старажытнагрэчаскі філосаф і ўрач, прадстаўнік скептыцызму. Вылучаў 3 віды філасофіі: дагматычную, акадэмічную і скептычную. Крытыкаваў дагматычную філасофію (логіка, фізіка, этыка), якая, на яго думку, прэтэндуе на валоданне абсалютнай ісцінай; зрабіў выснову пра неабходнасць адмаўлення ад догмаў. Акадэмічную філасофію (Аркесілай, Лакід, Тэлеклет, Карнеад і інш. прадстаўнікі Сярэдняй і Новай акадэміі) асуджаў за абсалютызацыю прынцыпу недаступнасці ісціны. У працах «Супраць вучоных» і «Піронавы асноўныя прынцыпы» на аснове фармальна-лагічнага закону крытыкаваў граматыку, рыторыку, геаметрыю, арыфметыку, астралогію, тэорыю музыкі, лагічнае, фіз. і этычнае вучэнні, рэліг. вераванні. На яго думку, мэтай скептычнай філасофіі з’яўляецца дасягненне спакою і асабістага шчасця шляхам устрымання ад меркаванняў. Лічыў, што скептык нічога не сцвярджае і не адмаўляе, а «шукае» ісціну. У гнасеалогіі прытрымліваўся ідэі ўсеагульнай «цякучасці рэчаў» і адвечнага станаўлення. Адмаўляў мэтазгоднасць актыўнага ўдзелу ў паліт. жыцці грамадства; лічыў, што для дасягнення спакою неабходна падпарадкоўвацца абставінам, законам і звычаям. Сістэматызаваў спадчыну папярэдніх філосафаў-скептыкаў і інш.стараж.-грэч. філосафаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКТА́НЦТВА (ад секта),
рэлігійныя аб’яднанні, што ўзнікаюць як апазіцыя да пэўнай царквы. У царк. практыцы С. наз.ерасямі. Падставай для ўзнікнення С. з’яўляецца інш. тлумачэнне пэўных прынцыпаў веравызнання або элементаў культавай практыкі. Вытокі С. караняцца ў канфесіянальным асяроддзі (пратэст супраць кіраўніцтва царквы, амбіцыёзнасць нефармальных лідэраў і інш.) ці ў грамадскай рэчаіснасці (незадаволенасць сац. становішчам, дзярж. уладай, якую падтрымлівае царква). Істотнымі рысамі С. з’яўляюцца паглыблены містыцызм, імкненне выключным чынам тлумачыць рэліг. дактрыны, спрашчэнне абраднасці, тэндэнцыя ізаляцыі ад грамадства, наяўнасць настрою абранасці, актыўная місіянерская дзейнасць і інш. У практыцы С. назіраюцца 2 процілеглыя тэндэнцыі: працэс далейшай дыферэнцыяцыі, драблення на новыя секты і пераўтварэнне сект у цэрквы з рэгенерацыяй інстытута святароў, цэнтралізаванай сістэмай кіравання. Рэліг. аб’яднанні пераходнага тыпу, якія ўзніклі як секты і знаходзяцца на стадыі пераўтварэння ў самаст. царкву, наз.дэнамінацыямі. Некат. секты эвалюцыяніравалі ў самаст. цэрквы (гл.Пратэстантызм). Рэліг. аб’яднанні, якія характарызуюцца антысац. дзеяннямі (чалавечыя ахвярапрынашэнні, тэрарызм і інш.), поўнай падпарадкаванасцю паводзін і свядомасці вернікаў кіраўніцтву наз. дэструктыўнымі, таталітарнымі сектамі. Дзейнасць такіх сект забаронена ў большасці краін свету. У Рэспубліцы Беларусь забаронены рэліг. аб’яднанні сатаністаў, шайва-шактыстаў, «Аум Сенрыкё», «Саенталагічная царква», «Белае брацтва» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТАТУ́Т ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА 1588»,
комплекснае выданне, якое прысвечана выдатнаму помніку прававой культуры і юрыд. думкі феад.грамадства 16 ст. — Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 з нагоды яго 400-годдзя і з’яўляецца першай на Беларусі яго поўнай публікацыяй. Падрыхтавана і выдадзена выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1989. Уключае: нарыс «Сацыяльна-гістарычныя ўмовы ўзнікнення Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.», дзе раскрыты ўмовы, пры якіх адбывалася падрыхтоўка і ўвядзенне ў дзеянне Статута; арыгінальны тэкст Статута (факсімільнае ўзнаўленне), яго арыгінальны тэкст і пераклад на рус. мову; энцыклапедычны даведнік з 820 артыкулаў; паартыкульны каментарый; тэрміналагічны і імянны паказальнікі. Асн. частка матэрыялаў даведніка — артыкулы пра тагачасныя адм.-тэр. падзел ВКЛ, катэгорыі насельніцтва, саслоўі, службовыя асобы і пасады, судовы лад; віды злачынстваў і правапарушэнняў, меры пакарання і ўздзеяння за іх; грашовая сістэма, адзінкі вымярэння і інш. Змешчаны артыкулы пра крыніцы Статута і інш. прававыя акты і дакументы 15—16 ст., пра гісторыю падрыхтоўкі і выдання Статута, яго паліграфічныя і маст. асаблівасці. Шэраг артыкулаў прысвечаны выкарыстанню, збераганню і гісторыі даследавання Статута. У каментарыях разглядаецца прававая сутнасць і гісторыя распрацоўкі кожнай з уключаных у яго норм.
