адлегласць паміж дзвюма сумежнымі гарызанталямі на тапаграфічнай карце або плане, што дазваляе вызначыць стромкасць схілаў у патрэбным месцы без назіранняў на мясцовасці. Залежыць ад стромкасці схілаў і прынятай для карты вышыні сячэння. Чым больш стромы схіл на мясцовасці, тым меншая адлегласць паміж гарызанталямі на карце (пры аднолькавай вышыні сячэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗАКО́ННЫ АКТ,
прававы акт органа дзярж. улады, які мае больш нізкую юрыд. сілу, чымзакон. Прымаецца на аснове і ў выкананне закону. У Рэспубліцы Беларусь да П.а. адносяцца ўказы Прэзідэнта, пастановы і распараджэнні ўрада, мін-ваў, дзярж. к-таў і інш. органаў выканаўчай улады, а таксама пастановы палат Нац. сходу, рашэнні судоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЯ ЗАКО́Нрассеяння святла. Вызначае характар пругкага рассеяння святла ў асяроддзі, памеры неаднароднасцей якога значна меншыя за даўжыню хвалі святла. Паводле Р.з. інтэнсіўнасць пругкага рассеяння святла прапарцыянальная 1/λ4, дзе λ — даўжыня хвалі святла. З Р.з. вынікае, што блакітныя і фіялетавыя прамяні рассейваюцца мацней, чым чырвоныя, што тлумачыць блакітны колер неба. Устаноўлены Дж.У.Рэлеем (1871).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЫЯ́ЛЬНАСЦЬ, серыялізм (ад ням. serielle Musik),
у музыцы — від серыйнай тэхнікі, пры якім серыйны прынцып распаўсюджваецца больш чым на 1 параметр муз. кампазіцыі: вышыню, рытм, агогіку, тэмп і інш. Звязана з новай арганізацыяй муз. «прасторы-часу». Элементы С. сустракаюцца ў творах Л.Берыо, А.Веберна, Э.Дзянісава, Л.Нона, К.Штокгаўзена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫАЗАНА́НТЫ,
хімічныя рэчывы, якія павышаюць устойлівасць гумы да разбурэння (растрэсквання) пад уздзеяннем атм. азону. Падзяляюцца на хімічнаактыўныя (рэагуюць з азонам з большай скорасцю, чым макрамалекулы каўчуку) і інертныя (утвараюць на паверхні вырабу эластычную ахоўную плёнку, напр., парафін, воск і інш.). Уваходзяць у гумавую сумесь пры яе вытв-сці (1—3% ад масы каўчуку) ці іх наносяць на паверхню вырабу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Георгій Сцяпанавіч) (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. — 20.1.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮНА́Н ((Dunant) Анры Жан) (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Іван Дзмітрыевіч) (11.9.1910, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 7.8.1958),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. Камандзір кулямётнага разліку старшына К. вызначыўся пры фарсіраванні Паўд. Буга і Прута 15 і 26.3.1944 падавіў 5 агнявых кропак ворага, знішчыў 9 гітлераўцаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу падраздзяленняў. У 1945 дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у роднай вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНАЯ ДЫСКРЫМІНА́ЦЫЯ,
устанаўленне для якой-н. дзяржавы (яе ўстаноў або грамадзян) меншых правоў або льгот у галіне крэдытавання, чым для інш. дзяржавы. У гэтым выпадку норма пазыковага працэнта і ўмовы прадастаўлення крэдыту нярэдка служаць сродкам націску (у т. л. палітычнага) буйных манапаліст. утварэнняў (аб’яднанняў) і дзяржаў, міжнар.фін. ін-таў на незгаворлівых партнёраў на рынку.