цар дакаў [87—106]. Пасля перамогі над рымлянамі ў вайне пры імператару Даміцыяне ў 89 Д. заключыў мір, паводле якога Рым павінен быў штогод выплачваць дакам субсідыі. Умацаваў дзяржаву, устанавіў прагрэс. формы ўнутр. кіравання. У выніку войнаў з рым. імператарам Траянам (101—102 і 105—106) тэр. дакаў была заваявана і ўтворана рым.прав.Дакія. Пасля падзення сталіцы дакаў Д. уцёк у горы, нейкі час вёў партыз. вайну супраць рымлян. Пераканаўшыся ў беспаспяховасці барацьбы, скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК XI (Louis; 3.7.1423, г. Бурж, Францыя — 30.8.1483),
кароль Францыі [1461—83], 3 дынастыі Валуа. Сын Карла VII [1422—61]. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі, падаўляў феад. мяцяжы. У 1462 набыў прав. Русільён і Сердань, у выніку перамогі ў Бургундскіх войнах 1474—77 — герцагства Бургундскае і прав. Пікардыя. Далучэннем у 1481 да каралеўскіх уладанняў правінцый Анжу, Мэн і Праванс у асн. завяршыў тэр. аб’яднанне Францыі. Спрыяў развіццю рамёстваў, знешняга і ўнутр. гандлю, падтрымліваў заможных гараджан. Стварыў умовы для будучага развіцця абсалютызму ў Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я,
вёска ў Лапаціцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл., каля шашы Магілёў—Слаўгарад. Цэнтр калгаса. За 14 км на Пн ад Слаўгарада, 60 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Чавусы. 381 ж., 147 двароў (1999). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, расійскіх воінаў. Помнік у гонар перамогі рускіх воінаў у бітве пад Лясной 1708. Помнік архітэктуры — мемар. капліца (пач. 20 ст.), у якой створаны музей гісторыі бітвы.
сакрэтнае пагадненне, заключанае ў 1-ю сусв. вайну. Аформлена ў выглядзе абмену памятнымі запісамі і нотамі ў крас.—маі 1915. Прадугледжвала пасляваенны падзел Турцыі (саюзніцы Германіі): са згоды Англіі і Францыі да Расіі (у выпадку яе ўдзелу ў вайне да перамогі над герм. кааліцыяй) павінны былі перайсці г. Канстанцінопаль (цяпер Стамбул), пралівы Басфор, Дарданелы і сумежныя з імі раёны еўрап. і азіяцкай часткі Турцыі. Практычных вынікаў для Расіі не мела, бо анулявана Дэкрэтам аб міры 1917.
балгарскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Сафійскі вышэйшы мед.ін-т (1950). Вершы, паэмы, апавяданні, аповесці ў зб-ках «Былыя людзі» (1951), «Батальён» (1957), «У адкрытым моры» (1965), «Айчына» (1975) прысвечаны антыфаш. барацьбе і сучаснасці. У анталогіі «Паэзія перамогі» (1955), складзенай Антонавым, змешчаны яго пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Пестрака, М.Засіма.
Тв.:
Бел.пер. — Размова з чужаземцам наконт пуцевадзіцеля // Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень, 1878—1978. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІ́НА, Афіна Палада,
у стараж.-грэч. міфалогіі багіня вайны і перамогі, мудрасці, ведаў, мастацтваў і рамёстваў. Паводле міфа, Афіна ў шлеме і панцыры выйшла з галавы Зеўса. Культ Афіны быў распаўсюджаны па ўсёй Грэцыі, асабліва яе шанавалі ў Афінах. З Афінай грэкі звязвалі назву горада, лічылі багіню яго апякункай. У гонар Афіны штогод спраўлялі свята Панафінеі. Храм Афіны Парфенон — выдатны помнік стараж.-грэч. мастацтва. У рым. міфалогіі ёй адпавядае Мінерва.
Афіна. Скульптар Міран. Сярэдзіна 5 ст. да н.э. Рымская копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗКА (сапр.Фрайман) Міхаіл Паўлавіч
(5.3.1921, в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 30.12.1992),
бел. сцэнарыст, драматург. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1943). У 1948—76 на кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар сцэнарыяў дакумент., навук.-папулярных фільмаў: «Над ракою Арэсай», «Балгарскія сустрэчы», «Мінск — горад-герой», «Пра маці можна расказваць бясконца», «Успаміны на свята Перамогі», «Дзеці Брэсцкай крэпасці»; маст. фільмаў: «Каханнем трэба даражыць» (1960), «Чорная бяроза» (1978; абодва ў сааўт.), «Апошні крок» (1984), «Спытай у памяці сваёй» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС ПОЛЕ́СЬЯ»,
грамадска-паліт. газета, орган Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася штодзённа ў крас.—жн. 1917 у г. Рэчыца на рус. мове. Падтрымала Часовы ўрад і яго палітыку прадаўжэння вайны да перамогі. Друкавала афіц. ўрадавыя дакументы, звесткі з міжнар. жыцця, ваен. хроніку. Шмат увагі аддавала мясц. грамадскаму і прафсаюзнаму руху, арганізацыі самакіравання. Змяшчала дакументы і адозвы Сялянскага саюза Палескага р-на. Перадрукоўвала артыкулы з петраградскіх і маскоўскіх выданняў. Спыніла выхад у канцы жн. 1917 у сувязі з перавыбраннем Савета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Аляксей Рыгоравіч) (5.10.1737, с. Любліна Цвярской вобл. — 5.1.1808),
расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Ген.-аншэф (1769), граф (1762). Брат Р.Р.Арлова. Адзін з гал. удзельнікаў дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У званні сяржанта атрымаў чын ген.-маёра (1762), аказваў вял. ўплыў на дзярж. справы. З 1769 камандаваў рас. эскадрай у Міжземным моры. За перамогі над турэцкім флотам каля Наварына і ў Чэсменскім баі 1770 атрымаў тытул Чэсменскага. З 1775 у адстаўцы. У маёнтках Арлова выведзена арлоўская рысістая парода верхавых коней.