Г.А.Маслыка.
«Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» Мінск, 1989. Вокладка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’ЕКТЫ́ЎНЫ ФА́КТАРу гісторыі,
паняцце матэрыяліст. філасофіі, якое абазначае дзейнасць суб’ектаўгіст. працэсу (народы, нацыі, саслоўі, класы, сац. і рэліг. рухі, партыі, асобы), накіраваную на захаванне ці змену пэўнага стану грамадства. Разам з паняццем аб’ектыўнага фактара (пэўныя гіст. ўмовы грамадскага развіцця) раскрывае змест дыялект. заканамернасці, згодна з якой людзі ствараюць сваю гісторыю самі, але з улікам канкрэтных абставін, што склаліся незалежна ад волі суб’ектаў. У гісторыі адыгрывае адносна самаст. ролю, але абмежаваную аб’ектыўным кантэкстам гіст. падзей. Аб’ектыўныя адносіны і ўмовы акрэсліваюць гал. кірункі дзеяння С.ф. і ўплываюць на яго вынікі. Адрозніваюць узроўні (масавы, класавы, нац., асабісты) і формы праяўлення (паліт., ідэалагічная, арганізацыйная) С.ф. У пераломныя моманты гісторыі ён у стане аказаць уплыў на змест і накіраванасць грамадскіх пераўтварэнняў і рэформ. З пашырэннем уплыву С.ф. расце адказнасць суб’ектаў гіст. працэсу. што звязана з наяўнасцю ў распараджэнні вузкіх груп людзей сродкаў, якія могуць стварыць пагрозу цэлым народам ці ўсяму чалавецтву (гл.Тэрарызм). Крытэрыі гэтай адказнасці — імкненне да ўсеагульнага дабра, адэкватнае разуменне нар., нац. і дзярж. інтарэсаў, падпарадкаванне грамадз. дысцыпліне і ўсведамленне супадзення намаганняў усіх народаў па забеспячэнні справядлівых і гуманных умоў свайго існавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЦІН Іван Дзмітрыевіч (5.2.1851, с. Гнезднікава Кастрамской вобл., Расія — 28.11.1934),
рускі выдавец-асветнік. У 1876 адкрыў у Маскве літаграфічную майстэрню. У 1883 арганізаваў выдавецкае т-ва «І.Дз.Сыцін і К°». У 1890-я г. арганізаваў выданне серыі нар. кніжак «Праўда». Выд-ва С. выпускала падручнікі і вучэбныя дапаможнікі (пераважна для пачатковай школы), кнігі па педагогіцы, навук.-папулярныя серыі («Бібліятэка для самаадукацыі», «Народная энцыклапедыя навуковых і прыкладных ведаў», т. 1—14), дзіцячую л-ру (у т. л. «Дзіцячую энцыклапедыю», т. 1—10), нар. календары, рэліг. л-ру, масавыя выданні збораў твораў А.Пушкіна, М.Гогаля, Л.Талстога, А.Чэхава і інш. Значнае месца займалі шматтомныя выданні: «Айчынная вайна і рускае грамадства, 1812—1912» (т. 1—7, 1911—12), «Ваенная энцыклапедыя» (т. 1—18, 1911—15). Выдаваў таксама час. «Вокруг света» (1891—1917), «Искры» (1901—1916), газ. «Русское слово» (1897—1917) і інш. Да 1914 выд-ва выпускала чвэрць кніжнай прадукцыі Расіі. Пасля 1917 яго друкарні нацыяналізаваны. С. лічыўся кансультантам Дзяржвыда Расіі.
