невялікая група песень летняга цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы ў многіх земляробчых народаў свету. Спяваліся ў час касьбы і ўборкі сена. Перадаюць атмасферу касавіцы, клопат селяніна пра тое, каб своечасова ўправіцца з работай на сенажаці. К.п. пераважна лірычнага характару, у іх трапляюцца элементы рамант. ўспрымання касецкай працы («Касары косяць, вецер павявае, // Шаўкова трава на касу палягае»), паказаны яе размах («Пакосяць усе горы і даліны»), чуецца скарга касцоў на пана-прыгонніка, цяжар працы («Ой, да бокам, хмарачка, бокам»). Тэматыка К.п. уключае і любоўныя матывы («Зажурылася маладая ўдовушка», «Ветрык вее, сонейка грэе»), закранае сямейныя адносіны («На балоце касец косіць»). Некат. з іх маюць жартоўную афарбоўку. Для паэтыкі К.п. характэрна выкарыстанне вобразаў прыроды (дуброва, луг, скошаная трава, лёгкі ветрык, сонца, хмара і інш.), якія ствараюць натуральны фон працы касцоў. Мелодыка асобных К.п. набліжаецца да жніўных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЮШЭ́НКА (Міхась) (Міхаіл Пятровіч; н. 1.3.1947, Мінск),
бел. пісьменнік. Канд.філал.н. (1987). Скончыў БДУ (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1987). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», апараце ЦК ЛКСМБ, у 1979—84 і ў 1992—94 гал. рэдактар газ. «Знамя юности», у 1987—94 нам.гал. рэдактара час. «Крыніца». Друкуецца з 1968. У цэнтры твораў К. маральна-этычныя праблемы сучасніка, аналіз складаных сітуацый і пошукі выйсця з іх, тэмы Вял.Айч. вайны, спорту і інш. Аўтар кніг «Першая восень» (1972), «Трэці раунд» (1977), «Адзін дождж на ўсіх» (1979), «Дні, як усе іншыя» (1981), «Сустрэча пасля развітання» (1984) і інш., сцэнарыя дакумент. фільма пра П.Клімука «Хроніка знаходжання на зямлі» (1981, з В.Грышановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́КЕРЫ (англ. quakers літар. якія трасуцца),
Таварыства сяброў (Society of Friends), паслядоўнікі радыкальнага кірунку ў пратэстантызме, заснаванага ў 1652 у Англіі Дж.Фоксам пры ўдзеле У.Пена. У выніку праследаванняў з боку ўрада і афіц.англіканскай царквы многія абшчыны К. з 1670-х г. эмігрыравалі ў Паўн. Амерыку. Становішча англ. і амер. К. легалізавана прыняццем у 1689 «Закону аб верацярпімасці». Асновы веравучэння сістэматызаваны тэолагам Р.Баклі (1676), арганізац. структуры распрацаваны Пенам, які заснаваў гал. асяродак К. у штаце Пенсільванія (ЗША). К. лічаць крыніцай веры ўнутр. праяўленне Бога, якое даецца кожнаму чалавеку, адмаўляюць усе знешнія формы культу, інстытут свяшчэнства, не прызнаюць вайск. службу, прысягу, выступаюць супраць рэліг. і сац. няроўнасці (у т. л. змагаліся супраць рабства, аказвалі дапамогу ахвярам 1-й і 2-й сусв. войнаў). За сваю пацыфісцкую дзейнасць атрымалі Нобелеўскую прэмію міру 1947.
венгерскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1888, клас А.Беневіца). З 1888 скрыпач у тэатр. аркестрах Будапешта і Вены, ваен. капельмайстар. З 1902 дырыжор венскага т-ра «Ан дэр Він». Адзін з заснавальнікаў т. зв. новай венскай аперэты. Яго музыка адметная лірычнай інтанацыйнасцю, заснаванай на спалучэнні венг., рум., аўстр. і слав. элементаў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зінгшпілю. Аўтар больш за 30 аперэт. Найб. вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне» (1910), «Фраскіта» (1922; усепаст.Дзярж. т-рам муз. камедыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург» (1909). Сярод інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімф. паэма для голасу з арк. (1917); канцэрты для скрыпкі з арк.; санаты для скрыпкі і фп.; маршы, вальсы, песні; музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́БІН (Lupinus),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 (паводле інш. звестак, больш за 200) відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах абодвух паўшар’яў, пераважна ў Міжземнамор’і, Амерыцы. На Беларусі культывуюць Л.: вузкалісты (L. angustifolius), жоўты (L. luteus) і шматлісты (L. polyphyllus). Уведзены ў культуру ў Стараж. Рыме, на Беларусі — з 19 ст.
Адна- і шматгадовыя травы і паўкусты. Каранёвая сістэма стрыжнёвая, глыбока пранікае ў глебу, на каранях утвараюцца клубеньчыкі з бактэрыямі, якія засвойваюць атм. азот. Лісце чаранковае, пальчата-складанае. Кветкі яркай, разнастайнай афарбоўкі, суквецце — верт. гронка. Плод — шматнасенны боб. Усеч. раслін маюць горкія і ядавітыя алкалоіды. У с.-г. вытв-сці выведзены кармавыя малаалкалоідныя формы. Кармавыя, сідэральныя, дэкар. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МПА ЭЛЕКТРО́ННАЯ,
электравакуумная прылада, прынцып дзеяння якой заснаваны на кіраванні электронным патокам у вакууме з дапамогай эл. поля. Прызначана для генерацыі, узмацнення, дэтэкціравання і інш. пераўтварэнняў эл.-магн. ваганняў. Выкарыстоўваецца ў прыёмна-перадавальнай радыёапаратуры, прыладах аўтаматыкі і тэлемеханікі, эксперым. фізікі, вымяральнай тэхнікі і інш.
