род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным паясах Еўразіі, Афрыкі, Паўн. Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі — Л. Лёзеля (L. loeselii), сустракаецца пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. Расце на тарфяных балотах, забалочаных лугах. Занесены ў Чырв. кнігу. Вырошчваецца ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 8—20 см з кароткім карэнішчам. Сцябло баразнаватае, каля асновы ўздутае. Лісце (2) супраціўнае, эліпса-ланцэтнае, прадаўгаватае. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у гронцы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТЭКС НАТУРА́ЛЬНЫ (ад лац. latex вадкасць, сок),
млечны сок каўчуканосных раслін, пераважна гевеі бразільскай; калоідная сістэма з дыспергаваных у вадзе глобул (дыяметрам 0,2—2 мкм) каўчуку натуральнага (НК). Мае 37—41% (па масе) сухіх рэчываў, у т. л. 35—38% НК, і да 2,5% бялкоў.
Атрымліваюць падсочкай кары дрэва. Для прадухілення каагуляцыі і гніення ў свежы Л.н. дадаюць аміяк, гідраксід натрыю, буракс і інш. кансервавальныя агенты. Для перапрацоўкі канцэнтруюць, у асн. цэнтрыфугаваннем (канцэнтрат мае каля 60% НК). Выкарыстоўваюць для атрымання НК, латэксных вырабаў, кляёў. Гл. таксама Латэксы сінтэтычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Антаніна Лаўрэнцьеўна) (н. 15.1.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1972). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1951). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1973—91 заг. кафедры), з 1992 у Мінскім наркалагічным дыспансеры. Навук. працы па патагенезе, дыягностыцы і лячэнні рассеянага склерозу, першапачатковых энцэфаламіэлітаў, полірадыкуланеўрытаў; класіфікацыі, прафілактыцы і лячэнні неўралагічных ускладненняў сіндрому алкагольнай залежнасці.
Тв.:
Рассеянный склероз. М., 1976 (разам з Д.А.Маркавым);
Невропатология: Справ. пособие. Мн., 1996 (разам з В.У.Казаковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Аляксандр Аляксеевіч) (26.11.1893, г. Паневяжыс, Літва — 15.3.1969),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1943). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1919 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова з 1922 у Ленінградскім ун-це. Навук. працы патэхн., дастасавальнай і электроннай оптыцы. Распрацаваў тэорыю адпалу аптычнага шкла, стварыў (разам з інш.) першы ў СССР электронны мікраскоп, прапанаваў канструкцыю здымачнай камеры для фатаграфавання хуткабежных працэсаў, сканструяваў шэраг прыёмнікаў эл.-магн. выпрамянення. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЯДА́ (Chenopodium),
род кветкавых раслін сям. лебядовых. Больш за 200 відаў (паінш. звестках — да 400). Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах. На Беларусі 16 дзікарослых [найб. вядомыя Л. белая (Ch. album), шызая (Ch. glaucum), чырв. (Ch. rubrum), гарадская (Ch. urbicum)] і 2 інтрадукаваныя віды.
Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераважна надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухполыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клубочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак. Харч., кармавыя, лек., тэхн., інсектыцыдныя і дэкар. расліны; некат. ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВАЯ ЛЯСНА́Я,
рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах Брэсцкай вобл. (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 50 км. Пл. вадазбору 750 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Мыльніск Пружанскага р-на. Зліўшыся з р.Правая Лясная, утварае р.Лясная. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Асн. прыток — р. Вішня (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 1,6—2,5 км, у сярэднім цячэнні месцамі невыразная. Пойма шыр. 300—500 м, нізкая, забалочаная, перасечаная старыцамі і меліярац. каналамі. Рэчышча каналізаванае, шыр. 6—20 м. Берагі нізкія, параслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВЯ́Ш (Ілья Якаўлевіч) (н. 22.8.1937, г. Вінніца, Украіна),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1975), праф. (1979). Скончыў Адэскі ун-т (1960). З 1993 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Навук. працы па праблемах культуралогіі, дыялектыкі сац. і навук.-тэхн. прагрэсу, цывілізацыі і культуры, трансфармацыі культ.-цывілізацыйных працэсаў.
Тв.:
Содержание и критерий общественного прогресса. Саратов, 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ БОЙ 1942,
бой партызан атрадаў «Камарова», «Пятровіча», імя М.Ц.Шыша па разгроме ням.-фаш. гарнізонаў у г.п.Ленін Пінскай вобл. 12 вер. ў Вял.Айч. вайну. Са створаных партызанамі для гэтай аперацыі штурмавых груп (150 чал.) 3 былі размешчаны на шляхах магчымага адыходу праціўніка, 2 — у засадах на дарогах верагоднага падыходу падмацаванняў ворагу. У выніку раптоўнага нападу партызаны разграмілі гарнізон, вызвалілі зняволеных патрыётаў, захапілі трафеі і арганізавана адышлі. У гонар бою партызан у в. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены помнік.
лускадрэвы, парадак вымерлых дзеразападобных раслін. Існавалі ў каменнавугальным і пермскім перыядах (каля 350—250 млн. гадоў назад) ва ўмовах трапічнага клімату.
Выш. ствала да 30 м, дыям. каля асновы да 2 м. Дрэвападобныя разнаспоравыя расліны. Ствол прамы, дыхатамічна разгалінаваны ў верхняй частцы. Драўніна ўкрыта тоўстай карой з рамбічнымі або верацёнападобнымі лісцевымі падушачкамі. Лісце лінейнае, шыла- або ланцэтападобнае даўж. да 1 м, шыр. каля 1 см. Стробілы (органы размнажэння) адна- або двухполыя, дасягалі даўж. 50 см і дыям. 5 см. Па рэштках Л. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕПЯШЫ́НСКАЯ (Вольга Барысаўна) (18.8.1871, г. Перм, Расія — 2.10.1963),
дзеяч рэв. руху (з 1898), сав. біёлаг. Акад.АМНСССР (1950). Жонка П.М.Лепяшынскага. Скончыла Маскоўскі ун-т (1915). Удзельнічала ў рабоце Пецярб. «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1907—10 выкладала ў жаночай прагімназіі і вяла парт. работу ў г. Орша. Удзельнічала ў стварэнні і працавала ў Ліцвінавіцкай школе-камуне. З 1919 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце. Навук. працы па абалонках жывёльных клетак, гісталогіі касцявой тканкі. Уяўленне Л. аб няклетачнай структуры жывога рэчыва не атрымала навук. пацвярджэння. Дзярж. прэмія СССР 1950.