легальная рэв.-дэмакр.сялянскаяарг-цыя, якая дзейнічала ў Зах. Украіне і паўд.-зах. частцы Зах. Беларусі ў 1922—26. Узнікла ў 1922 у час выбараў у польскі сейм на базе выбарчых к-таў, што ствараліся на Палессі, Валыні і Холмшчыне. Утвораны 5.8.1924 на ўстаноўчым з’ездзе ў Брэсце. Друкаваны орган — газ. «Наше життя». Меў уплыў сярод бяднейшага і сярэдняга сялянства. Ставіў за мэту далучэнне іх да рэв.-вызв. руху на аснове рэв.-дэмакр. патрабаванняў. У кастр. 1926 пасля аб’яднання з радыкальнай сял. арг-цыяй «Народная воля» ўвайшоў у склад Сельраба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́РЫН Майсей Мендэлевіч (4.11.1895, г. Дзісна Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 20.5.1975),
савецкі гісторык-медыявіст. Замежны чл.АН Германскай Дэмакр. Рэспублікі (з 1956). Д-ргіст.н. (1946). З 1930 выкладаў усеаг. гісторыю ў ВНУг. Ніжні Ноўгарад, з 1935 у Маскве у пед. ін-тах. З 1938 супрацоўнік Ін-та гісторыі АНСССР. Даследаваў сацыяльна-эканам. і паліт. жыццё Германіі 15—16 ст.Асн. працы: «Народная рэфармацыя Томаса Мюнцэра і Вялікая сялянская вайна» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Нарысы гісторыі палітычнай барацьбы ў Германіі перад Рэфармацыяй» (1952), «Да гісторыі ранняга капіталізму ў германскіх землях (XV—XVI стст.)» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ СЯЛЯ́НСКІ САЮ́З (БСС),
бел.нац. партыя парламенцкага тыпу ў Зах. Беларусі ў 1925—29. Створана ў Вільні бел. пасламі ў польскім сейме В.Ц.Рагуляй і Ф.Ярэмічам у процівагу Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Адбыліся 1-я (24.3.1926, прынята праграма і абраны ЦК) і 2-я (ліп. 1927) канферэнцыі. У ЦК БСС увайшлі Рагуля, Ярэміч (старшыні), А.Більдзюкевіч, Б.Туронак (віцэ-старшыні). Цэнтр. орган — газ.«Сялянская ніва». БСС выступаў за падзел памешчыцкіх зямель, самастойнасць бел. народа на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную бел. рэспубліку, і інш. Разам з Бел. хрысціянскай дэмакратыяй стварыў Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Распаўся ў пач. 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Аляксандр Аляксандравіч (7.9.1875, Кіеў — 14.6.1919),
украінскі жывапісец. Вучыўся ў Кіеўскай рысавальнай школе М.І.Мурашкі, Пецярб.АМ (1894—1900) у І.Рэпіна, у Мюнхене ў школе А.Ажбе (1901). У 1902—04 наведаў Парыж. Член т-ваперасоўнікаў (з 1916). З 1912 выкладаў у Кіеўскім маст. вучылішчы, у 1912—17 — у Маст. студыі, якую адкрыў у Кіеве разам з А.Кругер-Прахавай. Творы адметныя натурнай пераканаўчасцю, дэкар. экспрэсіяй колеру: «Пахаванне кашавога» (1900), «На вуліцах Парыжа» (1902—03), «Сялянская сям’я» (1913). Аўтар партрэтаў «Дзяўчынка з сабачкам», «Дзяўчынка ў чырвоным капелюшы» (1902—03), Я.Станіслаўскага (1906), М.Мурашкі (1907), аўтапартрэта (1918).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́РНІЦА.