Усе электроды змяшчаюцца ў вакуумаваны балон і ў залежнасці ад іх колькасці Л.э. падзяляюцца на дыёды, трыёды, тэтроды, пентоды і інш. У адным балоне могуць манціравацца розныя камбінацыі адзінарных лямпаў (напр., падвойныя дыёды, дыёд-трыёды, трыёд-пентоды). Бываюць з прамым ці ўскосным падаграваннем катода; паводле канструкцыі адрозніваюць шкляныя лямпы з цокалем і без яго (пальчыкавыя), металічныя, металашкляныя і металакерамічныя; буйнагабарытныя, мініяцюрныя, звышмініяцюрныя, маячковыя, алоўкавыя; паводле выхадной магутнасці — прыёмна-ўзмацняльныя (да 10 Вт) і генератарныя (да некалькіх МВт); для ўзмацнення і генерацыі ваганняў у ЗВЧ-дыяпазоне выкарыстоўваюцца лямпы звышвысокачастотныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Леанід Аляксеевіч) (5.8.1896, Вільня — 18.5.1980),
бел. кампазітар, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1944). У 1921—28 дырыжор БДТ-1, у 1929—65 заг.муз. часткі і дырыжор Бел.т-ра імя Я.Коласа. Аўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «На Купалле» М.Чарота, «Вяселле» В.Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага (усе з У.Тэраўскім), «Стралок Тэль» С.Заяіцкага (з М.Куперам), «Інга» А.Глебава, «Мешчанін у дваранах» Мальера і інш.; у т-ры імя Я.Коласа — «Машэка» В.Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П.Глебкі, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Родная маці» М.Алтухова, «Цудоўны сплаў» У.Кіршона, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Лекар паняволі» Мальера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСАДЫ́К (Махамед) (1880, Тэгеран — 5.3.1967),
іранскі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р права. Скончыў Лазанскі ун-т (Швейцарыя, 1914). З 1920 ген.-губернатар правінцый Фарс і Іранскі Азербайджан, на розных міністэрскіх пасадах. У 1925 пакінуў уседзярж. пасады, пратэстуючы супраць абвяшчэння Рэза-шаха Пехлеві правіцелем Ірана. Пасля адрачэння Рэза-шаха (1941) вярнуўся ў палітыку, дэпутат меджліса (парламента) з 1944. У 1949 стварыў арг-цыю Нац. фронт, якая выступала за нацыяналізацыю Англа-іранскай нафтавай кампаніі (АІНК). Дамогся прыняцця ў сак. 1951 меджлісам закона аб нацыяналізацыі АІНК. З крас. 1951 прэм’ер-міністр Ірана. Ажыццявіў шэраг радыкальных рэформ, у выніку канфлікту вакол АІНК разарваў дыпламат. адносіны з Вялікабрытаніяй. У 1953 прымусіў шаха Мухамеда Рэза Пехлеві, не згоднага з яго палітыкай, пакінуць Іран. 19.8.1953 скінуты ваеннымі і асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення, потым пад хатнім арыштам.
кіруючыя камсам. органы ў 1943 на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Баранавіцкай вобл. Створаны Баранавіцкім падп. абкомам ЛКСМБ у сувязі з недахопам кіруючых гар. і раённых камсам. кадраў для работы ў тыле ворага (да 19 снеж.) пад яго і адпаведных міжраённых падп. цэнтраў КП(б)Б кіраўніцтвам. Дзейнічалі Івянецкі, Лідскі, Шчучынскі (усе з 20 мая), Слонімскі (з 6 кастр.), Стаўбцоўскі (з 2 кастр.) міжрайцэнтры. Узначальвалі тэр. камсам.-маладзёжнае падполле, пярвічныя камсам. арг-цыі ў партыз. фарміраваннях, вялі паліт. і арганізатарскую работу сярод моладзі. Дапамагалі абкому камсамола падбіраць і рыхтаваць кадры для падп. гаркомаў і райкомаў ЛКСМБ. Са стварэннем падп.гар. і раённых к-таў камсамола і іх арганізацыйным умацаваннем скасаваны; іх кіраўнікі да ліп. 1944 былі ўпаўнаважанымі Баранавіцкага падп. абкома ЛКСМБ па тых жа зонах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛО́ЎСКІ ((Michałowski) Пётр) (2.7. 1800, г. Кракаў, Польшча — 9.6.1855),
польскі мастак; прадстаўнік рамантызму. Вучыўся малюнку ў М.Стаховіча, Ю.Брадоўскага і Ф.Лампі ў Кракаве (1816—18), жывапісу ў Н.Т.Шарле ў Парыжы (1832—33). Удзельнік паўстання 1830—31. Ствараў батальныя і жанравыя сцэны. Творы вызначаюцца дынамічнасцю і экспрэсіўнасцю вобразнага ладу, псіхалагізмам, танальнай напружанасцю, яркімі колеравымі акцэнтамі, смелай і эфектнай манерай пісьма: «Напалеон на кані» (каля 1832—37), «Схватка кірасіраў», «Пераправа артылерыі цераз раку», «Кракусы», «Бітва пад Самасьерай», «Блакітныя гусары», «Блакітны хлопчык», «Конны кірмаш» (усе 1840-я г.) і інш., серыя партрэтаў сялян («Селянін у капелюшы», каля 1846). Аўтар малюнкаў «Араб на кані», «Французскія паштальёны», «Конюх утаймоўвае першэронаў» і інш.
Літ.:
Piotr Michałowski. Warszawa, 1959;
Janoziński J. Piotr Michałowski: Życie i twórczość 1800—1855. Wrocław, 1985.