КРУ́ГЛІКАЎ Мікіта Конанавіч (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну на фронце з ліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.

М.К.Круглікаў.

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБІРЫ́НТ (ад грэч. labyrinthos) у садова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі ці баскетамі. Звычайна ў цэнтры меў пляцоўку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і барока. На Беларусі вядомы ў 17—18 ст. (паркі «Альба» пад г. Нясвіж, у гарадах Карэлічы і Крычаў, Бачэйкаўскі парк і інш.).

т. 9, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,

плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл. Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз. катэноідам.

Ланцуговая лінія y = ach(x/a).

т. 9, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЎРЫНО́ВІЧ Уладзімір Сцяпанавіч (1913, в. Порса Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 31.1.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). З 1944 на 2-м і 1-м Бел. франтах. Кулямётчык сяржант Л. вызначыўся ў час ліквідацыі варожай групоўкі ва Усх. Прусіі: 31.1.1945 адбіваў атакі гітлераўцаў, падтрыманых танкамі і самаходнымі гарматамі; з гранатамі кінуўся пад танк і падарваў яго. Яго імем названа вуліца ў г. Вілейка.

У.С.Лаўрыновіч.

т. 9, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛО́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА, Малотнева,

возера ў Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 0,78 км², даўж. каля 2,4 км, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 5,2 км. Схілы катлавіны выш. 4—5 м, пад лесам, участкамі на ПнЗ і ПдЗ разараныя. Берагі высокія, на З і У абразійныя. Дно сапрапелістае.

т. 10, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́СІН Сяргей Іванавіч (14.4.1849, г.п. Рамонь Варонежскай вобл., Расія — 8.2.1902),

расійскі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр (1900). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1875). Працаваў на Тульскім зброевым з-дзе. У 1887 распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе; у 1890 стварыў 7,62-мм магазінную 5-зарадную вінтоўку, прынятую ў 1891 на ўзбраенне рас. арміі (вядома пад назвай «трохлінейка»), якая выкарыстоўвалася больш за 60 гадоў.

т. 10, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́КСА БЕ́РАГ (Knox Coast),

заходняя ўкрытая лёдам ч. ўзбярэжжа Уілкса Зямлі (Усх. Антарктыда). Абмываецца м. Моўсана, удаецца ў яго на З у выглядзе шэльфавага ледавіка Шэклтана. Адкрыты ў 1840 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам Ч.​Уілкса. Названы ў гонар капітана аднаго з суднаў экспедыцыі. У 1956—58 у аазісе Бангера дзейнічала сав. палярная ст. Аазіс, якая ў 1959 перададзена Польшчы і перайменавана ў Дабравольскі.

т. 11, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГІРЭ́ЙЧЫК Васіль Паўлавіч (1900, в. Козырава, цяпер у межах Мінска — 7.5.1920),

удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік баёў супраць Калчака, атамана Сямёнава. У час акупацыі Беларусі ў 1919—20 польск. войскамі пам. камандзіра падрыўнога атрада козыраўскіх партызан. 27.4.1920 арыштаваны дэфензівай і з 7 партызанамі расстраляны ў Камароўскім лесе пад Мінскам.

т. 11, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́КФЕЛЕР ПЛАТО́ (Rockefeller Plateau),

ледавіковае плато ў зах. ч. Зямлі Мэры Бэрд (Зах. Антарктыда). Паверхня Р.п. пазбаўлена выхадаў карэнных парод, плаўна паніжаецца ад 1500 м на У да 200—400 м на З (на мяжы з шэльфавым ледавіком Роса). Тоўшча ледавіковага покрыва 500—2000 м. Адкрыта ў 1934 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам Р.​Бэрда. Названа імем Дж.​Рокфелера, які фінансаваў экспедыцыю.

т. 13, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРЫБО́Г,

бажаство ўсходнеславянскай міфалогіі, ідал якога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980. Упамінаецца пад 980 у «Аповесці мінулых часоў». У «Слове аб паходзе Ігаравым» вятры названы Стрыбогавымі ўнукамі, якія стрэламі павяваюць з мора, што, магчыма, паказвае на атмасферныя функцыі С. У стараж.-рус. тэкстах імя С. пастаянна спалучаецца з імем Дажбога, што дае падставу проціпастаўляць або збліжаць іх функцыі і значэнне.

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)