злучэнне токаправодных частак эл. ланцуга праз малое (блізкае да нуля) супраціўленне. Парушае работу эл. апарата (устаноўкі), небяспечнае для людзей.
Бывае 2- і 3-фазнае; аднафазнае — на зямлю або корпус (злучэнне праваднікоў эл. устаноўкі з прадметамі, што маюць нулявы патэнцыял); міжвітковае (злучэнне накоратка аднаго або некалькіх віткоў абмоткі эл. апарата ці эл. машыны); перамежнае (пачаргова ўзнікае і знікае, напр., паміж правадамі, якія разгойдваюцца). Прычыны К.з. — парушэнне электраізаляцыі правадоў або выпадковае злучэнне неізаляваных праваднікоў паміж сабой ці праз электраправодны матэрыял. Вядзе да рэзкага павелічэння току, выклікае празмернае награванне правадоў і апаратаў, можа прывесці да пажару ці пашкоджання эл. абсталявання. Каб папярэдзіць небяспечныя наступствы К.з. выкарыстоўваюць токаабмежавальныя рэактары электрычныя, секцыянаванне эл. сеткі, прыстасаванні хуткага адключэння ўчастка з К.з. (рэлейную ахову, аўтам.выключальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ХІМІ́ЧНАЯ,
тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі.
Макраскапічныя параметры стану сістэмы (т-ра, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры Р.х. не залежаць ад часу. Устанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл.Дзейных мас закон). Умова раўнавагі любой хім. рэакцыі паказваецца суадносінамі
(μi — хім.патэнцыял рэчываў, што ўдзельнічаюць у рэакцыі, νi — стэхіяметрычныя каэф. — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы раўнавагі тэрмадынамічнай. Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры Р.х. вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэчываў, што рэагуюць, і ад т-ры. Якасная залежнасць Р.х. ад знешніх умоў апісваецца Ле Шатэлье — Браўна прынцыпам. Гл. таксама Тэрмадынаміка хімічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОНДАЎЗБРО́ЕНАСЦЬ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
паказчык аснашчанасці вытворчасці асноўнымі вытворчымі фондамі. Вызначаецца памерам асн.вытв. фондаў у разліку на аднаго работніка прадпрыемства. Залежыць ад асаблівасцей канкрэтнай галіны вытв-сці, ад узроўню механізацыі і аўтаматызацыі працы, выкарыстання найноўшых тэхналогій. Узровень Ф.в. ўплывае на прадукцыйнасць працы, аб’ём выпускаемай прадукцыі, яе якасць і канкурэнтаздольнасць, на змест і ўмовы працы. Рост Ф.в. садзейнічае памяншэнню колькасці работнікаў, вядзе да вызвалення занятых у вытв. сферы ў прам-сці і сельскай гаспадарцы і развіцця сервізацыі (росту сферы паслуг). Якасныя змены Ф.в. садзейнічаюць сафтызацыі — развіццю вытв. інфраструктуры, здольнай пераўтварыць нематэрыяльныя рэсурсы (паслугі, інтэлектуальны патэнцыял, узровень падрыхтоўкі рабочай сілы) у фактар эканам. развіцця. Высокая Ф.в. ўзаемазвязана з развіццём навукі, вызначае стан аховы здароўя, адукацыі і інш. сфер дзейнасці ў грамадстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАХІМІ́ЧНЫ РАД НАПРУ́ЖАННЯЎ, шэраг актыўнасці металаў,
у электрахіміі паслядоўнасць размяшчэння металаў у парадку нарастання значэнняў іх стандартнага патэнцыялу (за нулявы прыняты патэнцыял вадароду).
Для метал. электродаў мае наступную паслядоўнасць: літый Li, калій K, кальцый Ca, натрый Na, магній Mg, алюміній Al, марганец Mn, цынк Zn, хром Cr, жалеза Fe, кадмій Cd, нікель Ni, волава Sn, свінец Pb, вадарод H2, медзь Cu, ртуць Hg, серабро Ag, плаціна Pt, кісларод O2, золата Au. Э.р.н. дазваляе меркаваць аб тэрмадынамічных магчымасцях працякання тых або інш. электродных працэсаў. Кожны метал выцясняе з раствораў солей металы, якія стаяць у Э.р.н. справа ад яго; металы, якія размешчаны злева ад вадароду, выцясняюць яго з кіслот. Аналагічныя рады напружанняў можна пабудаваць для неметал. электродаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРЧА́К Мікалай Цімафеевіч (н. 3.3.1945, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1994), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1970). Настаўнічаў. З 1973 у Мінскім лінгвістычным ун-це (з 1997 заг. кафедры псіхалогіі). Навук. працы ў галіне псіхалогіі мовы і мыслення, маўлення на роднай і замежных мовах, псіхалогіі навук. творчасці.
Тв.:
Псіхалагічны аналіз мовы настаўніка на ўроку // Нар. асвета. 1988. № 5;
К проблеме внутренней речи // Вопр. психологии. 1991. № 5;
Психологические основы профессиональной речи учителя. Мн., 1992;
Особенности понимания художественного текста детьми и взрослыми // Вопр. психологии. 1994 № 3;
Энергетычны патэнцыял навучэнцаў у працэсе засваення замежнай мовы // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 9;
Ці існуе эмацыянальнае мысленне // Там жа. 2002. № 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НА ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, звязаная з інтэгральным выяўленнем рашэнняў краявых задач для дыферэнцыяльных ураўненняў. Апісвае вынік уздзеяння кропкавай (засяроджанай) крыніцы сілы, зараду ці інш. (функцыя крыніцы) або распаўсюджванне палёў ад кропкавых крыніц (функцыя распаўсюджвання, напр., патэнцыял поля кропкавага эл. зарада, размешчанага ўнутры заземленай праводнай паверхні). Названа ў гонар Дж.Грына. Грына функцыя і яе аналагі выкарыстоўваюцца ў тэорыі функцый, канечна-рознасных ураўненняў, тэарэт. фізіцы, квантавай тэорыі поля, стат. фізіцы і інш.
