СЯМЁНАЎ Юрый Паўлавіч (н. 20.4.1935, г. Таропец Цвярской вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі. Акад.Рас.АН (2000, чл.-кар. 1987). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1958). Працаваў у КБ М.К.Янгеля. З 1964 у КБ С.П.Каралёва. З 1989 гал. канструктар, з 1991 ген. дырэктар НВА «Энергія». З 1994 прэзідэнт і гал. канструктар ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік рас. часткі работ па стварэнні Міжнар.касм. станцыі. Навук. працы па касм. тэхніцы і энергетыцы пілатуемых касм. комплексаў. Удзельнічаў у стварэнні касм. апаратаў для даследавання Месяца, арбітальных станцый і пілатуемых касм. караблёў для працяглых палётаў. Узначальваў работы па стварэнні касм. карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1987).
Тв.:
Новые российские технологии в ракетно-космической технике последних лет // Вестн. РАН. 2000. Т. 70, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЎЛЕР (Fowler) Уільям Алфрэд (9.8.1911, г. Пітсбург, ЗША — 14.3.1995),
амерыканскі фізік і астрафізік, адзін з заснавальнікаў ядз. астрафізікі. Чл.Нац.АН ЗША (1956). Скончыў ун-т Агайо (1933). З 1936 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1946 праф., у 1963—67 прэзідэнт). Навук. працы ў галіне ядз. фізікі, ядз. і рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядз. ўтварэння хім. элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асн. працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957; з Ф.Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў механізм выбуху звышновых зорак (1960, з Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хім. элементаў на ранніх стадыях расшырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967). Нобелеўская прэмія 1983 (з С.Чандрасекарам). Нац.навук. медаль ЗША (1974).
Тв.:
Рус.пер. — Нейтринные процессы и образование пар в массивных звездах и Сверхновых М., 1967 (разам з Ф.Хойлам);
Экспериментальная и теоретическая ядерная астрофизика: пробл. происхождения элементов. М., 1985.
сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1982). Скончыў Школу журналістыкі і Вышэйшую паліт. школу. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у югасл.партыз. руху. У 1992—93 прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславіі. Друкуецца з 1943. Вядомасць прынёс першы раман «Сонца далёка» (1951), які ўвасобіў пераадоленне ідэалагізацыі і схематызму, азначыў новыя тэндэнцыі ў развіцці л-р народаў Югаславіі. У творчасці, выяўляючы на кожным этапе наватарскія рысы, сцвердзіўся як раманіст эпічнага складу, здольны глыбока асэнсоўваць і дэміфалагізаваць гісторыю народа і чалавецтва, ствараць універсальныя метафары і тыпы: раманы «Карані» (1954), «Казка» (1966), «Грэшнік» (1984), «Адступнік» (1986), «Вернік» (1990) і гісторыка-панарамныя творы «Падзелы» (1961), «Час смерці» (1975), «Час улады» (1995), «Час ліха» (1996). Аўтар кніг публіцыстыкі і эсэістыкі, у т. л. «Перамены» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭК (Cech) Томас Роберт (н. 8.12.1947, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі біяхімік і малекулярны генетык. Чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1988). Скончыў Каліфарнійскі ун-т у г. Берклі (1975). З 1975 у Нац. анкалагічным цэнтры пры Масачусецкім тэхнал. ін-це, з 1978 ва ун-це штата Каларада ў г. Боўлдэр (з 1983 праф.). Адначасова з 1978 у Нац. ін-це здароўя, з 1988 у мед. ін-це Ховарда Х’ю (з 2002 прэзідэнт). Навук. працы па біяхіміі, малекулярнай і структурнай біялогіі, генетыцы. Адкрыў ферментатыўна актыўныя малекулы рыбанкулеінавых к-т (рыбазімы) і даказаў, што РНК з’яўляецца не толькі пераносчыкам генет. інфармацыі, але, падобна бялкам, таксама каталізуе жыццёва важныя ўнутрыклетачныя хім. рэакцыі (1982, незалежна ад С.Олтмена). Нобелеўская прэмія 1989 (з Олтменам). Нац.Навук. медаль ЗША (1995).
