горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. Вядомы з 1135. 18,0 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Металаапрацоўка, лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Васкрасенскі сабор (1462—94), царква Раства Багародзіцы на Вазьмішчы (1535), за 25 кмад горада Іосіфа-Валакаламскі манастыр (1479). Каля Валакаламска (в. Дубасекава) мемарыял на месцы подзвігу герояў-панфілаўцаў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРЫГІ́ДСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура Харэзма ў 4—8 ст. Назва ад харэзмскай дынастыі Афрыгідаў. Склалася пад уплывам навакольных стэпавых плямёнаў у перыяд крызісу рабаўладальніцкага ладу і станаўлення феадалізму. Для афрыгідскай культуры характэрны заняпад старых антычных гарадоў і ўтварэнне новага тыпу сельскіх паселішчаў — феад. сядзібаў-замкаў і абшчынных дамоў. Пераважаў керамічны посуд, зроблены на ганчарным крузе. На апошнім этапе афрыгідскай культуры пачалі ўзнікаць новыя гарады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́С,
верхняе мохавае і травяное покрыва на тарфяных балотах, якое лёгка аддзяляецца ад торфу. Слой звязаны каранямі жывой травяністай расліннасці, рызоідамі, сцёбламі і галінкамі імхоў. У Беларусі таўшчыня ачосу звычайна 10—15 см, найб. 50 см. У ім канцэнтруецца макс. колькасць мікраарганізмаў (і пажыўных рэчываў для іх), адбываюцца асн. працэсы торфаўтварэння. Пры здабычы торфу ачос нарыхтоўваюць асобна або заворваюць. Прыдатны для вырабу кармавых дражджэй, спірту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЛО́ГІЯ (адаэра... + ...логія),
раздзел метэаралогіі, які вывучае фіз. працэсы і з’явы ў свабоднай атмасферы (вышэй за прыземны слой) і распрацоўвае метады іх даследавання. Даследуе састаў і будову атмасферы Зямлі, утварэнне воблакаў і ападкаў, цеплаабмен у свабоднай атмасферы, паветр. плыні, узаемадзеянне паветр. масаў і інш. Выкарыстоўвае метады зандзіравання атмасферы, электронную апаратуру, радыёлакацыю, авіяцыйную, ракетную і метэаралагічную спадарожнікавую тэхніку. Назіранні праводзяцца на аэралагічных станцыях і ў абсерваторыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРА́,
непаліўныя землі і пасевы на іх у раёнах арашальнага земляробства. На багары вырошчваюць найб. засухаўстойлівыя с.-г. культуры — збожжавыя, тэхнічныя і кармавыя. Ураджайнасць іх залежыць пераважна ад колькасці і перыяду выпадання ападкаў, т-ры і інш. умоў. Багарнае земляробства дае магчымасць выкарыстоўваць участкі, непрыдатныя для арашэння. Пашырана ў краінах Сярэдняй Азіі, на Пд Казахстана, у Закаўказзі, Афганістане, Іране, Кітаі, Індыі, Пакістане, Судане, Турцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына),
асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.Гюго, Т.Гацье і інш., створана каля 1830).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЖУ́Л, Банжул (Banjul),
горад, сталіца Гамбіі. Адм. ц. акругі Банджул. Засн. ў 1816. Да 1973 называўся Батэрст. 150 тыс.ж. (1990). Порт на в-ве Сент-Мэры ў вусці р. Гамбія. Ачыстка, апрацоўка і вываз арахісу, вытв-сць арахісавага алею. Рачное і марское рыбалоўства. Перапрацоўка гародніны і рыбы. Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., мэблевай, паліграф. прам-сці; аўтарамонт. Суднаверф. Музей. Нац.б-ка. На Пдад Банджула — міжнар. аэрапорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДА́ТАЯ КУРАПА́ТКА (Perdix daurica),
птушка сямейства фазанавых атр. курападобных. Пашырана ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусь завозілася для акліматызацыі (поспеху не мела) з Тувы ў 1959—60.
Даўж. цела каля 20 см, маса 300—325 г.Ад шэрай курапаткі адрозніваецца «барадой» (адсюль назва) у выглядзе доўгага пер’я пад дзюбай, вохрыста-жаўтаватым налётам апярэння і чорнай падковападобнай плямай на брушку. Корміцца насеннем пустазелля, зернем, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛЫ (адлац. annales гадавыя),
запіс найб. значных падзей па гадах; форма гіст. твора ў старажытнасці і сярэднявеччы. Тэрмін аналы ўзнік у Стараж. Рыме, дзе ўсе важныя падзеі штогод запісваліся пантыфікамі (жрацамі) на спец. дошках і выстаўляліся на ўсеагульны агляд. Аналамі наз. таксама творы аналістаў. Пасля назва перайшла і на сярэдневяковыя запісы, якія вяліся звычайна ў манастырах. Форма пагадовых запісаў выкарыстана ў хроніках і летапісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЛЕЗІ́Т (ад назвы в-ва Англсі ў Англіі),
мінерал класа сульфатаў, сульфат свінцу, Pb[SO4]. Мае 68,3% свінцу. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тонка і тоўстатаблітчастыя, прызматычныя; зярністыя і шчыльныя агрэгаты, жаўлакі. Бясколерны, белы, злёгку афарбаваны (шэры, жоўты, буры і інш.). Бляск шкляны да алмазнага, цьмяны. Цв. 3—3,5. Шчыльн. каля 6,4 г/см³. Пераважна гіпергенавы, утвараецца ў зоне акіслення свінцовых рудаў. Свінцовая руда.