прадукты полімерызацыі фторарганічных злучэнняў. Агульная формула [(-CH2CF2-)x = (-CF2CFR-)y]n. Адрозніваюць карба- і гетэраланцуговыя Ф. Найб.прамысл. выкарыстанне маюць карбаланцуговыя Ф. на аснове вінілідэнфтарыду — гал. чынам супалімеры з трыфторхлорэтыленам, гексафторпрапіленам і інш. Гетэраланцуговыя Ф. маюць складаны сінтэз.
Мал. м. ад 10 тыс. да 1 млн., шчыльнасць 1800—1900 кг/м³. Раствараюцца ў кетонах, складаных эфірах, не раствараюцца ў вуглевадародах, не набракаюць у вадзе. Асаблівасць Ф. — спалучэнне высокай цеплаўстойлівасці з хім. устойлівасцю да розных агрэсіўных асяроддзяў у шырокім інтэрвале т-р; маюць таксама добрыя фіз.-хім. ўласцівасці (газанепранікальнасць, неўзгаральнасць і інш.). Выкарыстоўваюцца пераважна ў вытв-сці розных ушчыльняльнікаў, якія эксплуатуюць пры т-ры вышэй за 200 °C, мембран, газатканых матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Іван Архіпавіч (н. 18.11.1924, в. Навінкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Кіеўскае танк.тэхн. вучылішча (1958). У Чырв. Арміі з 1942. У Вял.Айч. вайну з 1944 на 2-м і 3-м Укр. франтах. Механік-вадзіцель танка ст. сяржант Ц. вызначыўся ў баях на тэр.Зах. Еўропы: 23.9.1944 у баі за вышыню каля г. Турда (Румынія) экіпаж яго танка знішчыў 2 процітанк. гарматы і бронетранспарцёр праціўніка; у снеж. 1944 каля г. Шагі (Чэхаславакія) не дазволіў ворагу ўзарваць мост цераз р. Іпель да падыходу сав. войск; 30.3.1945 у баі за нас. пункт Шмейц (Аўстрыя) захапіў 2 гарматы, мінамёт, паранены не пакінуў поля бою. Да 1970 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦІ́ЛІШЧА, чысцец,
паводле каталіцкага веравучэння — прамежкавае месца паміж раем і пеклам. У Ч. душы грэшнікаў, якія не атрымалі прабачэння ў зямным жыцці, але не абцяжараныя смяротнымі грахамі, перад тым як трапіць у рай, гараць у ачышчальным агні. Лёс душы ў Ч. можа быць аблегчаны, а тэрмін знаходжання яе там скарочаны, калі ў памяць памерлага родныя і блізкія, пакінутыя на зямлі, будуць рабіць «добрыя справы». У каталіцкім багаслоўі гэта выпрабаванне трактуецца як сімвал пакут сумлення і раскаянне. Уяўленне пра Ч. склалася ў 1 ст. Вучэнне аб ім распрацаваў Фама Аквінскі. Догмат пра Ч. прыняты на Фларэнційскім 1439 і пацверджаны на Трыдэнцкім 1562 саборах. Правасл. і пратэстанцкая цэрквы абвяргаюць вучэнне аб Ч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТАТЫ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
поле фізічнае, створанае нерухомымі эл. зарадамі; асобны выпадак электрамагнітнага поля. Сілавая характарыстыка Э.п. — напружанасць электрычнага поля, энергетычная — электрычны патэнцыял.
Сілавыя лініі напружнасці Э.п. не замкнутыя: яны пачынаюцца на дадатных эл. зарадах і канчаюцца на адмоўных (ці ідуць у бясконцасць). У дыэлектрыках Э.п. характарызуецца вектарам электрычнай індукцыі, які падпарадкоўваецца Гаўса тэарэме. У аднародных дыэлектрыках у выніку палярызацыі дыэлектрыка Э.п. аслабляецца ў ε разоў, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць. Унутры праваднікоў Э.п. роўнае нулю (у т. л. ўнутры поласці пустацелага правадніка), на чым грунтуецца эл.экранаванне. Э.п. патэнцыяльнае, г.зн. што работа па перамяшчэнні эл. зараду паміж любымі 2 пунктамі Э.п. не залежыць ад формы траекторыі і вызначаецца толькі рознасцю эл. патэнцыялаў паміж гэтымі пунктамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАФО́БЫ [ад гігра... + ...фоб(ы)],
наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя. Жывуць пераважна на сухіх мясцінах (напр., асака пясчаная, лясныя мурашкі, многія віды насякомых і інш.). Гл. таксама Гіграфілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВАРЭ́ЗКА,
рака ў Магілёўскім р-не, правы прыток р. Лахва (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 138 км² Пачынаецца на паўн. ўскраіне в. Куты. У верхнім цячэнні называецца Сянна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАДЗІШЧА́НСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1895—1905 у в. Калодзішчы (цяпер пас.Калодзішчы ў Мінскім р-не). Вырабляла розныя лесаматэрыялы. На фабрыцы дзейнічаў паравы рухавік. У 1900 працавала 30 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПНЯ́НКА,
рака ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 20,5 км. Пл. вадазбору 118 км². Пачынаецца каля в. Бенькаўцы. На ўсім працягу каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІЦКАЯ ЖАЛЕЗААПРАЦО́ЎЧАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1797 у в. Сітніца Мазырскага пав. (цяпер у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл.). Працавала больш за 50 чал., выраблена 500 пар метал. сашнікоў для сох.