ПУЦЕ́ЙКА (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 5.4.1941, Мінск),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1967—91 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе пераважна ў галіне жывапісу, у т. л. акварэлі. Творы вызначаюцца дакладнасцю перадачы выяў, скульптурнасцю мадэліроўкі аб’ёму, гарманічным спалучэннем чыстых каляровых плям, ураўнаважанасцю кампазіцыі: «Аўтапартрэт» (1961), «Край партызанскі» (1967), «Танцы ў Паланзе» (1975), «Новае возера» (1978), «Сям’я» (1979), «Эстафета» (1987), «Вясна» (1989), «Рыбакі на Прыпяці» ( 1993), «Аўтапартрэт з галубамі» (1997), «Няміга. Вячэрні звон» (1999), «Музыка» (2001), серыя «Пейзажы Іспаніі» (2000). Аўтар акварэльнага цыкла па матывах рамана М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЎДЭ (Дзіна Маркаўна) (н. 7.3.1937, г. Тульчын Вінніцкай вобл., Украіна),
харэограф, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1996). У 1976—97 балетмайстар-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, дзе паставіла балеты «Жызэль» А.Адана (1976, аднаўленне) і «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1979, пастаноўка і рэж. рэдакцыя), танцы ў операх «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978) і інш., удзельнічала ў пастаноўцы балетаў В.Елізар’евым, у т. л. «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЯНІ́ШЧАЎ-КУТУ́ЗАЎ (Арсен Аркадзевіч) (7.6.1848, г. Пушкін, Расія — 10.2.1913),
рускі паэт. Граф. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1900). Друкаваўся з 1869 (час. «Дело», «Вестник Европы»). Быў блізкі да кампазітараў «магутнай кучкі», асабліва да М.П.Мусаргскага, які стварыў 2 вакальныя цыклы на яго вершы: «Без сонца» (1874), «Песні і танцы смерці» (1877). З канца 1870-х г. у яго творчасці з’явіліся матывы асуджанасці, смутку аб разбураных дваранскіх гнёздах (паэма «Старыя размовы», 1879; верш «Спатканне са смерцю»), ідэалізацыя мінулага. Аўтар драм. хронікі «Смута (Васіль Шуйскі)» (1879), трылогіі ў прозе «Далечыня кліча» (1907). На вершы Галянішчава-Кутузава напісалі рамансы С.В.Рахманінаў, Ц.А.Кюі, А.С.Арэнскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІНЕ́СКУ ((Constantinescu) Пауль) (30.6.1909, г. Плаешці, Румынія — 20.12.1963),
румынскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Румыніі (1955). Чл.-кар.АН Румыніі (1962). Вучыўся ў Бухарэсцкай кансерваторыі (1928—33), выкладаў у ёй (праф. з 1941). Праф. Акадэміі духоўнай музыкі (1937—41) і ваен.муз. ліцэя (1941—44) у Бухарэсце. Нац. класікай сталі яго канцэрты для інструментаў з аркестрам (для фп., 1952; для скрыпкі, 1957; для скрыпкі, віяланчэлі і фп., 1963). Аўтар лепшай рум. камічнай оперы «Бурная ноч» (паст. 1935). Сярод інш. твораў: муз. драма «Панэ Лесня Русалім» (паст. 1956), 2 араторыі, 2 сімфоніі, сімф.танцы; камерна-інстр творы; хары, тэатр. і кінамузыка. Дзярж. прэміі Румыніі 1951, 1954.
