэвічы, Д.-Бабічавы, Д.-Каноплі, Д.-Пуцяцічы і інш.).
Літ.:
Насевіч В.Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
В.Л.Насевіч.
т. 6, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЖБА,
1) сялянскі зямельны ўчастак у ВКЛ да аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста 1-й пал. — сярэдзіны 16 ст.; адна з адзінак абкладання сялян феад. павіннасцямі (побач з дворышчам). Звычайна С. знаходзілася ва ўладанні і карыстанні 2 і болей двароў.
2) Асн. адзінка абкладання феад. павіннасцямі сялян-даннікаў у 16 ст., у падняпроўскіх валасцях — да пач. 17 ст. 3) Адзінка для вымярэння вайсковай службы баяр-шляхты ў 15—16 ст., роўная сялянскай С. З 1502 у войска выстаўлялі 1 конніка ад 10 С., з 1521 — ад 5 С. У 1528 з кожных 8 С. баярын-шляхціц павінен быў выстаўляць 1 конніка, першым коннікам быў ён сам. У 1529 выстаўляўся коннік ад 8 С., пры горшым узбраенні — ад 1 да 7 С., у 1544 — ад 10 С.
А.П.Грыцкевіч.
т. 15, с. 23
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СЫНАК,
няродны сын, сын ад папярэдняй жонкі ў адносінах да мачахі ці сын ад папярэдняга мужа ў адносінах да айчыма.
т. 12, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЕТЧ (ад англ. sketch накід),
кароткая п’еса (гал. чынам камедыя), для 2 (радзей 3) выканаўцаў. Бярэ пачатак ад нар. інтэрмедыі.
т. 14, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЛА́ХІ (араб. фалах — селянін, земляроб, ад фалаха — апрацоўваць зямлю),
аселае земляробчае насельніцтва ў араб. краінах (у адрозненне ад бедуінаў — качэўнікаў).
т. 16, с. 349
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
вёска ў Беларусі, у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». За 40 км на З ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Вярба. 405 ж., 158 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Селішча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.).
т. 1, с. 71
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)