Тв.:
Жизнь для книги. М., 1960.
Літ.:
Коничев К.И. Русский самородок. 2 изд. Ярославль 1969;
Белов С.В., Толстяков А.П. Русские издатели конца XIX — начала XX в. Л., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́КЕРЭЙ (Thackeray) Уільям Мейкпіс (18.7.1811, г. Калькута, Індыя — 24.12.1863),
англійскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік англ. рэалізму. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (1828—29). Творчую дзейнасць пачаў як мастак-карыкатурыст (2000 малюнкаў увайшлі ў кн. «Тэкерыяна», 1875). Друкаваўся з 1836. Гал. тэма яго твораў — выкрыццё заган тагачаснага англ.грамадства. Аўтар сатырыка-гумарыстычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гіст. «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — раман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перыяд напалеонаўскіх войнаў, узняў вострыя маральна-паліт. і сац.-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у т. л.сатыр. «Кніга снобаў» (1847), літ.-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст.», 1853), цыкла пародый («Раманы славутых літаратараў», 1847), рэцэнзій, перакладаў і інш. Яго творы адметныя сюжэтнай разгалінаванасцю, займальнасцю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі. На бел. сцэне паводле казкі Т. пастаўлены спектакль «Пярсцёнак і ружа» (1999, Гродзенскі абл.драм.т-р).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—12. М., 1974—80.
Літ.:
Вахрушев В.С. Творчество Теккерея. Саратов, 1984;
Уильям Мейкпис Теккерей: Творчество. Воспоминания. Библиогр. разыскания. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙІ́НКА (Soyinka) Воле (сапр. імя Акінвандэ Алуволе; н. 13.7.1934, г. Абеокута, Нігерыя),
нігерыйскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў Ібаданскім ун-це (1952—54), ва ун-це г. Лідс (Вялікабрытанія). Стваральнік і маст. кіраўнік тэатр. труп «Маскі-1960» і «Орызан». У 1975—85 праф. ун-та г. Іфе, з 1985 жыве ў Парыжы. Пачынаў як драматург і акцёр. Піша на мовах англ. і йоруба. У сац.-крытычных п’есах «Леў і жамчужына», «Насельнікі дрыгвы» (абедзве 1958), «Танец лесу» (паст. 1960), «Жніво Конгі» (1967), «Вар’яты і спецыялісты» (1971), «Смерць і стайневы кароль» (1975), «Гульня волатаў» (1984), «Рэквіем для футурыста» (1985) і інш. сутыкненне традыц.афр. мінулага з сучаснасцю. У рамане «Інтэрпрэтатары» (1965) своеасаблівая атмасфера нігерыйскага адукаванага грамадства, уплыў на яго еўрап. культуры і нац. традыцый, карупцыя сярод чыноўнікаў. Аўтар рамана «Час беззаконня» (1973), зб-каў вершаў «Ідандрэ» і іншыя вершы» (1967), «Чаўнок у цямніцы» (1972) і інш. У аўтабіягр. аповесці «Аке, гады дзяцінства» (1981) матывы і сюжэты афр. фальклору. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — [Избранное]. М., 1987.
