ГО́РБАЧ Усевалад Іванавіч (3.9.1921, Кіеў — 25.3.1981),
бел. філосаф, гісторык. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Працаваў настаўнікам. У 1953—66 у АН Беларусі: вучоны сакратар Ін-та філасофіі і права, вучоны сакратар ПрэзідыумаАНБССР Аддзялення грамадскіх навук, з 1966 заг. кафедры філасофіі. Даследаваў пытанні марксісцка-ленінскай філасофіі, праблемы матэрыяліст. дыялектыкі і метадалогіі навук. пазнання.
Тв.:
Закон адзінства і барацьбы процілегласцей. Мн., 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́ПАЎ Юрый Уладзіміравіч (15.6.1914, станіца Нагуцкая Стаўрапольскага краю — 9.2.1984),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). З 1944 на парт. рабоце ў Карэліі. З 1953 пасол СССР у Венгрыі, з 1957 заг. аддзела, у 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦККПСС. У 1967—82 старшыня КДБСССР. З ліст. 1982 Ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з чэрв. 1983 Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета СССР. Чл. Палітбюро ЦККПСС з 1973. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54 і з 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАЎ Анатоль Іванавіч (н. 7.5.1930, г. Смаленск, Расія),
расійскі паліт. дзеяч. Д-рюрыд.н. Скончыў Маскоўскі ун-т (1953). З 1961 у апараце ПрэзідыумаВярх. Савета СССР і ЦККПСС. З 1989 1-ы нам., у 1990—91 старшыня Вярх. Савета СССР. Пасля жнівеньскіх падзей 1991 да снеж. 1992 знаходзіўся пад арыштам. З 1995 старшыня к-таДзярж. думы Федэральнага сходу Рас. Федэрацыі па заканадаўстве і судова-прававой рэформе. Аўтар паэт. зборнікаў «Сугучча» (псеўданім — А.Осенеў), «Вершы з турмы», «Песня пратэсту». На яго вершы І.Лучанок напісаў цыкл песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ПАЭ́Т БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне. Устаноўлена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 27.3.1956. Я.Купалу і Я.Коласу ганаровае званне Н.п.Б. прысвоена паводле пастаноў СНКБССР. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паэтам, якія стварылі выдатныя творы маст. л-ры і маюць асаблівыя заслугі ў развіцці л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРА́БІН Георгій Канстанцінавіч (17.9.1917, С.-Пецярбург — 26.3.1998),
расійскі мікрабіёлаг і біяхімік. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1968). Сын К.А.Скрабіна. Скончыў Казанскі вет.ін-т (1942). З 1949 у Ін-це мікрабіялогіі АНСССР. З 1967 дырэктар Ін-та біяхіміі і фізіялогіі мікраарганізмаў АНСССР. У 1967—74 дырэктар Навук. цэнтра біял. даследаванняў АНСССР у г. Пушчына. У 1971—88 гал. вучоны сакратар прэзідыумаАНСССР. Навук. працы ў галіне агульнай і тэхн. мікрабіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў. Дзярж. прэмія СССР 1971. Залаты медаль імя І.І.Мечнікава 1984.
