горад на ПнУ ЗША у штаце Масачусетс. Засн. ў 1652. 96,9 тыс.ж., з прыгарадамі каля 200 тыс.ж. (1996). Трансп. вузел. Порт на Атлантычным узбярэжжы (зал. Базардс). Прам-сць: швейная, тэкст., харч. (пераважна рыбаперапрацоўчая), металургічная, металаапр. і машынабудаўнічая. База рыбалоўнага флоту. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТЛ-РОК (Little Rock),
горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Арканзас. Каля 170 тыс.ж., з горадам Норт-Літл-Рок і прыгарадамі 500 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін.цэнтр.Прам-сць: хім., эл.-тэхн., радыёэлектронная, шынная, металургічная, бавоўнаачышчальная, паліграф., харч., авіяц., прыладабудаўнічая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СНАБРУ́К (Osnabrück),
горад на ПнЗ Германіі, зямля Ніжняя Саксонія. Засн. ў 8 ст. Каля 170 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт на р. Газе і адгалінаванні Сярэднегерманскага канала. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд. і металаапр., эл.-тэхн., хім., тэкст., абутковая, папяровая. Ун-т. Планетарый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МБАБА́НЕ (Mbabane),
горад, сталіца Свазіленда, на выш. 1150 м. Адм. ц. акругі Хоха. Засн. ў канцы 17 — пач. 18 ст. Каля 50 тыс.ж. (1997). Аўтадарогай звязаны з чыгункай, якая вядзе ў порт Мапуту (Мазамбік). Аэрапорт. Прадпрыемствы металаапр., харч. і швейнай прам-сці. Апрацоўка с.-г. сыравіны. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАІ́,
горад у Бухарскай вобл., у даліне Зераўшана. 111,6 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: золатаздабыўная, эл.-хім., цэм., бавоўнаачышчальная, буд. матэрыялаў, харчовая; ВА «Наваіазот». ГРЭС. Да 1958 наз. Керміне. Пераназваны ў гонар узб. паэта А.Наваі. Каля Н. — маўзалей 10—11 ст. і ханака (культавы будынак; 1558—59).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМПХО́,
горад на З Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Утварае асобную адм. правінцыю. Каля 400 тыс.ж. (1997). Трансп. вузел, порт у вусці р. Тэданган у Жоўтым м. — аванпорт Пхеньяна. Прам-сць: каляровая металургія, маш.-буд., у т. л. суднабудаўнічая, эл.-мех., шаўкаткацкая, харч., шкляная, тэкст., буд. матэрыялаў. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТГЕ́МПТАН (Northampton),
горад у Вялікабрытаніі, адм. цэнтр графства Нартгемптаншыр, на р. Нін. Вядомы з 914. 184 тыс.ж. (1991). Прам-сць: гарбарна-абутковая, машынабудаванне (абсталяванне для абутковай прам-сці, пад’ёмна-трансп. землярыйнае, аўта- і авіядэталі), радыёэлектроніка. Раманскі сабор (11—12 ст.), інш.арх. помнікі 12 і 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СТА (Pasto),
горад на ПдЗ Калумбіі, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. дэпартамента Нарыньё. Засн. ў 1539. Каля 300 тыс.ж. (2000, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Гандл.-трансп. цэнтр сувязей з Эквадорам. Прам-сць: харч., тытунёвая, мэблевая. Саматужныя промыслы (вытв-сць капелюшоў з пер’я страуса нанду, керамікі). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ,
горад, цэнтр Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Крулеўшчына—Варапаева, на аўтадарозе Полацк—Вільня. За 200 км ад Віцебска. У межах горада азёры Кагальнае і Вялікае. 18,5 тыс.ж. (1997).
Упершыню ўпамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1414. У розны час належала Зяновічам, Корсакам, Радзівілам, Вітгенштэйнам. З 16 ст. мястэчка. Тут быў пабудаваны Глыбоцкі замак. У ходзе войнаў Лівонскай (1558—83) і Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) Глыбокае займалі рус. войскі. У канцы 16—18 ст. заснаваны кальвінскі збор, касцёл св. Міхаіла, царква Тройцы, Ільінская капліца, сінагога. З 1793 у Рас. імперыі, у складзе Дзісенскага пав. У 1897 у Глыбокім 5564 ж. З 1921 у Польшчы, цэнтр Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. 9,7 тыс.ж. (1939). З 1939 у БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр Глыбоцкага р-на. У Вял.Айч. вайну з 2.7.1941 да 3.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Глыбокім і раёне 10 133 чал., стварылі Беразвецкі лагер смерці. 7,3 тыс.ж. у 1959, 11,9 тыс.ж. у 1970.
Прадпрыемствы харч. (Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, мясакамбінат, Глыбоцкі кансервавы завод, камбікормавы завод і інш.), мясц. прам-сці. Помнікі архітэктуры: Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Глыбоцкі Троіцкі касцёл, Ільінская капліца, Мемарыяльная калона (абедзве — канец 18 ст.). Магілы сав. і італьян. ваеннапалонных, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯДЗВІ́НСК (да 25.12.1962 Дрыса),
горад, цэнтр Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Дрыса ў Зах. Дзвіну. За 175 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), на аўтадарозе Полацк—Даўгаўпілс. 8,5 тыс.ж. (1995).
Упершыню ўпамінаецца пад 1386 (летапісная назва Дрысь, Дриса, Дриза). Паводле археал. даследаванняў, горад існаваў значна раней. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. У 1-й пал. 16 ст.гандл. цэнтр на Зах. Дзвіне, каралеўскае ўладанне. У Лівонскую вайну 1558—83 заняты войскамі Івана IV Грознага, у 1583 вызвалены Стафанам Баторыем. З 1772 у складзе Рас. імперыі, з 1776 цэнтр Дрысенскага павета. У 1781 зацверджаны герб горада — «Пагоня» на залатым полі. У вайну 1812 каля горада знаходзіўся Дрысенскі лагер — умацаваная пазіцыя рус. арміі пад камандаваннем М.Б.Барклая дэ Толі. У 1797 у Верхнядзвінску 1310 ж., у 1897 — 4238. З 17.7.1924 цэнтр Дрысенскага р-на, з 3.7.1925 мястэчка, з 27.9.1938 горад. 2,7 тыс.ж. (1939). У Вял.Айч. вайну з 3.7.1941 да 12.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 769 чал. У 1959 у горадзе 3,6, у 1970 — 11,9 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Помнікі архітэктуры: Верхнядзвінская Мікалаеўская царква, жылы дом (пач. 20 ст.). Абеліск у памяць 100-годдзя вайны 1812. Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам.