САЧА́ВА (Віктар Барысавіч) (20.6.1905, пас. Паргалава Ленінградскай вобл., Расія — 29.12.1978),

расійскі вучоны ў галіне геабатанікі і геаграфіі. Акад. АН СССР (1968). Скончыў Ленінградскі с.-г. ін-т (1924). З 1959 дырэктар Ін-та геаграфіі Сібіры і Д. Усходу Сіб. аддзялення АН СССР (Іркуцк). Навук. працы па геабатаніцы, класіфікацыі ландшафтаў і расліннасці, прыродным раянаванні, геасістэмах, метадах стацыянарных геагр. работ, праблемах вывучэння і асваення тайгі. Распрацаваў асноўныя тэарэт. палажэнні геабат. карціравання і класіфікацыі карт.

т. 14, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)