рака пераважна ў Бразіліі, левы прыток р. Амазонка; у сярэднім цячэнні ўтварае мяжу паміж Калумбіяй і Венесуэлай. Даўж. 2,3 тыс.км, пл. басейна каля 691 тыс.км². Вытокі ў Калумбіі, у зах.ч. Гвіянскага пласкагор’я, пад назвай Гуайнія, да г. Кастаньейру рэчышча парожыстае, у межах Амазонскай нізіны разгалінаванае і вельмі шырокае (да 30—50 км) са шматлікімі астравамі. Буйны прыток — р. Рыу-Бранку (злева). Левы прыток Касік’ярэ злучае Р.-Н. з р. Арынока (класічны прыклад біфуркацыі рэк). Паводкі ад сак. да канца жн., малаводная ў кастр.—студзені. Сярэдні расход вады 29,3 тыс.м³/с. Суднаходная на 1 тыс.км ад вусця, дзе размешчаны буйны порт Манаўс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНАЯ ТЭРЫТО́РЫЯ,
тэрыторыя з прыродна-ландшафтнымі і культ.-антрапагеннымі комплексамі, якая выкарыстоўваецца для адпачынку, турызму, санаторна-курортнага лячэння. Падзяляецца на месцы адпачынку (паркі, скверы, леса- і лугапаркі, рэкрэацыйныя лясы, садова-агародныя кааператывы і інш.) і рэкрэацыйныя зоны (зоны адпачынку і турызму, курорты, турысцкія цэнтры і інш.). Вылучаюцца Р.т. кароткачасовага (штодзённага, штотыднёвага) і працяглага адпачынку; азёрна-лясныя, леса-рачныя, прыморскія, горныя і інш. На Беларусі Р.т. ўключае 8 курортаў рэсп. і 5 мясц. значэння, 14 зон адпачынку рэсп. і 187 мясц. значэння агульнай пл. 1,85 млн.га. Каля 30% Р.т. (пераважна ў Гомельскай, Магілёўскай, часткова ў Мінскай абласцях) пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, дзе патрабуецца працяглая рэкультывацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 16—1-й пал. 17 ст. ў г.Рэчыца Гомельскай вобл. Пабудаваны з дрэва на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы стараж. гарадзішча пл.каля 1 га. Быў абнесены валам і абведзены ровам. Умацаванне авальнага ў плане замка складалася з драўляных абарончых сцен, зробленых па тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных у плане вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд у замак быў з ПдЗ праз пад’ёмны мост. Р.з. разбураны ў 1649 у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Вядомы паводле плана і гравюры 1649.
Літ.:
Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. М., 1954. С. 77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМО́Н (стараж.-яўр. Шэлома),
цар Ізраільска-Іудзейскага царства [каля 960—935 да н.э.]. Сын цара Давіда і яго суправіцель у 967—965 да н.э. Правёў шэраг рэформ: племянны падзел краіны замяніў тэрытарыяльным (12 адм.-тэр. акруг), стварыў разгалінаваны адм. апарат. Увёў цвёрдую сістэму падаткаў, ваен. і працоўнай павіннасцей, умацаваў армію. Для цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у Іерусаліме храм (т.зв. храм Саламона). Заключыў саюз з Фінікіяй і Егіптам (ажаніўся з дачкой егіп. фараона). Пры С. развіваўся марскі і караванны гандаль. Паводле біблейскай традыцыі, С. вызначаўся незвычайнай мудрасцю; яму прыпісваецца аўтарства шэрагу кніг Бібліі (Песня песням, Эклезіяст, Прытчы, Псалтыр і інш.). Пасля яго смерці дзяржава распалася на Ізраільскае царства і Іудзейскае царства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯ́НКА (Salsola),
род кветкавых раслін сям. лебядовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў пустынях і паўпустынях Еўразіі, Афрыкі, заносныя ў Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 3 віды С.: пантыйская (S. pontica), руская, або курай, паташнік, ці попельнік (S. ruthenica), і ўзгоркавая (S. collina). Трапляюцца ўздоўж дарог, чыгунак, на пустках, каля жылля.
Аднагадовыя травы, невял. дрэвы, кусты ці паўкусты. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя, растапырана-галінастыя, цвёрдаапушаныя. Лісце невял., вузкае, мясістае, суцэльнае, чаргаванае, на верхавінцы звычайна шыпаватае. Кветкі малапрыкметныя, адзіночныя ў пазухах лісця або ў коласападобных ці мяцёлчатых суквеццях, двухполыя. Плод — сухі арэшак. Корм для вярблюдаў, авечак, коз; некат. віды выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў. Дэкар. расліны.
