горна-кліматычны курорт у Германіі, на ПдЗ ад г. Мюнхен, на схілах Баварскіх Альпаў. Умераны горны клімат, мяккая зіма, высокая сонечнасць, чыстае халаднаватае паветра, ахаванасць ад вятроў спрыяльныя для эфектыўнага лячэння хвароб органаў дыхання, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Шмат санаторыяў. Адзін з буйнейшых у Еўропе цэнтраў турызму і зімовага спорту, месца зімовых Алімпійскіх гульняў 1936. У наваколлях запаведнік Амергебірге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІНЕЦЭ́Й (ад гін... + грэч. oikion хата, жыллё),
рэпрадукцыйная ч. кветкі, сукупнасць усіх пладалісцікаў, якія ўтвараюць адзін або некалькі песцікаў — жаночых органаў кветкі. Гінецэй, складзены з свабодных пладалісцікаў, кожны з якіх утварае песцік, наз. апакарпным (напр., у казяльцу). У працэсе эвалюцыі пладалісцікі зрастаюцца і ўтвараецца цэнакарпны гінецэй. У цэнакарпным адрозніваюць сінкарпны (напр., у лілеяў і цюльпанаў), паракарпны (у маку, агурка, гарбуза) і лізікарпны (напр., у вочнага цвету) гінецэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМА́Й (Sorhum halepense),
сорга алепскае, джонсанава трава, адзін з відаў сорга, шматгадовая травяністая расліна сям. злакаў, пустазелле. Пашыраны ад Міжземнамор’я да Індыі і Кітая; на Пд Сярэдняй Азіі і Казахстана, у Закаўказзі, на Паўн. Каўказе, у Крыме. Цяжкавынішчальнае пустазелле ў раёнах арашальнага земляробства, засмечвае пасевы с.-г. культур. Размнажаецца вегетатыўна (ад карэнішчаў) і насеннем. Зялёная маса гумая — корм для буйн. раг. жывёлы і коней.
амерыканскі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у т-ры «Арч-стрыт». У 1875—92 у трупе антрэпрэнёра О.Дэйлі (Нью-Йорк), адзін з вядучых акцёраў трупы. Яго ігра вызначалася вытанчанасцю манер, лёгкасцю і шчырасцю. Сярод роляў: Розенкранц, Петручыо («Гамлет», «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), гаспадар гасцініцы («Рып Ван Вінкль» паводле У.Ірвінга). З 1892 выступаў у якасці «зоркі» ў гастрольных трупах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАЎСКО́Й (Мікалай Ніканоравіч) (17.12.1859, г. Новачаркаск, Расія — 28.2.1918),
рус. жывапісец-пейзажыст. Скончыў Пецярбургскую АМ (1881). Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1900; з 1911 праф. — кіраўнік пейзажнай майстэрні). З 1886 чл.Т-ва перасоўных част. выставак (гл.Перасоўнікі), з 1890-х г.адзін з яго кіраўнікоў. Імкнуўся да эпічна-абагульненага адлюстравання прыроды («Дубы» і «Прыціхла», абодва 1890; «На Волзе», 1892; «Радзіма», каля 1903—05).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТЭРМІ́Я (ад дыя... + грэч. thermē гарачка, цеплыня),
эндатэрмія, тэрмапенетрацыя, адзін з метадаў электралячэння, які прадугледжвае награванне органаў і тканак арганізма токам высокай частаты (1,65 Мгц) і вял. сілы (да 3 А). Выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб, у аснове якіх спазмы крывяносных сасудаў, мачаточніка, жоўцевых праток, жоўцевага пузыра і інш. полых органаў, пры хранічных нягнойных запаленчых хваробах, запаленнях нерваў і іх карэньчыкаў, неўралгіях, сустаўных, мышачных і інш. болях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭВІ́ЗНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
адзін з асноўных (з дысконтнай палітыкай) метадаў уздзеяння дзяржавы на рух курсу нац. валюты шляхам куплі-продажу замежнай валюты. З мэтай павышэння курсу сваёй валюты цэнтр. банк прадае замежную валюту за нацыянальную, штучна павялічваючы попыт на яе на валютных рынках. Купля дэвізаў павялічвае прапанову нац. валюты і зніжае яе курс. Умова правядзення Д.п. — наяўнасць у краіне буйных валютных рэзерваў. Гл. таксама Валютная палітыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСКРЫ́ПТАР (позналац. descriptor ад describo апісваю),
лексічная адзінка (слова ці словазлучэнне) інфарм.-пошукавай мовы ў ЭВМ. Апісвае асн. сэнсавы змест дакументаў, структуру даных або праграму; служыць таксама для фармулявання інфарм. запыту пры пошуку дакументаў у інфарм.-пошукавай сістэме (гл.Інфармацыйны пошук). У якасці Д. можна выбраць любое (звычайна найб. характэрнае) ключавое слова (групу слоў) ці лічбавы код. Мнагазначным словам адпавядае некалькі Д., сінонімам — адзін Д.
рускі гістолаг, стваральнік навук. школы, адзін з заснавальнікаў эвалюц. гісталогіі. Акад.АНСССР (1943) і АМНСССР (1944). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907). З 1916 праф. Пермскага ун-та, з 1922 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1944 дырэктар Ін-та цыталогіі, гісталогіі і эмбрыялогіі АНСССР. Навук. працы па параўнальнай гісталогіі нерв. сістэмы, крыві, злучальнай тканкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАСА́ЭДР (ад грэч. eikosi дваццаць + hedra грань), адзін з пяці тыпаў правільных шматграннікаў. Мае 20 граней (трохвугольных), 30 рэбраў, 12 вяршынь (у кожнай вяршыні сыходзяцца 5 рэбраў). Калі a — даўжыня рабра І., тады яго аб’ём
. І. звязаны з дадэкаэдрам. цэнтры граней дадэкаэдра з’яўляюцца вяршынямі І. Упершыню І. пабудаваў Тэатэт (4 ст. да н.э.).