Літ.:
Бейлис В.А. Воле Шойинка. М., 1977;
Шупа С. Трыумф афрыканскай культуры // Далягляды, 88. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МПЕТЭР (Schumpeter) Іозеф (8.2.1883, г. Тршэшць, Чэхія — 18.1.1950),
аўстрыйскі і амерыканскі эканаміст і сацыёлаг. Скончыў Венскі ун-т. У 1919—20 міністр фінансаў Аўстр. рэспублікі. З 1925 праф. Бонскага, з 1932 Гарвардскага ун-таў. Асн. працы: «Тэорыя эканамічнага развіцця» (1912), «Дзелавыя цыклы» (1939), «Капіталізм, сацыялізм і дэмакратыя» (1942). Эканам. аналіз грамадства спалучаў з сацыялагічным. Распрацаваў канцэпцыю эканам. дынамікі і цыклаў, дзе вырашальную ролю ў эканам. развіцці адводзіў прадпрымальніцтву, якое трактаваў як дзейнасць, што робіць стаўку на асабістую ініцыятыву. На аснове аналізу кругаабароту капіталу вылучыў асаблівую прадпрымальніцкую функцыю, якая заключаецца ў ажыццяўленні арганізац.-гасп. інавацыі, «новых камбінацыйных фактараў вытворчасці». Прадпрымальнікі, на яго думку, не ўтвараюць асобнай прафесіі ці класа, а адрозніваюцца толькі прадпрымальніцкай функцыяй, якая рэалізуецца з мэтай атрымання прыбытку. Вылучыў 3 мэтавыя моманты ў дзейнасці прадпрымальніка: патрэбнасць у панаванні, уладзе, уплыве; воля да перамогі, імкненне да поспеху ў барацьбе з сапернікамі і з самім сабой; радасць творчасці, якую дае самаст. вядзенне спраў. Сцвярджаў, што прадпрымальнік — асн. суб’ект, цэнтр.сац. механізм эканам. развіцця ў грамадстве рыначнага тыпу, але прыйшоў да высновы пра непазбежнасць паступовай трансфармацыі прыватнапрадпрымальніцкага капіталізму ў эканам. сістэму, развіццё якой будзе рэгулявацца і накіроўвацца дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
К’Я́РЫ (Chiari) Бернгард (н. 20.7.1965, Вена),
нямецкі гісторык. Д-р навук (1997). У 1992—97 спецыялізаваўся на кафедры ўсх.-еўрап. гісторыі Франкфурцкага ун-та. З 2000 працуе ў Цэнтры ваен.-гіст. даследаванняў у г. Патсдам. Даследуе праблемы сучаснага развіцця Беларусі, Расіі і Паўд.-Усх. Еўропы, Беларусі як мультыкультурнага рэгіёна, гісторыю Расіі 19—20 ст. і СССР, гісторыю яўрэяў у Польшчы, Расіі і Сав. Саюзе. Аўтар кнігі «Будні дзень за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыянізм і супраціўленне ў Беларусі, 1941—1944» (1998), адзін з аўтараў «Падручніка па гісторыі Беларусі» (Гётынген, 2001). Рэдактар кнігі даследаванняў «Польская Армія Краёва: Гісторыя і міф Арміі Краёвай пасля 2-й сусветнай вайны» (Мюнхен, 2003). Член рэд. рады час. «Беларускі гістарычны агляд».
Тв.:
Бел.пер. — Гісторыя як паслядоўнасць катастроф: Бел. рэгіён як акупаванае грамадства (1939—1944/47) // Бел.гіст. агляд. 1996. Т. 3, сш. 2;
Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэнія» // Там жа. 2000. Т. 7, сш. 1(12);
Подходы к истории второй мировой войны в двух исследованиях из Германии // Беларусь і Германія. Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы міжнар.навук.канф.Мн., 2003. Вып. 2.
Сістэма дзейнага заканадаўства Беларусі складаецца з нарматыўных актаў, што рэгулююць адносіны ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Яна ўключае: Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь; кодэксы — заканад. акты, якія забяспечваюць сістэмнае рэгуляванне пэўнай сферы грамадскіх адносін; законы — нарматыўныя прававыя акты, якія замацоўваюць прынцыпы і нормы рэгулявання найб. важных грамадскіх адносін; дэкрэты — нарматыўныя прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць сілу закона; указы — нарматыўныя прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія выдаюцца з мэтай рэалізацыі яго паўнамоцтваў і ўстанаўліваюць пэўныя прававыя нормы; пастановы палат Парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; пастановы Урада — Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; акты Канстытуцыйнага суда, Вярх. суда, Вышэйшага гаспадарчага суда, Ген. пракурора Рэспублікі Беларусь; нарматыўныя прававыя акты рэсп. органаў дзярж. кіравання; рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, якія прымаюцца імі ў межах сваёй кампетэнцыі з мэтай вырашэння пытанняў мясц. значэння і маюць абавязковую сілу на адпаведнай тэрыторыі.