КАН (Kahn) Герман (15.2.1922, г. Беён, ЗША — 7.7.1983),
амерыканскі сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў футуралогіі. У 1948—61 супрацоўнічаў з карпарацыяй РЭНД па распрацоўцы пытанняў вайск. стратэгіі ЗША (працы «Аб тэрмаядзернай вайне», 1960; «Аб эскалацыі: метафары і сцэнарыі», 1965, і інш.). Арганізатар і кіраўнік (з 1961) Гудзонаўскага ін-та, які стаў міжнар. цэнтрам па распрацоўцы сац., паліт., эканам., тэхн. і інш. прагнозаў. У футуралагічных працах «Год 2000-ы» (1967), «Наступныя 200 гадоў» (1976) і інш. (напісаны ў сааўтарстве з супрацоўнікамі Гудзонаўскага ін-та) выступаў прыхільнікам канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства. Станоўчы погляд К. на будучыню сучаснага чалавецтва заснаваны на тэхнал. аптымізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЗАС-СІ́ЦІ (Kansas City),
2 аднайменныя суседнія гарады ў ЗША. Знаходзяцца на правым беразе р. Місуры, у штатах Місуры і Канзас, фактычна зліліся ў агламерацыю. З агульнымі прыгарадамі каля 1,7 млн.ж. (1997). Рачны порт на р. Місуры пры ўпадзенні р. Канзас. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл.-фін. цэнтр і трансп. вузел Сярэдняга Захаду ЗША. Прам-сць: радыёэлектронная, аўтазборачная, металаапр., прыладабуд., нафтаперапр., хім. (у т. л.вытв-сць медыкаментаў, мыйных сродкаў, мінер. угнаенняў), ваенная, папяровая, цэментная. Чорная і каляровая металургія. Вытв-сцьс.-г. і дарожна-буд. машын. Буйны цэнтр харч. прам-сці (мясакансервавая, мукамольная, вытв-сць піва). 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́НА (Khorana) Хар Гобінд (н. 9.1.1922, г. Райпур, Індыя) амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АНЗША (1966). Замежны чл.АНСССР (1971). Скончыў Пенджабскі ун-т (1945, г. Лахор),
Ліверпульскі ун-т (1948). З 1950 у Кембрыджскім ун-це, з 1952 ва ун-це Брытанскай Калумбіі ў г. Ванкувер (Канада), з 1960 у Ін-це даследавання ферментаў Вісконсінскага ун-та ў г. Мадысан (ЗША, з 1962 праф.), з 1970 у Масачусецкім тэхнал. ін-це. Навук. працы па сінтэзе каферментаў, нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот. Зрабіў значны ўклад у расшыфроўванне генет. кода. Сінтэзаваў ген транспартнай РНК. Нобелеўская прэмія 1968 (разам з Р.У.Холі і М.У.Нірэнбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЫНГ (англ. carting),
гонкі на картах — мікрааўтамабілях без падвескі. Узнік у 1930-я г. ў ЗША. Першыя спарт. карты пабудаваны ў ЗША (1956). Сучасныя карты падзяляюць на 6 міжнар. класаў, на Беларусі да іх далучаны 2 нацыянальныя. Трасы К. вызначаюцца складанай канфігурацыяй з вял. колькасцю паваротаў пераважна малых радыусаў. Першы чэмпіянат свету адбыўся ў Рыме (1964). Камандныя першынствы Еўропы праводзяцца з 1963. На Беларусі спаборніцтвы па К. праводзяцца з 1964. Бел. федэрацыя К. заснавана ў 1993. Бел. спартсмены, пераможцы і прызёры міжнар. і рэсп. спаборніцтваў: А.Ю.Кавалік, М.К.Маеўскі, М.В.Рудзько, І.А.Угольнік, А.А.Шымакоўскі; Дз.В.Цвірко — чэмпіён Беларусі 1995—97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСКА́ДНЫЯ ГО́РЫ (Cascade Range),
хрыбет у зах. поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Даўж. каля 1000 км. Некалькі дзеючых і патухлых вулканаў (Рэйнір, 4392 м — найб. вышыня хрыбта; Шаста, 4317 м; Ласен-Пік, 3187 м, і інш.) узвышаюцца над моцна расчлянёным вулканічным пласкагор’ем (выш. 1800—2500 м). Складзены з мезазойскіх крышт. і палеагенанеагенавых вулканічных парод. Радовішчы медзі і золата. Вяршыні ўкрыты снежнікамі і ледавікамі. На схілах фумаролы і гарачыя крыніцы. Шматлікія каскады вадаспадаў на рэках Калумбія, Фрэйзер, Кламат і інш. далі назву хрыбту. На схілах хвойныя лясы, вышэй за 2800—3000 м субальпійскія і альпійскія лугі. Нац. паркі: Крэйтэр-Лейк, Маўнт-Рэйнір, Ласен-Волканік (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПТАН (Compton) Артур Холі (10.9. 