савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1965, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1965), ген.-маёр авіяцыі (1975, з 1997 у адстаўцы). Канд. тэхн. н. (1981). Чл. Саюза мастакоў Расіі. Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 з П.І.Бяляевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мін); 15—21.7.1975 з В.М.Кубасавым — палёт на касм. караблі «Саюз-19» (як камандзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сут. Аўтар кн. «Сонечны вецер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё сярод зорак» (1981, з А.К.Сакаловым). Дзярж. прэмія СССР 1981. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНЫ ШАР,
некіроўны (свабодны) аэрастат шарападобнай формы, які перамяшчаецца (ляціць) у напрамку паветр. плыняў. Форму шара мелі першыя аэрастаты (гл.Паветраплаванне), потым іх пачалі рабіць выцягнутай формы. П.ш. для даследавання верхніх слаёў атмасферы наз.стратастатам.
Абалонку П.ш. робяць з прагумаванай тканіны ці пластыку, напаўняюць яе гарачым паветрам або лёгкім газам (вадародам, геліем). Да абалонкі падвешваюць кабіну — гандолу для людзей, газавых гарэлак, прылад і інш. Першы П.ш. пабудавалі франц. вынаходнікі браты Ж. і Э.Мангальф’е летам 1783, восенню адбыўся першы палёт людзей на «мангальф’еры» ў Парыжы. Больш значнае пашырэнне набылі П.ш., якія напаўнялі газам. Адным з першых на такім П.ш. падняўся ў паветра для назірання сонечнага зацьмення ў 1887 рус. вучоны Дз.І.Мендзялееў. Выкарыстоўваецца ў спарт. і навук.-пазнавальных мэтах.
Паветраны шар братоў Мангальф’е, на якім 21.11.1783 ажыццёўлены палёт над Парыжам (каля 8 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-НЭР ((McNair) Рональд) (1950—28.1.1986),
касманаўт ЗША. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сут. Загінуў у выніку выбуху пры старце касм. карабля «Чэленджэр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНЫ ЎЧА́СТАКу касманаўтыцы,
адрэзак траекторыі палёту касм. лятальнага апарата, калі працуюць ракетныя рухавікі. Заканчваецца звычайна ў месцы, дзе касм. аб’ект аддзяляецца ад ракеты-носьбіта і выходзіць на зададзеную траекторыю руху. У залежнасці ад месца старту палёткасм. апарата можа складацца з чаргавання актыўнага ўчастка з пасіўнымі (без работы ракетных рухавікоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ДАЎ (Вячаслаў Дзмітрыевіч) (н. 8.1.1942, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваенна-авіяц. вучылішча (1963). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 14—16.10.1976 з В.Л.Раждзественскім здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» (як камандзір). Правёў у космасе 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РНАН ((Cernan) Юджын) (н. 14.3.1934, г. Чыкага, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС ЗША (з 1976 у адстаўцы). Магістр навук па авіяц. тэхніцы. Скончыў ун-т Перд’ю (г. Лафеет, штат Індыяна; 1956), ваенна-марскую школу (г. Мантэрэй, штат Каліфорнія; 1961). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 3—6.6.1966 з Т.Стафардам здзейсніў палёт (з выхадам у адкрыты космас) на касм. караблі (КК) «Джэміні-9» (як 2-і пілот); 18—26.5.1969 з Стафардам і Дж.Янгам — аблёт Месяца як пілот месяцавай кабіны КК «Апалон-10»; 7—19.12.1972 з Х.Шмітам і Р.Эвансам — палёт на Месяц як камандзір КК «Апалон-17» (на Месяцы прабыў 75 гадз, 3 выхады на паверхню Месяца агульнай працягласцю 22,1 гадз). У космасе правёў 23,6 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 24,2 гадз. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (2), «За надзвычайныя заслугі». Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́ ((Bobko) Карал) (н. 1937),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1959), Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1970). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Быў членам экіпажа падтрымкі па праграме ЭПАС (1975). З П.Вейцам, С.Масгрэйвам, Д.Петэрсанам здзейсніў 4—9.4.1983 палёт на касм. караблі «Спейс Шатл» («Чэленджэр») працягласцю 5 сут. 23 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕРЫО́ ((Blériot) Луі) (1.7.1872, г. Камбрэ, Францыя — 1.8.1936),
французскі авіяканструктар і пілот, адзін з заснавальнікаў авіяцыі. З 1900 будаваў арнітаптэры (апараты з рухомымі крыламі) і планёры, з 1906 — самалёты. Здзейсніў палёт на самалёце (1908), упершыню пераляцеў праліў Ла-Манш (1909). Самалёты сістэмы Блерыо выкарыстоўваліся пераважна ў 1910—20-я г. ў франц. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўт СССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕН ((Glenn) Джон Хершэль) (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.