Нар. арт.СССР (1955). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1928), у 1947—51 і 1960—61 выкладала ў ёй (з 1949 праф.). У 1928—59 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава. Валодала моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону, яркім сцэн. дараваннем. Сярод партый: Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Іаанна, Графіня («Арлеанская дзева», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ефрасіння («Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага), Актавіян («Кавалер руж» Р.Штрауса) і інш. Выканала вак. цыкл «Песні і танцы смерці» Мусаргскага. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́ЛЛІ,
старадаўнія вясенне-летнія святкаванні-ігрышчы і заклінальныя абрады ў славян, звязаныя з аграрнай міфалогіяй і культам продкаў. Назва паходзіць ад стараж.-рым. свята руж (Rosaria, Rosalia), прыйшла ад паўд. славян. Р. прыпадалі на перыяд росквіту расліннасці — Сёмуху і Купалле, ад гэтага месяц чэрвень наз. «русальным». Р. мелі відовішчны характар, суправаджаліся русальнымі песнямі, гульнямі, выступленнямі скамарохаў, танцамі, музыкай, пераапрананнем. Дзяўчына ў рытуальным танцы на Р. паказана на мініяцюры ў Радзівілаўскім летапісе (13 ст.). Рэшткі Р. захаваліся на Беларусі ў выглядзе абраднасці на Сёмуху і ў наступны, «русальны», тыдзень (памінанне бацькоў, завіванне бярозкі і вянкоў на Магілёўшчыне), у вераваннях пра русалку, у карагодах, а таксама ў святкаванні Купалля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДАЙ ((Kodály) Золтан) (16.12.1882, г. Кечкемет, Венгрыя — 6.3.1967),
венгерскі кампазітар, музыказнавец-фалькларыст, педагог; адзін з заснавальнікаў венг. кампазітарскай школы 20 ст.Чл.Венг.АН (з 1943, у 1946—49 прэзідэнт). Ганаровы чл.Бельг.АН (1957), ганаровы праф. Маск. кансерваторыі (1963). Скончыў Акадэмію музыкі (1905) і ун-т (1906) у Будапешце. З 1907 выкладаў у Вышэйшай муз. школе (у 1919 і 1921—40 віцэ-дырэктар). З 1905 вывучаў венг.муз. фальклор, запісаў каля 3,5 тыс.нар. напеваў і танц. мелодый. Разам з Б.Бартакам выявіў найб.стараж. пласт венг.муз. фальклору, заснаваны на пентатоніцы. Яго музыцы, глыбока нац. у сваёй аснове, характэрны арганічны сплаў класічнай еўрап. традыцыі і муз. стылістыкі пач. 20 ст., спалучэнне тэндэнцый неакласіцызму, рамантызму і імпрэсіянізму. Вядомасць К. прынеслі «Венгерскі псалом» (1923) і героіка-камічная опера «Хары Янаш» (1926). Сярод інш. твораў: опера «Секейская прадзільня» (паст. 1924); «Будаварскі Te Deum» (з арганам, 1936), Missa brevis (1944) для хору, салістаў і арк.; сімфонія (1961), «Танцы з Марашсека» (1930), «Танцы з Галанты» (1933), канцэрт (1940) для сімф. аркестра; камерна-інстр. ансамблі («Венгерскае ронда», 1917); п’есы для фп.; хары a cappella; цыклы песень для голасу з фп. Аўтар падручнікаў па спевах, метадычных зборнікаў па муз. выхаванні і інш. Прэзідэнт Міжнар.т-ванар. музыкі, Міжнар.т-вамуз. выхавання (абодвух з 1963). Прэміі імя Л.Кошута 1948, 1952, 1957.
Літ. тв.: Рус.пер. — Венгерская народная музыка. Будапешт, 1961.
Літ.:
Мартынов И.И. Золган Кодай. 2 изд. М., 1983;
Эсе Л. Золтан Кодай: День за днем: Пер. с венг.М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.
Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел.ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.Усачоў. З 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстрадна-сімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў, сярод салістаў А.Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.-патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр.нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.-харэагр. кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш.
«Траецкая кадрыля» ў выкананні Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВАСІЛЁК»,
беларускі фальклорна-харэаграфічны ансамбль у ЗША. Існаваў у 1956—92. Створаны ў Нью-Йорку членамі эмігранцкіх арг-цый Бел.-амер. задзіночання (БАЗА) і Арганізацыі бел.-амер. моладзі (АБАМ). Кіраўнік А.Орса-Рамана. У складзе ансамбля танц., інстр. і вак. групы. У аснове рэпертуару бел.нар.танцы «Лявоніха», «Полька-Янка» і інш., а таксама творы, вывезеныя ў Амерыку і захаваныя бел. каланістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Калектыў удзельнічаў у культ.-паліт. імпрэзах, якія наладжвалі ў Амерыцы і Канадзе бел. эмігранцкія асяродкі, выступаў на агульнаамер. этнічных святах на сцэнах «Лінкальн-Цэнтра» і «Эліс-Тыл-Хола». У 1990 гастраліраваў на Беларусі і ў Вільні, удзельнічаў у свяце Купалля ў Вязынцы і ў Заслаўі.
бел. кампазітар. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). У 1918—31 канцэртмайстар-піяніст у канцэртных арг-цыях і т-рах Кіева, Масквы, Свярдлоўска. У 1933—38 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Аўтар першага нац. балета «Салавей», у муз. драматургіі якога вял. ролю адыгрывае нар. танец (паст. 1939, Мінск, Адэса). Сярод інш. твораў: кантата «Тапелец» на сл. А.Пушкіна, Сімф.танцы, смыковы квартэт (усе 1937); Варыяцыі на бел. тэму для фп.; хары «Мы любоўю Радзімы багатыя», «Чырвонаармейская»; рамансы на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Пушкіна, М.Лермантава, апрацоўкі бел. і яўр.нар. песень.