раздымнае нерухомае злучэнне дэталей з дапамогай вінтоў. Уадрозненнеад балтавога злучэння вінтавое злучэнне не патрабуе гаек, бо разьба робіцца ў самой дэталі.
Вінтавое злучэнне: 1—2 —дэталі, якія злучаюцца; 3 — вінты (са шліцам і шасціграннай галоўкай).
мутацыя, абумоўленая заменай пурынавай асновы (адэнін, гуанін) на пірымідзінавую (тымін, цытазін) і наадварот. Адносіцца да генных мутацый. Уадрозненнеадтранзіцыі часам наз. складанай або перакрыжаванай заменай з-за змены арыентацыі пурын-пірымідзін у мутантным сайце двухланцужковай малекулы нуклеінавай к-ты. Адбываецца часцей за транзіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГАТЫ́Ў (адлац. negativus адмоўны),
відарыс, атрыманы на святлоадчувальным матэрыяле ў выніку фота- ці кіназдымкі і наступнай хім.-фатагр. апрацоўкі. Уадрозненнеадпазітыву на чорна-белых фотаматэрыялах Н. светлыя ўчасткі аб’екта здымкі атрымліваюцца цёмнымі, а цёмныя — светлымі. На каляровых фотаматэрыялах Н. атрымліваецца ў колерах, дадатковых да колераў аб’екта здымкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТРАПІ́Я (адіза... + грэч. tropos паварот, напрамак),
незалежнасць фіз. уласцівасцей цела, асяроддзя ці прасторы ад розных напрамкаў. Характэрна для газаў, вадкасцей, а таксама рэчываў у аморфным стане ў адрозненнеаданізатрапіі, уласцівай крышталям. І. адносна адных уласцівасцей можа спалучацца з анізатрапіяй адносна інш. уласцівасцей. Напр., крышталі кубічнай сістэмы ізатропныя адносна аптычных і анізатропныя адносна мех. уласцівасцей.
ачыстка высакародных металаў ад свінцу і інш. прымесей акісляльнай плаўкай у капелях (кубачках з вогнетрывалых матэрыялаў) або полымных печах. Заснавана на ўласцівасці свінцу і інш. звычайных металаў (уадрозненнеад высакародных) акісляцца кіслародам паветра. Выкарыстоўваецца ў прабірным аналізе (для ўстанаўлення пробы), металургіі (для вылучэння высакародных металаў, якія знаходзяцца ў сплаве са свінцом).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСПАДРО́Н (франц. espadon адітальян. spadone, пабольшанае ад spada шпага),
1) у арміях Зах. Еўропы вялікі пяхотны двуручны меч, які выкарыстоўваўся ў канцы 15 — пач. 16 ст. 2) Колючая і сякучая халодная зброя ў спарт.фехтаванні (19 — сярэдзіна 20 ст.). У 1950-я г. тэрмін «Э.» заменены Міжнар. федэрацыяй фехтавання тэрмінам «шабля», якая ў адрозненнеадрапіры мае больш шырокі клінок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЕР (англ. stayer, літар. — вынослівы чалавек),
спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі (напр., 3000, 5000, 10 000 м), уадрозненнеадспрынтэра. С. наз. таксама спарт. конь, які дасягнуў найб. хуткасці ў скачках на доўгіх дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРАКТУ́РА (адлац. contractura сцягванне, звужэнне, сцісканне) у фізіялогіі, працяглае, устойлівае, часта неабарачальнае скарачэнне (змярцвенне) мышачнага валакна ці яго часткі. Уадрозненнеад звычайнага скарачэння, якое распаўсюджваецца хвалепадобна па мышачным валакне, К. — скарачэнне, якое не распаўсюджваецца. Прычына — парушэнне працэсаў аднаўлення адэназінтрыфосфарнай кіслаты. У медыцыне К. — абмежаванне рухомасці сустава ў выніку пашкоджання скуры, сухажылля, мышцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗУС (адлац. usus выкарыстанне, звычай) у мовазнаўстве, агульнапрынятае ўжыванне моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма) уадрозненнеад яго часовага ці індывідуальнага (аказіянальнага, гл.Аказіяналізм) ужывання (напр., неалагізмы не з’яўляюцца узуальнымі адзінкамі мовы). Паняцце У. цесна звязана з паняццямі норма моўная і сістэма мовы. Звычайна узуальнае выкарыстанне моўных адзінак фіксуецца ў слоўніках (тлумачальных, фразеалагічных, арфаграфічных, арфаэпічных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНІ ЕГІ́ПЕТ,
раён Егіпта, які ўключае даліну р. Ніл ад мяжы з Суданам на Пд да шыраты г. Эль-Мінья на Пн. У старажытнасці Верхнім Егіптам называлася ўся асвоеная егіпцянамі даліна Ніла ў адрозненнеадНіжняга Егіпта, які быў размешчаны ў дэльце Ніла. Мяжа паміж імі праходзіла ў раёне сучаснага г. Каір.