1892, г. Вустэр, штат Агайо, ЗША — 15.3.1962),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1927) і шэрагу замежных АН. Скончыў Прынстанскі ун-т (1914). У 1920—23 і 1953—61 праф. ун-та Вашынгтона ў г. Сент-Луіс (у 1945—53 рэктар); у 1923—45 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў. Адкрыў эфект змены даўжыні хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення з прычыны рассеяння яго электронамі рэчыва (Комптана эфект). Выявіў поўнае ўнутранае адбіццё рэнтгенаўскіх прамянёў. Адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў, які сведчыць пра іх карпускулярную прыроду. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЕР (Cooper) Леон Нейл (н. 28.2.1930, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АНЗША (1975). Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1958 ва ун-це Браўна ў г. Провідэнс (з 1962 праф.), дырэктар Ін-та мозга і нейронных сістэм гэтага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, звышправоднасці, нейронных сетках, біял. асновах памяці і навучання. У 1956 адкрыў з’яву ўтварэння электронных пар у металах (Купера эфект). У 1957 разам з Дж.Бардзіным і Дж.Р.Шрыферам стварыў мікраскапічную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера). Нобелеўская прэмія 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ФЛІН (Laughlin) Роберт Бэтс (н. 1.11.1950, г. Вісейлія, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990), Нац.АНЗША (1994). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1972). З 1982 у Ліверморскай нац. лабараторыі імя Лоўрэнса, адначасова з 1985 у Стэнфардскім ун-це (з 1989 праф.). Навук. працы па тэорыі квантавага эфекту Хола, тэорыі квантавых вадкасцей, высокатэмпературнай звышправоднасці. Прапанаваў тлумачэнне (1983) эксперыментальна адкрытага ў 1982 Р.Штормерам і Д.Цуем дробавага квантавага эфекту Хола, заснаванае на пераносе эл. зараду квазічасціцамі з дробавым (1/3 ад зараду электрона) эл. зарадам, які эксперыментальна зарэгістраваны (1997). Нобелеўская прэмія 1998 (разам з Г.Штормерам і Д.Цуем).
аргенцінскі біяхімік. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны (1961), Нац.АНЗША (1960), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1961). Скончыў ун-т у Буэнас-Айрэсе (1932). З 1941 праф. гэтага ун-та, у 1943—46 ва ун-це ў Сент-Луісе (ЗША). З 1946 працаваў у Буэнас-Айрэсе: у Ін-це фізіялогіі, з 1947 дырэктарам Ін-та біяхім. даследаванняў, з 1962 заг. кафедры ун-та. Навук. працы па абмене і біясінтэзе вугляводаў. Атрымаў бясклетачны прэпарат, які акісляе тлустыя к-ты, устанавіў механізм ферментацыйных рэакцый біясінтэзу аліга- і поліцукрыдаў, даследаваў ролю нырак пры гіпертаніі, адкрыў гіпертэнзін. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ВАЕ́ННЫ ТРЫБУНАЛ (МВТ),
міжнародны суд. орган па праследаванні і пакаранні гал.ваен. злачынцаў. Першы М.в.т. для пакарання гал.ваен. злачынцаў еўрап. краін, якія змагаліся на баку фаш. Германіі, створаны 8.8.1945 паводле Лонданскага пагаднення паміж урадамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Да пагаднення далучыліся 19 краін. Месцазнаходжанне — Берлін, месца правядзення суд. працэсу — г. Нюрнберг (гл.Нюрнбергскі працэс). М.в.т. для Д. Усходу створаны 19.1.1946 у выніку пагаднення паміж Кітаем, Францыяй, Нідэрландамі, Канадай, Новай Зеландыяй, ЗША, Вялікабрытаніяй, СССР, Аўстраліяй (пазней далучыліся Філіпіны і Індыя) з мэтай асуджэння яп.ваен. злачынцаў у 2-й сусв. вайне. Суд. працэс адбыўся ў 1946—48 (гл.Такійскі працэс).