рака ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р.Волка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца на зах. схілах Мінскага ўзв.за 1 км на ПдЗ ад в. Сівіца, цячэ па Налібоцкай пушчы, упадае ў р. Волка за 7,8 км на ПдУ ад в. Белы Бераг Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пойма пераважна забалочаная. Рэчышча да вусця на працягу 4,1 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́КЕР (англ. speaker літар. — аратар, прамоўца). старшыня ніжняй палаты парламента ў англа-саксонскіх краінах, а таксама ў краінах, дзе ў пэўнай ступені прынята такая дзярж.-прававая сістэма (Індыя. Нігерыя і інш.). Фармальна выбіраецца палатай, фактычна — партыямі большасці. У Вялікабрытаніі С палаты абшчын лічыцца асобай, якая знаходзіцца па-за партыямі. С. кіруе пасяджэннямі палаты, за выключэннем выпадкаў, калі палата пераўтварае сябе ў камітэт палаты. Праз С. палата ажыццяўляе сувязь з кіраўніком дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБТРАПІ́ЧНЫ КЛІ́МАТ,
клімат субтрапічных шырот, які характарызуецца перавагай трапічных паветраных мас летам і ўмераных зімой. Вылучаецца цёплай зімой, гарачым летам, звычайна сезонным размеркаваннем ападкаў. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца вышэй за 0 °C, колькасць ападкаў памяншаецца ад прыакіянскіх да ўнутрымацерыковых раёнаў ад 1500—2000 мм да 100 ммза год. Да С.к. належыць міжземнаморскі клімат, мусонны клімат, кліматы субтрапічных, у т. л. халодных, пустынь. Гл. таксама Субтрапічныя паясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРГУ́Т,
горад у Ханты-Мансійскай аўт. акрузе, у Расіі. Засн. ў 1593. 266,3 тыс.ж. (1996). Порт на правым беразе р. Об, за 10 км ад аднайменнай чыг. станцыі. Аэрапорт. Буйны цэнтр нафтаздабыўной прам-сці. Прам-сць: газаперапр., дрэваапр., харч. (рыбакансервавы з-д). Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сургуцкая ГРЭС. Краязн. музей. За 20 км на З ад С., на правым беразе р. Об, знаходзіцца археал. помнік Барсава Гара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХІТЭ́ЛІЯ (ад грэч. tachys хуткі + telos вынік, мэта),
адносна паскораны тэмп эвалюцыі. Тэрмін увёў амер. палеантолаг Дж. Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенет. развіцця некат. груп арганізмаў. Напр., фарміраванне новага сям. ў класе млекакормячых праходзіла за дзесяткі мільёнаў гадоў, некат. групы (грызуны, капытныя) фарміраваліся за некалькі мільёнаў гадоў. Асн. фактары ўзнікнення Т. — рэзкія і частыя змены ўмоў існавання. Пазней Т. змяняецца брадытэліяй (запаволеным тэмпам эвалюцыі), гаратэліяй (сярэднім тэмпам эвалюцыі) ці выміраннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСЦЯНІ́ЦА, Трасцяніцкі канал,
рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34,3 км. Пл. вадазбору 224 км². Пачынаецца за 1,7 км на Пн ад в. Малы Паўлопаль Маларыцкага р-на. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Піліпавічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча, шыр. 6—8 м, каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТО́ЙЛІВЫЯ ПАСІ́ВЫ,
абаротныя сродкі, якія не належаць прадпрыемству, але знаходзяцца ў яго карыстанні, гасп. абароце і таму прыраўноўваюцца да ўласных сродкаў. Да іх адносяць: запазычанасць па заработнай плаце і адлічэннях на сацыяльнае страхаванне; рэзерв, які складаецца з будучых выплат заработных плат за час чарговага адпачынку і адначасовага ўзнагароджвання за выслугу гадоў; сродкі амартызацыйнага фонду, якія накіроўваюць на стварэнне вытв. запасаў для капітальнага рамонту; запазычанасці па аплаце заказаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Патачанка, за 1 км на Пд ад в. Замошша, за 26 км на З ад г. Докшыцы. Пл. 0,28 км², даўж. 660 м, найб.шыр. 640 м, найб.глыб. 2,4 м, даўж. берагавой лініі 2,04 км. Пл. вадазбору 5,9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны невыразныя. Дно чашападобнае, выслана сапрапелем. Зарасло. Злучана меліярац. канавай з воз. Станіслаўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЕ ВО́ЗЕРА.
У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка, за 2 км на ПдЗ ад в. Блізніца. Пл. 0,2 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на ПнУ, складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ЖЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА У Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Еленка, за 2,5 км на З ад в. Татарка, за 24 км на З ад г.п. Круглае. Пл. 0,3 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 2,52 км. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.