Тв.:
Рус.пер. — РНК-фермент // В мире науки. 1987. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРЭ́ІНАЎ Эдуард Уладзіміравіч (н. 13.6.1928, в. Сапажкі Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне інфарматыкі; адзін са стваральнікаў паралельнай тэхналогіі апрацоўкі інфармацыі. Чл.Міжнар. (1993) і Еўрап. (1999, прэзідэнт) акадэмій інфарматызацыі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1972). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1991). Скончыў Маскоўскі электрамех. ін-т (1950). У 1959—72 у Ін-це матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР, у 1977—93 у Маскоўскім тэхн. ун-це сувязі і інфарматыкі. З 1999 у Бельгіі. Навук. працы ў галіне інфарматыкі, дыскрэтнай матэматыкі, камп’ютэрных сістэм, лічбавага электроннага мадэліравання, аддаленага тэлекіравання, камунікацый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Применение электронных вычислительных машин в исследовании письменности древних майя. Т. 1—4. Новосибирск, 1961—69 (разам з Ю.Г.Косаравым, В.А.Усцінавым);
Распределенная обработка информации и распределенные вычислительные системы. М., 1983;
Информациология сред, структур и биокомпьютерных систем. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ Уладзімір Аляксеевіч (8.6.1922, г. Краснадар, Расія — 17.8.1994),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Акад.АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д-ртэхн.н., праф. (1971). Засл. вынаходнік Беларусі, засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Растове-на-Доне (1945). З 1953 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту, з 1969 дырэктар Ін-та механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі і адначасова да 1973 рэктар Гомельскага ун-та. У 1973—87 віцэ-прэзідэнтАН Беларусі, адначасова ў 1978—83 рэктар БДУ. Навук. працы па даследаванні ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фіз.-мех. ўласцівасцямі, стварэнні новага класа кампазіцыйных матэрыялаў, адгезійнай і кагезійнай трываласці металапалімераў. Прапанаваў асновы разліку і канструявання металапалімерных вырабаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Трибология: исслед. и приложения: Опыт США и стран СНГ. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́Ў Віктар Міхайлавіч (24.8.1923, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.1.1982),
украінскі вучоны ў галіне матэматыкі, кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т і Растоўскі ун-т (1948). З 1957 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1962 — Ін-та кібернетыкі АН Украіны, якому ў 1982 прысвоена імя Глушкова; віцэ-прэзідэнтАН Украіны (з 1962). Асн.навук. працы па алгебры, эканам. кібернетыцы, тэорыі аўтаматызаваных сістэм кіравання і сістэм штучнага інтэлекту. На аснове створанай ім тэорыі лакальна бікампактных груп рашыў абагульненую 5-ю праблему Гільберта. Пад яго кіраўніцтвам створаны першая ў СССР кіроўная ЭВМ «Днепр», серыя ЭВМ «Мір». Шматпрацэсарныя выліч. комплексы ЕС-2701, ЕС-1766 і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1968, 1977. Дзярж. прэмія Украіны 1970. У 1982 у АН Украіны засн. Прэмія імя Глушкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎЦЫ,
шляхецкі род герба «Магіла» ў ВКЛ. Паходзяць ад смаленскага баярына Міцькі Быхаўца, сыны якога ў пач. 16 ст. замест страчаных зямель на Смаленшчыне атрымалі ад вял.кн. Жыгімонта I Старога маёнткі ў Дарсунішскай вол. і Трокскім пав.Найб. вядомыя Быхаўцы:
Людвік, ксёндз-бернардзінец, аўтар твораў рэліг.-павучальнага характару. Сакратар Літоўскай правінцыі бернардзінцаў, да 1747 прэзідэнт у Нясвіжскім канвенце ордэна, назіральнік ордэна францысканцаў у Віцебскім ваяв. (1760). Юзаф Уладзіслаў (1778—5.7.1845), філосаф. Скончыў Гал. школу ВКЛ у 1794, вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена, Кёнігсберга. Вучань і перакладчык І.Канта. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў на баку Францыі. Ян (каля 1732—?), дэп. Трыбунала ВКЛ (1797—1802), у 1802—32 суддзя слонімскіх земскага і межавога судоў. Юзаф, падстолі ваўкавыскі (1780), крайчы ВКЛ (1793). Адам Ян Віктар (23.12.1796—?), чл. ваўкавыскага апеляцыйнага суда. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы. Аляксандр, старшыня ваўкавыскага апеляцыйнага суда. У 1820-я г. ў яго б-цы захоўвалася Хроніка Быхаўца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАЎ Сяргей Іванавіч (24.3.1891, Масква — 25.1.1951),
савецкі фізік, стваральнік навук. школы оптыкаў. Акад. (1932, чл.-кар. 1931). Брат М.І.Вавілава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1932 дырэктар Фізічнага ін-та АНСССР, у 1932—45 навук. кіраўнік Дзярж. аптычнага ін-та (Ленінград). З 1945 прэзідэнтАНСССР. Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў асновы тэорыі люмінесцэнцыі, вывеў адзін з яе законаў (1924; гл.Вавілава закон). З П.А.Чаранковым адкрыў Чаранкова—Вавілава выпрамяненне. Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі, фізіял. оптыкі, паклаў пачатак развіццю нелінейнай оптыкі. Аўтар прац па філас. пытаннях прыродазнаўства і гісторыі навукі. З 1949 гал. рэдактар Вял.Сав. Энцыклапедыі. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949, 1951, 1952. У 1951 АНСССР устаноўлены залаты медаль яго імя ў галіне фізікі.