тэорыя, паводле якой прадстаўнікі «вышэйшай» паўн. (нардычнай) расы з’яўляюцца стваральнікамі сусв. цывілізацыі; разнавіднасцьрасізму. Заснавальнікамі Н. лічацца франц. сацыёлагі А.Габіно і Ж.Лапуж. Узяты на ўзбраенне тэарэтыкамі герм. фашызму і ўзведзены ў ранг афіц. ідэалогіі гітлераўскай Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРА́МБЛЯ»,
«Трамблянкі», бел.нар. танец, разнавіднасцьполькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконвалася з паваротамі па крузе і мудрагелістымі прытупваннямі. Запісана ў канцы 19 ст. ў в. Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), адна з першых зафіксаваных дробных полек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДРУГА (сербахарвацкае),
у паўднёвых славян ранейшая назва вялікай патрыярхальнай сям’і; разнавіднасць сямейнай абшчыны. Складалася з некалькіх пакаленняў нашчадкаў аднаго бацькі з іх жонкамі і дзецьмі; гаспадарка і спажыванне агульныя. Налічвала 20—30 чал. (часам 50—80). Існавала да 2-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
разнавіднасцьхімічнай сувязі, якая ўтвараецца пры ўзаемадзеянні электроннага газу (аб’яднаных валентных электронаў металаў) з дадатна зараджанымі іонамі крышт. рашоткі. Характэрна для металаў, іх сплаваў і расплаваў, а таксама большасці металідаў. Вызначае ўласцівасці, характэрныя для металаў: высокія электра- і цеплаправоднасць, пластычнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯНЫ́ КА́МЕНЬ, пехштэйн,
разнавіднасцьвулканічнага шкла. Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Мае 8—10% вады, мікраліты, радзей украпанікі. Адрозніваюць С.к. ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Пры награванні да высокіх тэмператур са С.к. вылучаюцца газы. Выкарыстоўваецца для атрымання ўспучанага перліту. Трапляецца ў вулканічных абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЯВО́ДНА-РУ́ПАРНАЯ АНТЭ́НА,
накіраваная антэна ў выглядзе спалучэння радыёхвалявода з рупарам. Разнавіднасць — хваляводная антэна — адкрыты канец радыёхвалявода (без рупара). Выкарыстоўваюцца ў міліметровым, сантыметровым (радзей дэцыметровым) дыяпазонах радыёхваль як абпрамяняльнікі лінзавых і люстраных антэн (гл.Рупарна-люстраная антэна), а таксама як самаст. антэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКІ ШПАТ,
мінерал, бясколерная празрыстая разнавіднасцькальцыту. Здольны «раздвойваць» выяву ў выніку высокага двухпераламлення. Трапляецца ў пустотах і трэшчынах вулканічных парод, а таксама ў выглядзе жэодаў у вапняках і астаткавых глінах у раёнах развіцця вапнякоў. Выкарыстоўваецца ў оптыцы для вырабу палярызацыйных прызмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНУРБА́ЦЫЯ (ад лац. соп разам + urbs горад),
разнавіднасцьгарадской агламерацыі, якая мае ў якасці ядра некалькі аднолькавых па памерах і значнасці гарадоў без дамінуючага. Напр., вял. колькасць гарадоў у Рурскім басейне (ФРГ). Для К. характэрна агульнасць эканам. жыцця, цесныя трансп. сувязі, маятнікавая міграцыя жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДЗЯНА́Я ПУСТЫ́НЯ,
разнавіднасць халоднай пустыні з вельмі нізкімі т-рамі паветра ў раёнах Арктыкі і Антарктыды, а таксама ў гляцыяльна-нівальным поясе высокіх гор. Пераважаюць ледавікі; бедная разрэджаная расліннасць (накіпныя лішайнікі і імхі) трапляецца на свабодных ад лёду ўчастках сушы, у т. зв. аазісах.