ПАЧЦЕ́ННЫ (Яўген Кузьміч) (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1955). З 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах трываласці машын. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Кинетическая теория механической усталости и ее приложения. Мн., 1973;
Прогнозирование долговечности и диагностика усталости деталей машин. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕГА́С,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або з тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі зПасейдонам. П. узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу грамы і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі П. герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў крылатую пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта П. выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну (грэч. «конская крыніца»), вада якой надае натхненне паэтам. Адсюль выраз «асядлаць П.» — стаць паэтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́ДНЫ СТАН, актываваны комплекс, гіпатэтычны прамежкавы стан хім. сістэмы пры яе пераходзе з пачатковага (рэагенты) у канчатковы (прадукты) стан; канфігурацыя з атамаў ці малекул рэагентаў, што ўдзельнічае ў элементарным акце рэакцыі хімічнай. Характарызуецца больш высокім значэннем патэнцыяльнай энергіі ў параўнанні з пачатковым і канчатковым станамі (гл.Энергія актывацыі) і малым часам жыцця (~10−13 с). Тэорыя П.с. (актываванага комплексу, ці абс. скарасцей рэакцый; гл.Кінетыка хімічная) ляжыць у аснове ўяўленняў аб рэакцыйнай здольнасці і механізме хім. рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЕ БАЛГА́РСКАЕ ЦА́РСТВА,
раннефеадальная дзяржава на Балканскім п-ве ў 680—1018. Сталіцы — гарады Пліска (да 893) і Прэслаў. Засн. ў 680 ханам цюркскіх протабалгараў Аспарухам на слав. землях Візантыі, якая ў 681 прызнала яго незалежнасць. Найб. магутнасці дасягнула пры цару Сімяоне [893—927], У 969 з яго вылучылася асобнае Зах.-Балг. царства з цэнтрам у сучаснай Македоніі. У 971 астатнюю тэр. П.Б.ц. зг. Прэслаў захапіла Візантыя, якая ў 1018 заваявала і Зах.-Балг. царства. Гл. таксама Балгарыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКА́Р ((Picard) Жан) (21.7.1620, г. Ла-Флеш, Францыя — 12 ліп., паводле інш. звестак 12.10.1682),
французскі астраном. Чл. Парыжскай АН (1666). З 1655 праф. Калеж дэ Франс. Упершыню выканаў дакладнае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна паміж Парыжам і Ам’енам метадам трыянгуляцыі, выкарыстаўшы вугламерныя прылады з падзорнымі трубамі (1669—70). Даныя П. аб памерах Зямлі выкарыстаў І.Ньютан для пацвярджэння закону сусветнага прыцягнення і ўдакладнення формы Зямлі. Разам з Дж.Д.Касіні даў першае дакладнае вызначэнне паралакса Сонца. Заснаваў выданне першага астр. штогодніка (1679).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧ (Іван Уладзіміравіч) (н. 21.10.1933, в. Пугачы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1996). Скончыў БПІ (1957). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах сінтэзу і вытв-сці керамічных пігментаў і фарбаў для дэкарыравання вырабаў з фарфору і шкла. Прапанаваў новыя кампазіцыі керамічных пігментаў на аснове недэфіцытных прыродных сілікатаў.
Тв.:
Керамические пигменты. Мн., 1987 (разам з Г.М.Масленікавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ХТА,
1) старадаўняе ўкраінскае жаночае паясное адзенне. Адзявалася паверх больш доўгай кашулі ў выглядзе спадніцы. Складалася з 2 сшытых па даўжыні да палавіны полак. П. перагіналася і насілася так, каб сшытая ч. ляжала ззаду, а нясшытая свабодна звісала па абодвух баках (або падгортвалася). Шылі з рознакаляровай, пераважна ваўнянай, тканіны. Спераду П. закрывалася фартухом.
2) У зах. абласцях Украіны — верхняя адзежына з палатна.
3) У зах. і ўсх. славян — кавалак тканіны, прасцірадла.
4) У палякаў, лужычан, славакаў — плашчападобная адзежына.
хвароба лёну, якая выклікаецца недасканалым грыбам з роду аўрэабазідый. Пашкоджвае сцёблы, лісце, насенныя каробачкі, насенне. Пашыраны на Беларусі ў раёнах ільнасеяння (найб. у гады з вільготным халодным летам). Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз глебу, разносіцца ветрам, вадой, насякомымі-шкоднікамі (напр., ільнянымі блошкамі). На раслінах утвараюцца бурыя плямы, сцёблы робяцца кволымі, крохкімі, лёгка ламаюцца. Хворыя пасевы палягаюць, зніжаецца ўраджайнасць, пагаршаецца якасць валакна — яно траціць трываласць, дрэнна адстае ад кастрыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́НСУЛЫ (Proconsul),
вымерлыя чалавекападобныя малпы. Былі вылучаны ў асобны род, пазней уключаны як падрод з 3 відамі ў род дрыяпітэкаў. Вядомы з міяцэну (каля 25—20 млн.г. назад) па шматлікіх рэштках (чарапы, сківіцы, зубы, косці канечнасцей) з адкладаў у наваколлях воз. Вікторыя (Усх. Афрыка). Верагодна, П. — продкавыя формы сучасных чалавекападобных малпаў гарыл і шымпанзэ.
Характэрныя рысы — адсутнасць надброўных дуг і адносна слабае развіццё сківіц. Разцы малыя, іклы вялікія. Перамяшчаліся пераважна на чатырох канечнасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ (Міхаіл Сідаравіч) (15.4.1913, с. Новапакроўка Іжморскага р-на Кемераўскай вобл., Расія — 24.7.1995),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1970). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію (1953). З 1931 у пагранвойсках, АДПУ, НКУССССР. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння, камандзір спец. атрада, партыз. брыгады «Няўлоўныя», з мая 1943 у войсках НКУС, КДБ. Аўтар кніг «Няўлоўныя» (1961), «Няўлоўныя» дзейнічаюць» (1965), «Асобае заданне» (1969), шэрагу п’ес, кінасцэнарыяў.