радовішча глін у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,7 км на ПнЗ ад в. Кеўлічы, каля р. Голбіца. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, цёмна-карычневыя, пластычныя, з невял. колькасцю буйназярністых часцінак. Разведаныя запасы 11,9 млн.м³, перспектыўныя 32,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—22,3 м, ускрыты 1,5—5,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНАСФЕ́РА (ад грэч. ion які ідзе + сфера),
іанізаваны слой верхняй атмасферы на вышыні ад 50—80 км да некалькіх тыс.км. Верхняя мяжа І. — знешняя ч. магнітасферы. Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні Сонца і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі І. ўтвараюць вельмі разрэджанае і высокаэлектраправоднае асяроддзе. І. адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца палярныя ззянні і магнітныя буры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАГЕ́ННЫЯ МІНЕРА́ЛЫ,
мінералы, што ўтварыліся ў касмічнай прасторы. Трапляюць на Зямлю як метэарыты, касмічны пыл. У выглядзе мінер.часцінак уваходзяць у склад асадкаў і асадкавых горных парод. Найб. прыкметныя ў глыбакаводных пелагічных асадках, асабліва ў глінах, дзе прадстаўлены шарыкамі нікелістага жалеза, укрытымі магнетытам, каменнымі мікраметэарытамі (хандрытамі) з алівіну і піраксену, мікратэктытамі, памерамі менш за 1 мм. На Беларусі К.м. вядомы ў саставе метэарытаў Брагін, Жмень, Заброддзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСІФІКА́ТАР,
апарат для раздзялення сумесей мінер.часцінак на класы па буйнасці, шчыльнасці і форме. У залежнасці ад асяроддзя, у якім адбываецца раздзяленне, адрозніваюць К. гідраўлічныя і пнеўматычныя (паветраныя); у залежнасці ад выкарыстаных сіл — гравітацыйныя і цэнтрабежныя К., эл.сепаратары. Выкарыстоўваюцца пераважна ў горнай прам-сці. Найб. пашыраны мокрыя мех. К. для падрыхтоўкі руд да абагачэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕПТЫЗА́ЦЫЯ,
пераход у калоідны раствор асадку, што ўтвараецца ў дысперсных сістэмах пры каагуляцыі. Адбываецца пры павышэнні т-ры, выдаленні каагулянтаў прамываннем асадку, увядзенні ў дысперсійнае асяроддзе пептызатараў — паверхнева-актыўных рэчываў ці электралітаў, якія выклікаюць ліяфілізацыю паверхні часцінак дысперснай фазы (гл.Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Выкарыстоўваюць у хім. і харч. вытв-сцях для атрымання вадкіх сістэм з парашкоў і паст. У некаторых выпадках П. непажадана (напр., пры водаачыстцы, асвятленні віна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛЬПА (ад лац. pulpa мякаць) у тэхніцы, сумесь завіслых цвёрдых часцінак і вадкасці, падрыхтаваная для выкарыстання ў тэхнал. працэсе. Пры абагачэнні карысных выкапняў П. наз. сумесь іх з вадой; у гідраметалургіі і хіміі — сумесь матэрыялаў, што апрацоўваюцца, з вадой ці спец.хім. рэагентамі; у буд-ве і горнай справе — сумесь вады і грунту ці горнай пароды. П., атрыманую шляхам размывання грунту гідраманіторам ці ў спец. змяшальніках, выкарыстоўваюць пры тушэнні пажараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАКСАГО́Р (Anaxagoras) з Клазамен
(каля 500—428 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф. Заснаваў у Афінах першую прафес. школу філасофіі. З яго твораў захаваліся асобныя фрагменты. У цэнтры натурфілас. вучэння Анаксагора арыгінальная мадэль фізічнай рэальнасці: усё ў прыродзе складаецца з бясконцай колькасці бясконца падзельных часцінак (гамеамерый). Інертная матэрыя прыводзіцца ў рух розумам (нусам). Пазнанне свету адбываецца з дапамогай чалавечага розуму, які абапіраецца на адчуванні. Шэраг здагадак Анаксагора ў астраноміі і матэматыцы развіты навукай пазнейшага часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛЮ́ВІЙ (ад лац. deluo змываю),
адклады, якія ўзніклі на схілах у выніку намнажэння змытых дажджавымі патокамі, расталымі снегавымі водамі рыхлых прадуктаў выветрывання. Вельмі пашыраны ў горных раёнах. Механічны склад Д. мяняецца ўніз па схіле ад друзу да глін. Утварае шлейф каля падножжа схілаў. Магутнасць да некалькіх дзесяткаў метраў. У Д. трапляюцца россыпы золата, волава, вальфраму і інш. металаў. Ва ўмовах Беларусі Д. прадстаўлены адкладамі, якія ўтварыліся ў выніку разбурэння глебы, пераносу і пераадкладу глебавых часцінак уніз па схіле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́НСАГЕРА ТЭАРЭ́МА, суадносіны ўзаемнасці,
адна з асн. тэарэм тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Устанаўлівае сувязь паміж кінетычнымі каэфіцыентамі, якія вызначаюць інтэнсіўнасць перакрыжаваных працэсаў пераносу (гл.Пераносу з’явы), а таксама паміж каэфіцыентамі перакрыжаваных хім. рэакцый. Напр., узнікненне патоку рэчыва пад уздзеяннем градыента т-ры (тэрмадыфузія) і наадварот — патоку цеплаты пад уздзеяннем градыента канцэнтрацыі (эфект Дзюфура), тэрмаэл. з’явы (Зеебека з’ява і Пельцье эфект). Вынікае з мікраскапічнай абарачальнасці руху часцінак (незалежнасці ўраўненняў, што апісваюць іх рух, ад змены знака часу). Устаноўлена Л.Онсагерам (1931).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАНО́МІЯ (ад аэра... + грэч. nomos закон),
раздзел фізікі атмасферы, які вывучае верхнія слаі атмасферы (вышэй за 30 км), дзе адбываюцца значная дысацыяцыя і іанізацыя атм. газаў. Узнікла ў 1950-я г. ў Англіі і Францыі (працы Д.Р.Бейтса і М.Нікале). Развіццё аэраноміі звязана з ракетнымі і спадарожнікавымі даследаваннямі фіз.-хім. працэсаў у верхняй атмасферы. Даследуе размеркаванне т-ры, шчыльнасці і нейтральных часцінак паветра на вышыні, канцэнтрацыю электронаў у іанасферы, серабрыстыя воблакі, свячэнне начнога неба, палярныя ззянні, радыяцыйныя паясы Зямлі і інш.