«Сялянская ніва» (газ.) 10/164
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вайна сялянская, гл. Сялянская вайна 1524—25 у Германіі. Сялянская вайна пад кіраўніцтвам І. І. Балотнікава 1606—07, Сялянская вайна пад кіраўніцтвам Е. І. Пугачова 1773—75, Сялянская вайна пад кіраўніцтвам С. Ц. Разіна 1670—71
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Сялянская газета» 1/26; 3/79, 116; 7/227; 8/14; 10/164
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вялікая сялянская вайна, гл. Сялянская вайна 1524—25
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Усебірманская сялянская арганізацыя 2/335
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Аб’яднаная сялянская партыя (Польшча) 8/506
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рабоча-сялянская інспекцыя 9/5—6; 11/146
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28.9 да 17.12.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нац. меншасцей. Паказвала партыз. рух у Зах. Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх паліт. і эканам. правоў, на змаганне за бел. школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала бел. праўрадавых паліт. дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С.Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіча і інш. Асвятляла грамадска-паліт. жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У.Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрв’ю М.Чарвякова з А.Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Бел. драм. майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
А.С.Ліс.
т. 15, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Незалежная сялянская партыя (Польшча) 3/185; 5/342; 7/474; 8/504
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯЛЯ́НСКАЯ ДО́ЛЯ»,
газета арг-цыі «Беларускае працоўнае сялянства». Выдавалася ў чэрв. 1921 — крас. 1922 у г. Каўнас (Літва) на бел. мове, выходзіла нерэгулярна. Рэдакцыя стаяла на пазіцыях непадзельнасці і незалежнасці Беларусі, прапаведавала ідэю сац. і нац. самаўсведамлення сялянства, гуртавання яго сіл на вызв. барацьбу супраць польскай акупацыі. Асобныя публікацыі скіраваны на барацьбу за незалежнасць Беларусі. Аддавала ўвагу выбарам у Віленскі сойм, пытанню далучэння Віленшчыны да Польшчы. Змясціла рэзалюцыі 1-й Усебел. канферэнцыі (вер. 1921, Прага), дэкларацыю ўрада БНР у сувязі з 4-й гадавінай абвяшчэння суверэнітэту Беларусі, матэрыялы пра каап. рух і школьнае пытанне. Друкавала творы П.Мядзёлкі, А.Смаленца, І.Дварчаніна (пад псеўд. І.Гудок), В.Мурашкі (В.Маслоўскай), В.Ластоўскага (пад псеўд. Юрый В.), Т.Грыба (пад псеўд. А.Небарака), М.Бяздольнага. Выйшла 7 нумароў.
А.С.Ліс.
т. 15, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)