Грына функцыя зводзіць вывучэнне ўласцівасцей дыферэнцыяльнага аператара да вывучэння ўласцівасцей адпаведнага інтэгральнага аператара, дае магчымасць знаходзіць рашэнні неаднароднага ўраўнення, трактуецца як фундаментальнае рашэнне лінейнага дыферэнцыяльнага ўраўн., якое адпавядае аднародным краявым умовам, і г.д.Напр., поле, створанае сістэмай крыніц (у т. л. працяглымі крыніцамі), апісваецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі (суперпазіцыі) уплываў асобных крыніц. Гл. таксама Ураўненні матэматычнай фізікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НА-ЯПО́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1951, 1960.
Дагавор бяспекі 1951. Падпісаны 8 вер. ў Сан-Францыска на нявызначаны тэрмін. Навязаны Японіі ЗША як умова заключэння мірнага дагавора. Паводле яго ЗША атрымалі права мець на тэр. Японіі свае ўзбр. сілы і выкарыстоўваць іх для аперацый на Д.Усходзе і задушэння хваляванняў унутры краіны; без згоды ЗША на яп.тэр. не маглі размяшчацца базы і войскі трэцяй дзяржавы. Страціў сілу ў сувязі з заключэннем дагавора 1960. Дагавор аб узаемным супрацоўніцтве і гарантыі бяспекі падпісаны 19.1.1960 у Вашынгтоне тэрмінам на 10 гадоў (прадоўжаны на няпэўны тэрмін у ліст. 1969); ратыфікаваны 22.6.1960. Паводле яго ЗША замацавалі сваё права мець на тэр. Японіі ўзбр. сілы і ваен. базы. Японія абавязвалася нарошчваць свой ваен.патэнцыял і выкарыстоўваць яго ў выпадку агульнай небяспекі. Дагавор адмоўна ўспрыняты народам і выклікаў хваляванні ў Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КІ́НАН (MacKinnon) Родэрык (н. 1956, г. Барлінгтан, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі біяфізік і нейрабіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (2000). Скончыў ун-ты Брэндыс у г. Вальтхэм (1978), Тафтс у г. Бостан (1982). З 1989 у Гарвардскім ун-це. З 1996 праф. Ракфелераўскага ун-та ў Нью-Йорку, адначасова з 1997 у Мед. ін-це імя Г.Х’ю. Навук. працы па малекулярнай нейрабіялогіі і біяфізіцы. У 1998 метадам рэнтгенаўскай крышталяграфіі з высокай дакладнасцю вызначыў прасторавую структуру і механізм дзеяння каліевага іоннага канала — бялку, які адказвае за транспарт іону калію праз мембрану клеткі, рэгулюе яе эл.патэнцыял і забяспечвае генерацыю нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Эграм).
Тв.:
The structure of the potassium channel: Molecular basis of K+ conduktion and selectivity (у сааўт.) // Science. 1998. Vol. 280, № 5360.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДКЕ́ВІЧ Валянцін Уладзіміравіч (н. 6.10.1943, г. Магілёў),
бел. танцоўшчык, харэограф. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1961), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). З 1961 артыст балета Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 артыст балета, педагог-рэпетытар, рэжысёр-пастаноўшчык, маст. кіраўнік канцэртна-эстр. бюро Бел. філармоніі. З 1986 маст. кіраўнік — дырэктар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. Веданне бел.танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго, вял. творчы патэнцыял і неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі яму плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі нар. харэаграфічнага мастацтва. Сярод пастановак: канцэртныя праграмы «Свята», «Карагод сяброў», «Вечар памяці С.Дрэчына», бел.нар. танцы «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Вечарына», «Спеў дубраў», «Кабеты і жаўнеры» і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танц. нумары з драматург. развіццём у жанры «фольк-балет». Імкнецца працягваць традыцыі прафес. харэагр. мастацтва, закладзеныя А.Апанасенкам, С.Дрэчыным і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РХГОФА ПРА́ВІЛЫ,
суадносіны паміж токамі і напружаннямі ў разгалінаваных эл. ланцугах пастаяннага ці квазістацыянарнага току. Устаноўлены Г.Р.Кірхгофам у 1847. Вынікаюць з зараду захавання закону і энергіі захавання закону для эл. ланцугоў. Дазваляюць разлічваць складаныя эл. ланцугі, напр., вызначыць сілу току і напружанне на любым участку ланцуга па зададзеных супраціўленнях участкаў і ўключаных у іх эрс.
1-е К.п.: алг. сума токаў, якія збягаюцца ў пункце разгалінавання праваднікоў (вузле), роўная нулю. Токі, якія ўваходзяць у вузел, лічацца дадатнымі, якія выходзяць — адмоўнымі.
2-е К.п.: у любым замкнутым контуры, вылучаным у складаным эл. ланцугу, алг. сума падзенняў напружанняў на асобных участках контуру роўная алг. суме эрс, уключаных у контур. Пры разліках напрамкі току 1 эрс лічацца дадатнымі, калі напрамак току супадае з напрамкам абходу контуру, а эрс павялічвае патэнцыял у напрамку абходу. Пры складанні ўраўненняў напрамкі току можна задаваць адвольна і, калі пры іх рашэнні для якога-н. току атрымана адмоўнае значэнне, гэта азначае, што яго напрамак процілеглы выбранаму.