ФРЫД (Fried) Альфрэд Герман (11.11.1864, Вена — 5.5.1921),
аўстрыйскі публіцыст і дзеяч пацыфісцкага руху. З 1891 выдаваў у Берліне пацыфісцкі час. «Die Waffen nieder» («Прэч зброю»). У 1892 адзін з заснавальнікаў Герм. т-ва міру (у 1903 выйшаў з яго з-за разыходжанняў у пытаннях тактыкі захавання міру). З 1894 рэдактар і выдавец час. «Die Friendenswarte» («Варта міру»). Выступаў з пазіцый фундаментальнага пацыфізму, супраць усялякай вайны. З пач. 1-й сусв. вайны эмігрыраваў у Швейцарыю, дзе выдаў шэраг антываен. памфлетаў. Нобелеўская прэмія міру 1911 (з Т.Асерам).
т. 16, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЛАНЕН (Halonen) Тар’я (н. ў 1944),
палітычны і дзярж. дзеяч Фінляндыі. Канд. юрыд. н. (1968). Скончыла Хельсінскі ун-т (1968). Працавала адвакатам у Цэнтр. арг-цыі прафсаюзаў Фінляндыі, парламенцкім сакратаром прэм’ер-міністра, членам гар. савета г. Хельсінкі, міністрам па сац. пытаннях, міністрам юстыцыі; адначасова з 1979 дэп. парламента. З 1995 міністр замежных спраў. З лют. 2000 прэзідэнт Фінляндыі (першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтых пасадах). Праводзіць курс на працяг добрасуседскіх адносін з Рас. Федэрацыяй і далейшую інтэграцыю Фінляндыі ў еўрап. структуры.
У.Я.Калаткоў.
т. 16, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НСЕН (Hansen) Ханс Крысціян (8.11.1906, г. Орхус, Данія — 19.2.1960),
дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1929 сакратар С.-д. саюза моладзі. у 1933—37 яго старшыня. У 1935—39 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала моладзі. З 1936 дэпутат фолькетынга ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі (СДПД). У 1939—41, 1945—53 сакратар СДПД. У 2-ю сусв. вайну чл. міжпарт. к-та па сувязі з рухам Супраціўлення. У 1945 і 1947—50 міністр фінансаў, у 1953—58 міністр замежных спраў. У 1955—60 старшыня СДПД і прэм’ер-міністр Даніі.
т. 16, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАФЕ́ЕЎ Іван (?—1631),
расійскі гісторык і дзярж. дзеяч. У пач. 17 ст. дзяк у шэрагу маскоўскіх прыказаў, з 1607 у Вял. Ноўгарадзе, Астрахані, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе. Аўтар «Летапісу», у якім ёсць карысныя звесткі па гісторыі Расіі 2-й пал. 16 — пач. 17 ст.: аб праўленнях Івана IV, Фёдара Іванавіча, Барыса Гадунова, Ілжэдзмітрыя I, Смуце, якую лічыў вынікам парушэння спрадвечнага сац. і паліт. ўладкавання грамадства.
Тв.:
Временник. М.; Л., 1951.
Літ.:
Корецкий В.И. Новые материалы о дьяке Иване Тимофееве, историке и публицисте XVII в. // Археографический ежегодник за 1974 г. М., 1975.
т. 17, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Мікалай Аляксандравіч (14.5.1905, г. Харкаў, Украіна — 1.6.1997),
дзяржаўны дзеяч СССР. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1982). Скончыў Днепрапятроўскі металург. ін-т (1930), З 1930 на інж.-тэхн. і адм.-гасп. рабоце, з 1950 у апараце Мін-ва чорнай металургіі СССР, з 1957 старшыня Днепрапятроўскага савета нар. гаспадаркі, з 1960 нам. старшыні Дзярж. навук.-эканам. савета СМ — міністр СССР, з 1963 — нам. старшыні Дзяржплана — міністр СССР. З 1965 нам., з 1976 1-ы нам. старшыні, у 1980—85 старшыня СМ СССР. Чл. ЦК (з 1966) і Палітбюро ЦК КПСС (1979—85).
т. 17, с. 124
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭДЭНБА́Л Юмжагійн (17.9.1916, Убсунурскі аймак, Манголія — 20.4.1991),
палітычны і дзярж. дзеяч Манголіі. Скончыў Фін.-эканам. ін-т у г. Іркуцк (Расія, 1938). З 1939 нам. міністра, міністр фінансаў Мангольскай Нар. Рэспублікі (МНР). У 1940—54 і 1981—84 генеральны, у 1958—81 1-ы сакратар ЦК Манг. нар.-рэв. партыі (МНРП). У 1952—74 старшыня СМ, у 1974—84 старшыня Прэзідыума Вял. нар. хурала МНР. Праводзіў курс на пабудову ў МНР сацыялізму на сав. ўзор, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. У 1990 выключаны з МНРП.
т. 17, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́НДРА Рамеш (н. 30.3.1919, Лайлпур, Індыя),
індыйскі паліт. дзеяч; адзін з кіраўнікоў сусв. Руху прыхільнікаў міру. Скончыў Лахорскі (цяпер Пакістан) і Кембрыджскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1942 ген. сакратар Усеінд. федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуніст. партыі Індыі, у т. л. чл. Нац. сакратарыята яе Нац. савета, рэдактар газ. «New age» («Новы век»). Ген. сакратар Усеінд. савета міру (1952—63); ген. сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру. Узнагароджаны Залатым медалём ААН (1982). Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
т. 17, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́НКА Канстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с. Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед. ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦК КПСС. Сакратар ЦК КПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦК КПСС (з 1978). З лют. 1984 ген. сакратар ЦК КПСС, адначасова з крас. 1984 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР.
т. 17, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУХАДЖА́Н Тыгран Геворгавіч (1837, г. Стамбул, Турцыя — 23.3.1898),
армянскі кампазітар, дырыжор, педагог і муз.-грамадскі дзеяч. Жыў у Канстанцінопалі. Заснавальнік першых муз.-тэатр. труп у зах. Арменіі, Турцыі і на Б. Усходзе. З 1878 узначальваў муз.-тэатр. трупу ў Канстанцінопалі. Аўтар першай арм. оперы «Аршак II» (1868, паст. 1945), оперы-феерыі «Земірэ» (паст. 1893), камічнай оперы «Арыф» (на сюжэт «Рэвізора» М.Гогаля, паст. 1872), аперэт «Пляшывы стараста» (паст. 1873), «Леблебіджы» («Прадавец гароху», паст. 1875) і інш. Яго творы адметныя сінтэзам усх. і еўрап. муз. традыцый.
т. 17, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙМІ́ЕЎ Мінтымер Шарыпавіч (н. 20.1.1937, в. Анякава, Татарстан, Расія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Татарстан (Расія). Скончыў Казанскі с.-г. ін-т. З 1959 працаваў інжынерам у сельскай гаспадарцы. З 1967 на парт. рабоце. Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі (1969—83), 1-ы нам. старшыні СМ (май—ліст. 1983) Тат. АССР; сакратар Тат. абкома КПСС (1983—85); старшыня СМ Тат. АССР (1985—89); 1-ы сакратар Тат. абкома КПСС (1989—90); старшыня Вярх. Савета Тат. АССР (1990—91). З чэрв. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Татарстан (перавыбраны ў 1996 і 2001).
т. 17, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)