палітычны і дзярж. дзеяч Манголіі. Скончыў Фін.-эканам.ін-т у г. Іркуцк (Расія, 1938). З 1939 нам. міністра, міністр фінансаў Мангольскай Нар. Рэспублікі (МНР). У 1940—54 і 1981—84 генеральны, у 1958—81 1-ы сакратар ЦКМанг. нар.-рэв. партыі (МНРП). У 1952—74 старшыня СМ, у 1974—84 старшыня ПрэзідыумаВял.нар. хурала МНР. Праводзіў курс на пабудову ў МНР сацыялізму на сав. ўзор, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. У 1990 выключаны з МНРП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́НКА Канстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с.Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед.ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦККПСС. Сакратар ЦККПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦККПСС (з 1978). З лют. 1984 ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з крас. 1984 старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАТАЎ (сапр.Скрабін) Вячаслаў Міхайлавіч
(9.3. 1890, слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 8.11.1986),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, дыпламат.Герой Сац. Працы (1943). Вучыўся ў Пецярбургскім політэхн. ін-це (1911—12). Чл.КПСС з 1906, яе ЦК (1921—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1926—57). У Кастр. рэвалюцыю 1917 чл. Петраградскага ВРК. З 1919 старшыня Ніжагародскага губвыканкома, сакратар Данецкага губкома РКП(б), сакратар ЦК Кампартыі Украіны. З 1921 сакратар ЦКВКП(б). У 1930—41 старшыня СНКСССР. У 1941—57 1-ы нам. старшыні СНК (СМ) СССР, адначасова ў 1941—1945 нам. старшыні Дзярж.к-та абароны, у 1939—49 і 1953—56 міністр замежных спраў СССР. У сярэдзіне 1950-х г. выступіў супраць крытыкі культу асобы І.В.Сталіна. На чэрвеньскім (1957) пленуме ЦККПСС выведзены са складу ПрэзідыумаЦК і ЦК, у 1962 выключаны з партыі (адноўлены ў 1984). З 1957 пасол СССР у Манголіі, у 1960—62 кіраўнік сав. прадстаўніцтва пры Міжнар. агенцтве па атамнай энергіі. М. — адзін з арганізатараў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930—50-я г. Ад імя сав. ўрада падпісаў сав.-герм. дагавор аб ненападзе ад 23.8.1939 (Пакт Рыбентропа—Молатава 1939), сав.-герм. дагавор аб дружбе і граніцы ад 28.9.1939, сакрэтныя пратаколы да іх. Удзельнік Маскоўскіх (1941, 1943, 1945) нарад, Тэгеранскай (1943), Крымскай і Патсдамскай (абедзве 1945) канферэнцый кіраўнікоў саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́ЛІЧАЎ Мікалай Сямёнавіч (23.9.1908, с. Золіна Валадарскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 1.12.1989),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1979). Вучыўся ў 2-м Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це (1931), скончыў Ваен. акадэмію хім. абароны (1937). У 1928—31 на камсам. рабоце. З 1938 на парт. рабоце: у апараце ЦКВКП(б), парторг ЦКВКП(б) на Яраслаўскім гумавым камбінаце, з 1939 1-ы сакратар Яраслаўскага, з 1941 Чэлябінскага абкомаў і гаркомаў партыі, заг. аддзела ЦКВКП(б). У 1946—47 сакратар ЦКВКП(б), адначасова нам. старшыні Савета па справах калгасаў пры СМСССР. З сак. 1947 сакратар ЦК КП(б) Украіны, са жн. 1-ы сакратар Растоўскага абкома і гаркома партыі. У 1950—56 1-ы сакратар ЦККПБ. У чэрв. 1953 Л.П.Берыя зрабіў спробу змясціць П. з пасады 1-га сакратара ЦККПБ. Аднак на IV (пашыраным) пленуме ЦККПБ (25—27.6.1953) бел. камуністы не далі аднадушнай згоды на такую кадравую змену. З 1956 нам., з 1957 1-ы нам. міністра замежных спраў СССР. У 1958—85 міністр знешняга гандлю СССР. Чл.ЦККПБ у 1952—60, чл. Бюро ЦККПБ у 1950—56. Чл.ЦККПСС у 1941—86, чл. Аргбюро ЦК у 1946—47, канд. у чл.ПрэзідыумаЦККПСС у 1952—53. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1950—59, чл.ПрэзідыумаВярх. Савета БССР у 1950—59, Вярх. Савета СССР у 1937—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРГА́НАЎ Фёдар Анісімавіч (7.6.1911, в. Суднікі Віцебскага р-на —26.12.1976),
дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1939). У 1931—34 аграном у сістэме Наркамзема БССР. З 1939 на камсам. рабоце, у 1942—15 сакратар ЦК ЛКСМБ У 1942—43 у складзе аператыўнай групы ЦККП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жн. 1943—ліп. 1944 у тыле ворага: упаўнаважаны ЦККП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партыз. руху і падполля на тэр. Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абл. З 1945 нам.заг. аддзела ЦККП(б)Б. У 1947—56 2-і, І-ы сакратар Мінскага абкома КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкома. Са жн. 1956 сакратар, з крас. 1959 2-і сакратар ЦККПБ. У 1962—65 старшыня Бюро ЦККПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай. У 1971—76 Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета БССР, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР. Канд. у чл.ЦК у 1949—56, чл.ЦК і Бюро ЦККПБ у 1956—76. Канд. у чл.ЦК у 1956—61, чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—76, нам. Старшыні ПрэзідыумаВярх. Савета БССР у 1955—71. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1954—76, нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1962—66. Загінуў у аўтакатастрофе. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Тв.:
Белорусская Советская Социалистическая Республика. М., 1972.