АКУ́НІНА возера ў Беларусі, у Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна. Пл. 0,23 км². Даўж. 0,94 км, найб.шыр. 0,31 км, найб.глыб. 11,8 м. Пл. вадазбору каля 3 км². Схілы нізкія, на З і Пд парослыя лесам, на У забалочаныя. Берагі пясчаныя, на Пд тарфяністыя. Праз Завішчанскі канал злучана з Завішчанскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮ́ТАРСКІ ЗАЛІ́Ў,
у Берынгавым м., на ПнУ ад п-ва Камчатка, паміж п-вамі Гавена і Алютарскім. Даўж. 83 км, шыр. на ўваходзе 228 км, глыб. ў паўд.ч. да 1000 м. Утварае бухты Лаўрова і Сумнення. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, выш. 0,3—1,9 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам; каля берагоў са снеж. да мая — прыпай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́СКА (Alaska),
паўвостраў на ПнЗПаўн. Амерыкі (ЗША, штат Аляска), паміж Брыстольскім зал. Берынгава м. і Ціхім акіянам. Даўж. каля 700 км, шыр. да 170 км. Найб.выш. 2507 м (вулкан Веніямінава). Гарысты Алеуцкі хр. з дзеючым (Катмай, 2047 м) і патухлымі вулканамі. Горныя тундры, невял. ледавікі. Уздоўж паўн.-зах. ўзбярэжжа нізіны са шматлікімі азёрамі, субарктычныя лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТВО́ЗЕРА,
возера ў Беларусі, у Гродзенскім р-не, у бас.р. Пыранка. За 23 км на ПдУ ад г. Гродна. Пл. 0,55 км². Даўж. 1,7 км, найб.шыр. 0,4 км. Даўж. берагавой лініі 3,9 км. Схілы выш. 5—12 м, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. Праз Антвозера цячэ р. Сламянка і злучае яго з воз. Зацкава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗА́,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса (працякае праз возера), за 34 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,21 км², даўж. 920 м, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,22 км.
Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам і хмызняком, на Пн разараныя. Берагі сплавінныя. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́РАЎСКІЯ БУГРЫ́,
паралельныя, амаль шыротна выцягнутыя грады і ўзвышшы ў Прыкаспійскай нізіне, паміж вусцямі рэк Кума і Эмба. Маюць правільную авальную форму. Выш. ад 10 да 45 м, даўж. да 25 км, шыр. 200—300 м, адлегласць паміж грабянямі 1—2 км. Складзены з пяску і крошкі шчыльных карычневых глін. Магчыма, эолавага паходжання. Упершыню апісаны К.М.Бэрам; адсюль назва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЖА,
возера ў Беларусі, у Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэжа (выцякае з возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,76 км², даўж. 1,07 км, найб.шыр. 880 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Пл. вадазбору 10,5 км². Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІЖЖЭ́, Веліж’я,
возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Прыпяць, за 11 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,23 км², даўж. 1,65 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, пад хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з р. Скалодзіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕФРАКІ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА, Марыцкая нізіна,
на ПдУ Балгарыі паміж Радопамі і хр. Срэдна-Гара. Даўж. 160 м, шыр. каля 40 км. Па Верхнефракійскай нізіне працякае р. Марыца. Міжземнаморскія хмызнякі, участкі шыракалістых лясоў. Амаль уся Верхнефракійская нізіна разарана. Вырошчваюць пшаніцу, агародніну; сады, вінаграднікі. На Верхнефракійскай нізіне — гарады Плоўдзіў, Пазарджык, Стара-Загора, Дзімітраўград. Назва ад старажытнай гіст. вобласці на У Балканаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТЭРН (Vättern),
возера на Пд Швецыі. Размешчана на выш. 89 м. Пл. 1,9 тыс.км². Даўж. 129 км, шыр. каля 28 км, глыб. да 119 м. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Сцёк у Балтыйскае м. Суднаходнае (Ветэрн — частка ўнутр. воднага шляху Стакгольм—Гётэбарг). Да Ветэрна прымыкае нац. парк Тыведэн. На Ветэрне — гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг; буйны порт Іёнчэпінг.