ГА́ЛКІН (Генадзь Сяргеевіч) (н. 13.8.1949, г.п. Галіцына Маскоўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (стэндавая стральба). З 1974 выступаў за спарт. клуб Бел.ваен. акругі. Чэмпіён свету (1973), Еўропы (1979), чэмпіён СССР у асабістым (1978) і камандным (1974, 1976, 1978) першынствах. Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Рэкардсмен СССР (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН (Юрый Мікалаевіч) (1.4.1937, г. Курган, Расія — 28.6.1983),
бел. кінаакцёр і рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1959). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965 дэбютаваў як рэжысёр (кароткаметражны маст. фільм «Снежны конь»). Здымаў дакумент. («Людзям на заглядзенне», 1965, «Брэсцкая крэпасць», 1967) і тэлевізійныя [«Побач з вамі», 1967, «Вашынгтонскі карэспандэнт» (3 серыі) і «Міравы хлопец», абодва 1972, «Вялікае супрацьстаянне», 1974, «Антаніна Брагіна», 1978, «Звон адыходзячага лета», 1979] фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛПА́ШНІКАЎ (Генадзь Аляксандравіч) (н. 5.8.1928, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1993). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1952). З 1967 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы па інж. геалогіі, геаэкалогіі, вывучэнні тэхнагенных працэсаў, методыцы геаэкалагічнага буйнамаштабнага картаграфавання небяспечных геал. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯКО́Ў (Георгій Гаўрылавіч) (31.3. 1925, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 29.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Вінніцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы М. вызначыўся ў баі ў Брагінскім р-не пры фарсіраванні Дняпра. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́Ў,
у беларусаў верхняе расхіннае сял. адзенне з белага даматканага палатна. Падобны на халат, часта з шырокім адкладным каўняром. Апраналі на кашулю, зімою на кажух. Да пач. 20 ст. быў пашыраны ў Віцебскай, на Пн Мінскай і Магілёўскай губ., а таксама на Смаленшчыне і Пскоўшчыне (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНКУ́-САРДЫ́К,
найбольш высокі горны масіў ва Усх. Саяне, у Бураціі (Расія). Выш. да 3491 м (найвыш. пункт Саян). Складзены з гранітаў. У рачных далінах да выш. 2000 м трапляюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горныя тундры і камяністыя россыпы. Ледавікі (агульная пл. каля 1,3 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАРАВА (Любоў Анатолеўна) (н. 30.4.1954, с. Брухава Калужскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (скарасное падводнае плаванне). Майстар спорту міжнар. класа (1975). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1975). Чэмпіёнка свету ў камандным і бронзавы прызёр у асабістым пяршынствах (1976). Рэкардсменка свету ў эстафеце 4×100, 4×200 м (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́НГЕР-ФІЁРД (Varanger fjord),
Варажскі заліў, заліў у Баранцавым м., каля паўн. берагоў Еўропы, паміж а-вамі Рыбачы (Расія) і Варангер (Нарвегія). Даўж. 120 км, шыр. каля ўваходу 50 км. Глыб. да 420 м. Большая ч. заліва не замярзае. Прылівы паўсутачныя (да 2,2 м). Парты Вардзё, Вадсё (Нарвегія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАП’Я́НАЎ (Міхаіл Васілевіч) (18.11.1899, г. Ліпецк, Расія — 11.8.1980),
савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1943). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1929). Удзельнік выратавання экіпажа парахода «Чэлюскін» (1934), паветр. экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). У Вял.Айч. вайну камандзір авіяц. дывізіі. Дэп. Вярх. СаветаСССР 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЯШО́НАК (Марыя Антонаўна) (н. 3.5.1942, г. Змяінагорск Алтайскага краю, Расія),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). Займалася пед. дзейнасцю, з 1974 — журналістыкай. Друкуецца з 1959 як празаік і публіцыст. Кнігі нарысаў і апавяданняў «Сярод блізкіх людзей» (1988), «Жанчына каля люстэрка» (1993) вызначаюцца добрым веданнем вясковага жыцця, тонкім псіхалагізмам, выразнасцю характараў.