Паўлаў І. М. (графік) 3/579; 8/328; 9/427
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўлаў Дз. Р. 2/221; 3/242; 4/531; 8/328
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўлаў У. А. 6/320; 8/330; 12/57 5, 582
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўлаў А. П. 1/361, 392, 393; 2/571; 3/404, 405, 492; 4/248; 7/65, 470; 8/328, 547; 11/217
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўлаў І. П. 1/123, 124, 182, 253, 311, 349, 387, 411, 590; 2/150, 347, 493, 634; 3/149, 213, 322, 434, 488; 4/132, 207, 316, 327,346; 6/78, 319, 332; 7/119, 120, 485, 490, 491; 8/329, 358, 619; 9/274, 276, 507, 599, 631; 10/41, 72, 237, 295, 580, 582; 11/146, 403, 486
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎ Аляксандр Фёдаравіч (1.5.1905, С.-Пецярбург — 12.5.1982),
рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1951). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры драмы (цяпер імя А.Пушкіна, 1927). Працаваў у тэатры-студыі, з 1928 у асн. трупе т-ра. Акцёр вял. драм. сілы. Сярод роляў: Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Аркашка Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Сямён Катко («Ішоў салдат з фронту» В.Катаева). З 1937 здымаўся ў кіно: Паўлаў («Акадэмік Іван Паўлаў»), Мусаргскі (у аднайм. фільме), Лапін («Верныя сябры»). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950, 1951 (двойчы).
т. 2, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЙГ (Siig) Арві (н. 8.11.1938, Талін),
эстонскі паэт, перакладчык. Засл. пісьменнік Эстоніі (1986). Вучыўся ў Талінскім пед. ін-це і Тартускім ун-це (1957—63). Друкуецца з 1958. Аўтар зб-каў вершаў «Сола на трубе» (1962), «Рэпарцёр з кінакамерай верша» (1966), «Блакітнае атэлье» (1969), «Сузор’е цішыні» (1973), «Пераломная пара» (1976), «Радыус чутнасці» (1978), «Эпіграмафон» (1980), «Святыя будні» (1983) і інш. Яго лірыка публіцыстычная, шматгранная, скіраваная да самааналізу, у ёй тэмы сучаснасці і вечнасці. Перакладае вершы Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, У.Паўлава. На бел. мову вершы С. перакладалі Р.Барадулін, Ю.Голуб, А.Грачанікаў, В.Дашкевіч, К.Камейша, Паўлаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, В.Шымук.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Гняздоўе вятроў. Мн., 1986;
У кн.: Скарбы старога Тоомаса Мн., 1988;
У кн.: Братэрства, 88. Мн., 1988;
У кн.: На волю птушку выпускаю. Мн., 1989;
Рус. пер. — Сиреневые сигналы. М., 1973;
Перекресток. М., 1976;
Ливень об асфальт. Таллинн, 1976.
У.А.Паўлаў.
т. 14, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯЯ АСО́БАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,
назва Беларускай ваеннай акругі з 11.7.1940 да пач. Вял. Айч. вайны. У акругу ўваходзілі 3, 4, 10 і 13-я арміі. Камандуючы ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, чл. Ваен. савета карпусны камісар А.Я.Фаміных, нач. штаба ген.-м. У.Я.Клімаўскіх. Штаб знаходзіўся ў Мінску. 22.6.1941 пераўтворана ў Заходні фронт 1941—44.
т. 7, с. 20
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ МАСТА́ЦКАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «СКУЛЬПТУ́РНЫ КАМБІНА́Т» Беларускага саюза мастакоў.
Створана ў 1991 у Мінску на базе Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. Выконвае заказы на стварэнне манум. і станковай скульптуры, у т. л. помнікаў, манументаў, эмблем, гербаў, мемар. дошак і інш. Сярод работ помнікі Ф.Скарыне ў Празе (Э.Астаф’еў, 1991—92), у г. Ліда (В.Янушкевіч, 1992—93), воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску (Ю.Паўлаў, 1995—96), у г. Светлагорск (У.Жбанаў, А.Каструкоў), М.Шагалу ў Віцебску (В.Магучы; абодва 1997), А.Пушкіну ў г. Мазыр (Ю.Вараб’ёў) і Мінску (Ю.Арэхаў), «Святая Соф’я — князёўна слуцкая» ў г. Слуцк (М.Інькоў), воінам, што загінулі ў гады Вял. Айч. вайны, у Магілёве (Паўлаў; усе 1999), Скарыне (А.Дранец, 1999—2000); бюсты М.В.Доўнар-Запольскага ў г. Рэчыца (Э.Агуновіч, 1995), У.Л.Бядулі ў г. Камянец (С.Гарбунова, 1997) і інш.; гербы Беларусі на рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (У.Папсуеў, 1996), на будынках Дома ўрада (В.Мурашоў, 1997), Нац. банка (Жбанаў, 1998); на гар. ратушы ў Віцебску (Магучы, 1997); паркавая скульптура ў Нясвіжскім парку (У.Слабодчыкаў, Г.Гаравая і інш., 1992) і інш.
Л.Ф.Салавей.
т. 10, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПНО́З (ад грэч. hypnos сон),
штучна выкліканы своеасаблівы стан чалавека і жывёл, падобны на сон, у аснове якога ляжыць працэс тармажэння вышэйшых аддзелаў кары галаўнога мозга. У адрозненне ад сну тармажэнне пры гіпнозе ахоплівае толькі асобныя ўчасткі кары мозга. Узнікае пры гіпнатычных уздзеяннях на органы пачуццяў. Чалавек праз незатарможаныя ўчасткі кары ўспрымае загады гіпнатызёра. Навук. тлумачэнне гіпнозу даў рус. фізіёлаг І.П.Паўлаў. Гіпноз — адзін з метадаў псіхатэрапіі, выкарыстоўваецца для лячэння многіх хвароб.
т. 5, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)