востраў на ПдКанадскага Арктычнага архіпелага; тэр. Канады. Пл. 213,8 тыс.км². Паверхня пераважна раўнінная, асобныя горы выш. да 914 м. Складзены з палеазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, вапнякоў, сланцаў і дакембрыйскіх гранітагнейсаў. Шмат азёр. Расліннасць тундравая. Населены пункт — Кембрыдж-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ЦЫЛІ́НДР,
незамкнутая цыліндрычная цэнтр, паверхня 2-га парадку, накіроўная лінія якой — гіпербала. Кананічнае ўраўненне гіпербалічнага цыліндра ў прамавугольнай сістэме каардынат x2/a2 − y2/b2 = 1, дзе a, b — даўжыні паўвосяў гіпербалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ПАРАБАЛО́ІД,
незамкнутая нецэнтральная паверхня 2-га парадку. Праз кожны пункт гіпербалічнага парабалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. гіпербалічны парабалоід з’яўляецца лінейчастай паверхняй, утворанай дзвюма сем’ямі прамых. Гл. таксама Парабалоід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІ́КУЛА (лац. pellicula памяншальнае ад pellis скура),
1) тонкі эластычны або цвёрды ахоўны слой пратаплазмы на паверхні цела многіх прасцейшых (жгуціканосцы, інфузорыі і інш.) і некат. аднаклетачных водарасцей (хрызаманадавыя, эўгленавыя). Вонкавая паверхня П. часта мае розныя вырасты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́НІК, овы (ад лац. ovum яйцо),
арнаментальны матыў на капітэлях і карнізах іанічнага і карынфскага арх.ордэраў. Складаецца з яйцападобных выпукласцей, якія зрэзаны зверху, абрамлены валікамі і чаргуюцца са стральчатымі лістамі, павернутымі вастрыём уніз. Паверхня элементаў І. гладкая або аздоблена разьбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБІ́-ЯЙЛА́,
вялікі вапняковы масіў у галоўнай градзе Крымскіх гор, на ПнУ ад г. Алушта, на Украіне. Выш. да 1254 м (г. Тай-Коба). Камяністая платопадобная паверхня. Паўн. схіл спадзісты, паўд. — абрывісты. К.-Я. бязлесная, у паніжэннях — лугава-стэпавая расліннасць. Карставыя пячоры і прыродныя шахты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРМАМЫ́Т,
плато на паўн. схіле Вял. Каўказа, за 35 км на ПдЗ ад г. Кіславодск, у Расійскай Федэрацыі. Асноўнае плато Вялікі Бермамыт выш. да 2591 м. Малы Бермамыт выш. да 2643 м. Належыць да сістэмы куэсты Скалістага хрыбта. Паверхня вяршыні складзена з верхняюрскіх вапнякоў. Развіты карст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІСА́ЛЬНЫЯ РАЎНІ́НЫ,
глыбакаводныя плоскія ці ўзгорыстыя раўніны акіянскіх катлавін і ўпадзін ускраінных мораў. Плоскія абісальныя раўніны ўкрыты рыхлымі адкладамі; найб. пашыраны ў Атлантычным акіяне. Узгорыстыя маюць расчлянёны рэльеф, іх паверхня спалучае ўзгоркі, грады, лагчыны, асобныя горы, найб. іх у Ціхім і Індыйскім, менш у Атлантычным акіянах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭНО́ІД (ад лац. catena ланцуг + eidos выгляд),
паверхня, утвораная вярчэннем ланцуговай лініі. Належыць да мінімальных паверхняў (сярод усіх паверхняў, абмежаваных зададзенай крывой, маюць найменшую плошчу). Форму К. набывае мыльная плёнка, «нацягнутая» на 2 драцяныя кругі, плоскасці якіх перпендыкулярныя да лініі, што злучае іх цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІТУ́НГ (Belitung),
Білітон, востраў у Малайскім архіпелагу, паміж а-вамі Суматра і Калімантан, тэр. Інданезіі. Пл. 4850 км². Паверхня пераважна раўнінная, з асобнымі масівамі выш. да 510 м. Складзены з архейскіх гранітаў і гнейсаў. Клімат экватарыяльны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Здабыча алавяных рудаў. Трапічнае земляробства. Гал. горад — Танджунгпандан.