геалагічны помнік прыроды Беларусі (з 1992). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Лайбуны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун граніту рапаківі са шматлікімі крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў (ад 2 да 7 см у папярочніку) і таблічак (2 × 2 см). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,3 м, выш. 0.8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 10,8 м³, маса каля 28 т. Прынесены ледавіком каля 14 тыс.г. назад з паўд.-зах. Фінляндыі. На паверхні каменя ёсць 2 паглыбленні (у папярочніку 10 см, глыб. 5 см), высечаныя чалавекам 1,5—2 тыс. гадоў назад. Меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́ННЫ РЭЛЬЕ́Ф,
рэльеф, створаны дзейнасцю ледавікоў. Фарміраванне М.р. звязана з ледавіковай экзарацыяй, акумуляцыяй марэннага матэрыялу (гл.Марэна) і флювіягляцыяльных адкладаў. Вылучаюць тыпы М.р.: марэнныя раўніны (роўныя або злёгку хвалістыя паверхні, якія ўскладняюцца асобнымі марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі, лагчынамі); канцова-марэнны (сістэмы моцна расчлянёных канцова-марэнных узвышшаў і град, выцягнутых на дзесяткі кіламетраў уздоўж краю былога ледавіка); узгорыста-марэнна-азёрны (спалучэнне марэнных і камавых узгоркаў з озамі, катлавінамі, лагчынамі і паніжэннямі, занятымі азёрамі і балотамі). У горных далінах М.р. прадстаўлены бакавымі марэнамі, градамі канцавых марэн, цыркамі, трогамі і інш. На Беларусінайб. выразны ў зоне паазерскага зледзянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ПАРО́ДАкурэй. Мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў Маскоўскай вобл. ў 1940—60-я гг. скрыжаваннем юрлаўскіх курэй мясц. папуляцыі з бурымі легорнамі і нью-гэмпшырамі, завезенымі з ЗША. На Беларусі пашырана абмежавана, пераважна як калекцыйная парода.
Маса пеўняў 3,5 кг, курэй 2,4 кг. Апярэнне чорнае, часта з жоўта-бурымі пёрамі на шыі (у пеўняў таксама на плячах і паясніцы). Ногі і дзюба шэрыя. Тулава доўгае, спіна шырокая, грудны аддзел выпуклы. Галава шырокая, сярэдніх памераў, з лістападобным прамастаячым грэбенем, вушныя мочкі чырвоныя. Яйцаноскасць 210—230 яец за год, сярэдняя маса яйца 58 г; характэрны мясная скараспеласць, высокая жыццяздольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЭ́ (Альфрэд Львовіч) (н. 8.9.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1992). Засл. вынаходнік СССР (1978). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча (Ленінград, 1956). З 1959 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нац.АНБеларусі (з 1990 заг. лабараторыі). Навук. працы па плазменным абсталяванні і плазменных тэхналогіях. Распрацаваў плазменны рэактар з шматструменнай камерай змешвання і тэхналогію перапрацоўкі таксічных, радыеактыўных і быт. адходаў.
Тв.:
Применение низкотемпературной плазмы в технологии неорганических веществ. Мн., 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім);
Обработка дисперсных материалов в плазменных реакторах. Мн., 1980 (разам з І.С.Буравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАВІКІ́ (Xerocomus),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. балетавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 5 відаў М.: зялёны, ці заечы баравік (X. subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (X. badius), паразітны (X. parasiticus), стракаты, ці чырв., ці казляк (X. chrysenteron), чырванеючы (X. rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізістая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на зломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Уладзімір Іванавіч) (н. 25.7. 1940, в. Камеика Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1969). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (з 1986 нам. дырэктара), з 1996 нам.ген. дырэктара Н.-д. аб’яднання «Кібернетыка» Нац.АНБеларусі. Навук. працы па тэорыі і практыцы стварэння сістэм аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў метады мадэліравання і аптымізацыі тэхн. сістэм.
Тв.:
Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснащения. Мн., 1997 (у сааўт.);
Метод обобщенных аналитических представлений в упругопластической антиплоской задаче. Мн., 1998 (разам з У.А.Ібрагімавым, А.Л.Шведам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮШКО́Ў (Уладзімір Ягоравіч) (н. 10.4.1946, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне лазернай тэхнікі і мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АНБеларусі. З 1975 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання канцэрна «Планар» (з 1992 віцэ-прэзідэнт), адначасова з 1991 праф.БДУ і БПА. Навук. працы па лазерным прыладабудаванні і тэхнал. абсталяванні для мікраэлектронікі, праблемах стварэння лазерных аптычных сістэм тэхнал. абсталявання для вытв-сці электронных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Синтез микроизображений лазерными растровыми сканирующими системами (разам з У.У.Нямковічам, У.В.Юрэвічам) // Электронная техника. Сер. 11. 1987. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЯРДУ́ШКА (Origanum),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі М. звычайная (O. vulgare, нар. назвы душанка, пчалалюб, бабіна душыца). Трапляецца на сухіх лугах, палянах, у светлых лясах.
Шматгадовыя травы выш. да 80 см. Сцёблы прамастойныя, густаваласістыя. Лісце чаранковае, супраціўнае, яйцападобнае. Кветкі дробныя, ружаватыя ці ружавата-пурпуровыя ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — 4-арэшак. М. звычайная мае эфірны алей, дубільныя рэчывы, аскарбінавую к-ту. Зялёныя парасткі і кветкі ўжываюцца ў ежу, пры засолцы і кансерваванні, выкарыстоўваюцца ў лікёра-гарэлачнай прам-сці, эфірны алей («хмелевы») — для араматызацыі мыла, памады, пасты. Эфіраалейная, лек., меданосная, тэхн. (фарбавальнік) расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІКАВАЯ МІГРА́ЦЫЯ,
рэгулярныя перамяшчэнні людзей з аднаго нас. пункта ў іншы, ад месца жыхарства да месца працы ці вучобы і назад. У аснове М.м. — неадпаведнасць у размяшчэнні вытв-сці і рассяленні насельніцтва. Рэгулярнасць М.м. адпавядае рэжыму прац. дзейнасці або вучобы. Гал. напрамкі — з вёскі ў горад, з малога горада ў буйны. Найб. значная і ўстойлівая ў прыгарадных зонах вял. гарадоў і гарадскіх агламерацый, а таксама ў сельскай мясцовасці урбанізаваных тэрыторый. Часам да М.м. адносяць таксама рэгулярныя паездкі сельскіх жыхароў у цэнтры абслугоўвання, пераважна гарады. Важная ўмова М.м. — развіццё транспарту. У Беларусі М.м. найбольш выражана ў рэгіёнах Мінска і абласных цэнтрах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАЗБО́Р, ношка,
збіранне нектару і пылку з меданосных раслін і назапашванне іх пчоламі (мёд, пярга); таксама колькасць мёду, назапашанага пчоламі за які-н.перыяд. Забяспечвае перакрыжаванае апыленне меданосаў. Адрозніваюць М.: веснавы, летні, асенні; падтрымны (у межах патрэбы пчалінай сям’і) і прадукцыйны (да 2—3 за сезон), які выкарыстоўваецца для адбору таварнага мёду. Пчаліная сям’я нарыхтоўвае за сезон да 200—300 кг мёду і больш. На Беларусі М. працягваецца з крас. па вер. (гал. — у чэрв. і ліпені), няўстойлівы па гадах; макс. да 50 кг на пчаліную сям’ю за сезон. Асн. тыпы М.: вярбовы, пладова-ягадны, крушынавы, малінавы, лугавы, канюшынавы, грэцкі, верасовы.