ЭСПАДРО́Н (франц. espadon ад італьян. spadone, пабольшанае ад spada шпага),
1) у арміях Зах. Еўропы вялікі пяхотны двуручны меч, які выкарыстоўваўся ў канцы 15 — пач. 16 ст. 2) Колючая і сякучая халодная зброя ў спарт. фехтаванні (19 — сярэдзіна 20 ст.). У 1950-я г. тэрмін «Э.» заменены Міжнар. федэрацыяй фехтавання тэрмінам «шабля», якая ў адрозненне ад рапіры мае больш шырокі клінок.
т. 18, кн. 1, с. 161
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)