мялка, традыцыйная сялянская прылада для першаснай апрацоўкі (мяцця) ільняной ці канаплянай трасты. На Беларусі вядомы 2 асн. тыпы Ц.: нахільная (Пн, У) і гарыз. (ПнЗ, ПдУ), 1- і 2-рэбравыя. Выраблялі іх звычайна са ствала дрэва даўж. больш за 1,5 м, выкапанага з каранямі, якія з аднаго канца служылі ножкамі (другі канец ляжаў на зямлі). У ствале па даўжыні выдзёўбвалі жолаб, у які ўстаўлялася 1- ці 2-рэбравае біла. Гарыз. Ц. складалася з 2 або 3 гарызантальна ўмацаваных на стойках дошчачак (шчок), у адтуліну паміж якімі зверху заходзіла біла (язычок). У наш час выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЗЕ́ВІЦКІ ЛІТАРАТУ́РНА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1965 на грамадскіх пачатках пры сярэдняй школе ў в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл., з 1990 — дзяржаўны. Пл. экспазіцыі 729 м², больш за 12 тыс. экспанатаў (1997). У экспазіцыі этнагр. помнік краю — сял. хата 18 ст. з прадметамі сял. побыту 17—19 ст. Сярод экспанатаў вырабы з косці і каменю часоў неаліту, кераміка сярэднявечча, вырабы мясц. кавалёў 18—20 ст., калекцыя падвойных дываноў, кафля 17—20 ст., вырабы з лёну, саломкі, дрэва, калекцыя нар. адзення, рукапісы і кнігі з аўтографамі вядомых бел. пісьменнікаў, дзеячаў медыцыны, мастакоў, артыстаў, кампазітараў, творы жывапісу, графікі і скульптуры.
А.М.Белакоз.
Гудзевіцкі краязнаўчы музей. Сялянская хата 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́НСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л (Сялінтэрн), Міжнародны сялянскі савет (МСС),
міжнародная сялянскаярэв.арг-цыя ў 1923—33; створана на кангрэсе прадстаўнікоў сял.арг.-цый СССР, Польшчы, Германіі, Францыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, ЗША, Мексікі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Індакітая, Японіі і інш., які адбыўся 10—16.10.1923 у Маскве. Асн. задача — абарона інтарэсаў прац. сялянства, уключэнне яго ў рэв. барацьбу пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». На чале Сялінтэрна стаяў Савет, які складаўся з прадстаўнікоў сял. арг-цый краін, што ўваходзілі ў С.і. Савет выбіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з ген. сакратаром. Друкаваныя органы: час. «Крестьянский интернационал» і «Международный крестьянский бюллетень». Для тэарэт. вывучэння агр. пытання і сял. руху ў 1926 створаны Міжнар.агр.ін-т. Кіруючыя органы С.і. знаходзіліся ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМ,
1) акладная (падатковая) адзінка на Русі і ў Расіі (9—18 ст.), Македоніі (13—14 ст.), Польшчы, Закаўказзі (13—19 ст.). Складаўся з дома і двара аднаго ўладальніка; падатак («падымнае») звычайна браўся з колькасці печаў і дымаходаў у гаспадарцы (напр., у 16—18 ст.спец. падатак на карысць мясц. адміністрацыі ў Расіі).
2) Сялянская гаспадарка ў ВКЛ у 14—18 ст. Уяўляла сабой гасп. комплекс малой або вялікай (якая не падзялялася) сям’і, складалася з хаты, гасп. будынкаў, розных с.-г. угоддзяў, рабочай і прадукц. жывёлы, гасп. інвентару. Д. быў адным з асн. аб’ектаў права ўласнасці феадалаў на зямлю, а таму і адным з асн. аб’ектаў уліку іх маёмасці. Разам са службай, дварышчам, жэрабем і валокай служыў таксама адной з асн. адзінак абкладання дзярж. падаткамі і феад. павіннасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮБА́РАЎ Аляксей Яфімавіч (14.3.1890, в. Белікі Віцебскага р-на — 6.4.1978),
бел. вучоны ў галіне пладаводства і селекцыі; заснавальнік навук. школы селекцыі пладовых культур. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1925 дырэктар Бел. аддзялення Усерас. ін-та раслінаводства. Працаваў у БСГА, у 1935—41 у батанічным садзе АН Беларусі (у 1940—41 дырэктар). Навук. працы па пытаннях селекцыі і інтрадукцыі пладовых культур. Пад яго кіраўніцтвам упершыню (1932) праведзена народна-сартавое раянаванне і арганізавана сетка дзярж. пладовых гадавальнікаў. Аўтар 37 сартоў пладовых культур.
Тв.:
Сучасныя задачы навуковага садоўніцтва // Сялянская і лясная гаспадарка. 1930. Кн. 9. № 1;
Новое районирование плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1962 (у сааўт.);