МАГНІ́ТНАЯ ПАСТАЯ́ННАЯ,
каэфіцыент прапарцыянальнасці, што ўваходзіць у некаторыя формулы і ўраўненні электрамагнетызму пры запісе іх у рацыяналізаванай форме (у адзінках СІ). Абазначаецца μ0, μ0 = 4π∙10−7 Гн/м. Звязана з электрычнай пастаяннай ε0 формулай: μ0 = 1/ε0c2, дзе c = 3∙108 м/с — скорасць святла ў вакууме.
т. 9, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА ТО́КУ,
скалярная фіз. велічыня, якая вызначае скорасць праходжання эл. зараду ў эл. ланцугу; адна з асн. характарыстык электрычнага току. С.т. роўная адносінам эл. зараду dq да інтэрвалу часу dt, за які гэты зарад перанесены праз папярочнае сячэнне правадніка: i = dq/dt. Для вымярэння С.т. карыстаюцца амперметрамі. Адзінка С.т. ў СІ — ампер.
т. 14, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МЕНС,
адзінка электраправоднасці ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Э.В.Сіменса. Абазначаецца См. С. роўны эл. праводнасці правадніка (участка эл. ланцуга) з эл. супраціўленнем 1 Ом: 1 См = 1 Ом−1. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: кіласіменс (103 См). мілісіменс (10−3 См) і мікрасіменс (10−6 См).
т. 14, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРАДЫЯ́Н (ад грэч. stereos цялесны, прасторавы + радыян),
адзінка цялеснага вугла ў СІ. Адносіцца да дадатковых адзінак гэтай сістэмы. Абазначаецца ср. С. роўны цялеснаму вуглу з вяршыняй у цэнтры сферы, які выразае на яе паверхні плошчу, роўную квадрату радыуса сферы. Поўная сфера ўтварае цялесны вугал, роўны 4π ср. С. выкарыстоўваецца ў святлатэхніцы пры тэарэт. разліках.
т. 15, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬКАСЦЬ ЦЕПЛАТЫ́, цеплата,
фізічная велічыня, якая вызначаецца той часткай унутр. энергіі, што атрымлівае (аддае) цела (фіз. сістэма) у працэсе цеплаабмену без выканання мех. работы. К.ц. — функцыя працэсу змены стану цела, элементарная К.ц. δ Q = CndT, дзе Cn — цеплаёмістасць цела ў канкрэтным працэсе, dT — малая змена т-ры цела. Адзінка К.ц. ў СІ — джоўль. Гл. таксама Першы закон тэрмадынамікі.
т. 8, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКРАНІ́ ПАЎСТА́ННЕ 1871—72,
антыфранцузскае паўстанне араб. і кабільскіх плямён Алжыра. Пачалося ў крас. 1871 у акрузе Меджана. Пад кіраўніцтвам Сі аль-Хадж Мухамеда Мукрані паўстанцы авалодалі б.ч. Усх. Алжыра. Пасля гібелі Мукрані 5.5.1871 барацьбу ўзначаліў яго брат Ахмед Бу Мезраг. Да ліп. 1871 асн. сілы паўстанцаў былі разбіты франц. войскамі, канчаткова паўстанне задушана ў студз. 1872.
т. 11, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́СЛА,
адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сіла 1 Н. Названа імем Н.Тэслы. Абазначаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м² = 1 Н/(А∙м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (10−3 Тл).
т. 16, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРА́Д,
адзінка электраёмістасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Ф. Да 1978 наз. фарада. 1 Ф. роўны ёмістасці кандэнсатара, паміж абкладкамі якога пры эл. зарадзе на ім у 1 Кл узнікае рознасць патэнцыялаў 1 В. Названа імем М.Фарадэя. У практыцы эл. вымярэнняў найчасцей выкарыстоўваюцца долевыя адзінкі мікрафарад (1 мФ = 10−6 Ф.) і пікафарад (1 пФ = 10−12 Ф.).
т. 16, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПАСТАЯ́ННАЯ,
каэфіцыент прапарцыянальнасці, што ўваходзіць у некаторыя ўраўненні законаў эл. поля (напр., у Кулона закон) пры запісе іх у рацыяналізаванай форме (у адзінках СІ). Абазначаецца ε0, ε0 = 8,85418717∙10−12 Ф/м. Звязана з магнітнай пастаяннай μ0 формулай ε0 = 1/μ0c2, дзе c = 3∙108 м/с — скорасць святла ў вакууме.
т. 18, кн. 1, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛО́Н,
1) адзінка зараду электрычнага (колькасці электрычнасці) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Ш.А.Кулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле пастаяннага току 1 А, 1 Кл = 1 А∙с.
2) Адзінка патоку электрычнага зрушэння (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.
т. 9, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)