ЦЯЦЕ́РЫН,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., на паўд. беразе Цяцерынскага вадасховішча, каля аўтадарогі Бялынічы—Шклоў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 9 км на Пд ад г.п. Круглае, 65 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Талачын. 482 ж., 195 двароў (2003). ГЭС. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Упершыню ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» не раней 1387 і не пазней 1406 (паводле датавання М.М.Ціхамірава). У 1430 згадваецца ў акце ўзвядзення Свідрыгайлы на трон ВКЛ. У 1501 аддадзена вял. кн. ВКЛ і польскім каралём Аляксандрам у пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Алене Іванаўне. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім пав., прыватнаўладальніцкае мястэчка. З 1577 цэнтр маёнтка. З 1772 у Рас. імперыі, уладанне графа Салтыкова. У 1848 у Магілёўскім пав., 541 ж., 66 двароў, уласнасць памешчыка. У 1860—416 ж., 78 двароў, 3 царквы, яўр. малітоўны дом, бровар. У 1864 адкрыта школа, якая ў 1884 пераўтворана ў нар. вучылішча. У 1897—593 ж., 94 двары, пошта, крэдытнае т-ва, фельчарска-акушэрскі пункт, нар. і рамеснае вучылішчы, царк.-прыходская школа, царква, сінагога, крама. У 1926—658 ж., 148 двароў. З 1928 вёска. У 1924—31, 1935—59 і з 1966 у Круглянскім, у 1931—35 і ў 1959—66 у Бялыніцкім р-нах. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты спалілі 119 двароў, загубілі 188 жыхароў. У 1956 пабудавана гідраэлектрастанцыя Каля Ц. гарадзішча жал. веку.
А.Г.Шчарбатаў (гісторыя).
т. 17, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон; паўн. прыгарад Портленда (штат Арэгон). Засн. Ў 1824. 46,4 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс. ж. (1990). Порт на р. Калумбія (даступны для марскіх суднаў). Каляровая металургія (выплаўка алюмінію), дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, электронная, харч. (вытв-сць пладовых і рыбных кансерваў) прам-сць. Рыбалоўства. Вулканалагічная абсерваторыя. У 1937 у Ванкуверы завяршылі пералёт праз Паўн. полюс В.П.Чкалаў, Г.П.Байдукоў і А.В.Белякоў.
т. 3, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАНВІЛ (Jacksonvüle),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1816. 673 тыс. ж., з прыгарадамі 906,7 тыс. ж. (1994). Порт на р. Сент-Джонс паблізу ўпадзення яе ў Атлантычны ак. Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-фін. цэнтр с.-г. і ляснога раёна. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. вытв-сць цыгарэт, піва), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., хім., паліграф., шкляная. Суднабудаванне, чорная металургія, металаапрацоўка. 2 ун-ты. Маст. галерэя. Ваенная база.
т. 6, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛУ́Т (Duluth),
горад на Пн ЗША, у штаце Мінесота, на беразе воз. Верхняе. Каля 100 тыс. ж., з прыгарадамі (у т. л. ў штаце Вісконсін) каля 300 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт на Верхнім возеры. Вываз жал. руды, пшаніцы і лесаматэрыялаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (судны, буд. машыны, пад’ёмна-трансп. і прамысл. абсталяванне, інструменты і механізмы), харч., дрэваапр., паліграфічная. Ун-т. Музей, маст. галерэя.
т. 6, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАС-ВЕ́ГАС (Las Vegas),
горад на З ЗША, у штаце Невада. Горад з 1905. 258 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Развіта індустрыя адпачынку і забаў агульнанац. значэння, у т. л. ігральныя дамы. Большая частка насельніцтва занята ў гандлі і сферы абслугоўвання. Прам-сць: хім., паліграф., шкляная, эл.-тэхн., харчовая. Каляровая металургія. Ун-т. Буйны цэнтр турызму. Кліматычны курорт.
т. 9, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШВІЛ (Nashville),
горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Тэнесі. Засн. ў 1779. 511,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Камберленд (бас. р. Місісіпі). Аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, хім., аўтамабільная, шынная, шкляная, эл.-тэхн., радыёэлектронная, у т. л. вытв-сць быт. прылад. Буйны цэнтр гуказапіснай вытв-сці (больш за 50% прадукцыі ЗША). 2 ун-ты.
т. 11, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РФАЛК (Norfolk),
горад на Пд ЗША, у штаце Віргінія. Засн. ў 1682. 233,4 тыс. ж., з суседнімі гарадамі Віргінія-Біч, Портсмут, Ньюпарт-Ньюс, Хэмптан і агульнымі прыгарадамі каля 1,5 млн. ж. (1998). Гандл. і ваен. порт у зал. Хэмптан-Родс (буйнейшы па вывазе каменнага вугалю). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднабуд., суднарамонтная, аўтазборачная, хім., цэм., харчовая. 2 ун-ты. Гал. ваенна-марская база ЗША на Атлантычным узбярэжжы.
т. 11, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ЛО́НДАН (New London),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Засн. ў 1646. Каля 25 тыс. ж., з горадам Норуіч і агульнымі прыгарадамі каля 300 тыс. ж. (1996). Порт каля ўпадзення р. Тэмс у праліў Лонг-Айленд. Прам-сць: радыёэлектронная, прыладабуд., хім., фармацэўтычная, швейная, папяровая, чорная металургія; вытв-сць паліграф. машын. У прыгарадзе Гротан — буйнейшая ў ЗША верф па буд-ве атамных падводных лодак. Ваен.-марская база.
т. 11, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭН (Rennes),
горад на З Францыі. Адм. ц. дэпартамента Іль і Вілен, гал. горад гіст. вобласці Брэтань. Вядомы да н.э. Каля 220 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс. ж. (2000). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог, каналам Іль—Ранс злучаны з зал. Сен-Мало (Ла-Манш). Прам-сць: с.-г. і эл.-тэхн. машынабудаванне, аўтамабілебудаванне, хім., тэкст., харчовая. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст.
т. 14, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛСА (Tulsa),
горад на Пд ЗША. штат Аклахома. 381,4 тыс. ж., з прыгарадамі каля 750 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Арканзас. Аэрапорт. Гандл.-фін. і арганізац. цэнтр раёна здабычы і перапрацоўкі нафты і газу. Прам-сць: вытв-сць нафтавага абсталявання, дарожна-буд. машын, авіяц. дэталей і вузлоў; эл.-тэхн. і радыёэлектронная, аўтамаб., прыладабуд., чорная металургія, нафтаперапр., хім., сілікатна-керамічная, паліграф., харч., швейная. Ун-т.
т. 15, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)