дзеяч нац.-вызв. руху Нікарагуа. Рабочы на шахтах і рудніках у Нікарагуа, Гандурасе, Гватэмале і Мексіцы. У кастр. 1926 арганізаваў паўстанне рабочых залатых прыіскаў Сан-Альбіна супраць акупацыі Нікарагуа войскамі ЗША. Узначаліў паўстанцкую армію, якая да 1931—32 налічвала 6 тыс.чал. і кантралявала значную ч.тэр. Нікарагуа. Запрошаны на мірныя перагаворы з новым урадам краіны, арыштаваны па загадзе камандуючага нац. гвардыяй А.Самосы Гарсія і расстраляны. У яго гонар названы Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення ў Нікарагуа.
Літ.:
Гонионский С.А. Сандино. М., 1965;
Идейное наследие Сандино: Пер. с исп. М., 1982;
Гутьеррес Дуарте М.А. Аугусто С.Сандино. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНМІКЕ́ЛІ ((Sanmicheli) Мікеле) (1484, г. Верона, Італія — 1559),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік Высокага Адраджэння. Зазнаў уплыў Д.Брамантэ і Дж. да Сангала. У 1509—27 на папскай службе ў Рыме, з 1528 гал. архітэктар крэпасцей Венецыянскай рэспублікі. Будаваў гар. ўмацаванні ў Брэшыі, Бергама, на в-ве Керкіра і інш. Узбагаціў ордэрную сістэму складанымі дэкар. дэталямі, у т. л. матывамі рым. трыумфальнай аркі. Стваральнік новых тыпаў палацца, велічныя фасады якіх спалучалі строгую тэктоніку з выразнай пластыкай форм: палацца Бевілаква ў Вероне (1532), Грымані ў Венецыі (1556—72) і інш. Яго пабудовы ў Вероне ў многім вызначылі аблічча горада (вароты Порта Паліо, 1557; касцёл Мадонна ды Кампанья каля Вероны, з 1559).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САР’ЯНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — чэрв. 1942 у в. Сар’я Дрысенскага (цяпер Верхнядзвінскага) р-на Віцебскай вобл. Налічвала спачатку 6 чал. (кіраўнік Б.А.Жук), потым далучыліся патрыёты навакольных вёсак Громаўкі (А.А.Воранаў), Дзегцярова (В.І.Аўсюк), Мушына (А.Ф.Ліпскі), Шунькі (П.К.Пілюшкін), якія рыхтавалі людзей да партыз. барацьбы. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, зрывалі збор акупантамі прадуктаў харчавання, вываз насельніцтва на работу ў Германію, збіралі зброю, боепрыпасы, рабілі напады на дробныя ням. гарнізоны, арганізоўвалі засады. У сувязі з пагрозай выкрыцця падпольшчыкі (каля 30 чал.) пайшлі ў лес, дзе стварылі партыз. атрад імя Пархоменкі. У барацьбе з акупантамі загінула 11 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТО́НІЙ (Гай Транквіл) (Gaius Suetonius Tranquillus; каля 70 — пасля 122),
старажытнарымскі гісторык і пісьменнік. Служыў пры двары Траяна, пры Адрыяне кіраваў імператарскай канцылярыяй. Са шматлікіх твораў С. (гіст., гісторыка-быт. і філалагічных) цалкам захаваліся «Жыццё дванаццаці Цэзараў» (кн. 1—8) і частка «Аб граматыках і рытарах» з вял. працы пра знакамітых рым. пісьменнікаў. У «Жыцці дванаццаці Цэзараў» энцыклапедычна даследуецца жыццё рым. імператараў ад Цэзара да Даміцыяна, паслядоўна апісваецца паходжанне і юнацтва імператараў, іх паліт., ваен., судовая дзейнасць, рысы характару, знешнасць, звычкі, абставіны смерці. Ідэальнымі правіцелямі С. паказаў Аўгуста і Ціта. Найб. каштоўнасць маюць старонкі твора, дзе выкарыстаны лісты, прамовы, данясенні і дакументы з імператарскага архіва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЭ́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія жылі на тэр. Польшчы і Беларусі (бас. рэк Віслы, Нёмана, Прыпяці) у сярэдзіне 9 — пач. 8-га тыс. да н.э. Назва ад помніка каляв. Свідры-Вельке (Польшча). У самастойную культуру вылучыў у 1923 польскі археолаг Л.Казлоўскі. Плямёны жылі ва ўмовах тундры. Асн. занятак насельніцтва — паляванне на паўн. аленя. Стаянкі кароткачасовыя адкрытага тыпу, жытлы круглаватыя, будана- і трапецападобныя, паглыбленыя ў зямлю, з вогнішчам пасярэдзіне. Інвентар — наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, скоблі, адна- і двухпляцовачныя нуклеусы. Большасць прылад выраблялі з пласцін. Насельніцтва С.к. стала генетычнай асновай сожскай (днепра-дзяснінскай), нёманскай, бутаўскай і кундскай мезалітычных культур лясной паласы еўрап. часткі былога СССР.