лінейны дыферэнцыяльны аператар Δ, які зададзенай функцыі u(x, y, z) ставіць у адпаведнасць функцыю Δu(x, y, z). У прамавугольных дэкартавых каардынатах мае выгляд
. Для функцыі адной пераменнай супадае з аператарам 2-й вытворнай. Ураўненне Δu = 0 наз.Лапласа ўраўненнем (адсюль назва «Л.а.»). Абазначэнне Δ увёў англ. фізік і матэматык Р.Мёрфі (1833).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НЦЬЕЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 21.7.1932, Масква),
расійскі матэматык. Акад.Рас.АН (1981; чл.-кар. з 1968). Сын М.А.Лаўрэнцьева. Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1957 у Сіб.аддз.Рас.АН (з 1986 дырэктар Ін-та матэматыкі). Навук. працы па ўмоўна-карэктных задачах матэм. фізікі і шматмерных адваротных задачах для дыферэнцыяльных ураўненняў, якія ўзнікаюць пры вывучэнні будовы Зямлі па назіраннях геафіз. палёў. Ленінская прэмія 1962, Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Андрэй Андрэевіч (14.6.1856, г. Разань, Расія — 20.7.1922),
расійскі матэматык. Акад.Пецярб.АН (1896). Скончыў Пецярб.ун-т (1878), дзе і працаваў (з 1886 праф.). Асн. працы па тэорыі імавернасцей і яе дастасаваннях, тэорыі лікаў, матэм. аналізе і матэм. статыстыцы. Даў пачатак тэорыі т.зв.маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл.Маркава ланцуг), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў.
Тв.:
Избр. труды. Теория чисел. Теория вероятностей. М., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ЦІН Яўхім Ерамеевіч (13.10.1888, с. Салёнае Займішча Чарнаярскага р-на Астраханскай вобл., Расія — 1947),
рускі і бел. фізік і матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). Працаваў у ВНУ Масквы і Кастрамы. З 1922 у БДУ. У 1925 у Кембрыджскім ун-це пад кіраўніцтвам Э.Рэзерфарда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў. З 1937 у Калінінскім пед. ін-це. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., матэм. метадах у фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУРМ (Sturm) Жак Шарль Франсуа (29.9.1803, г. Жэнева, Швейцарыя — 18.12.1855),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1836), замежны чл.кар. С.-Пецярбургскай АН (1836). З 1840 праф.Політэхн. школы ў Парыжы. Навук. працы па краявых задачах ураўненняў матэм. фізікі, оптыцы, механіцы. Даследаваў задачу пра пошук уласных значэнняў і ўласных функцый для звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў (задача Ш.—Ліувіля). Даў агульны метад вызначэння колькасці каранёў алг. ураўненняў, якія належаць да зададзенага адрэзка (правіла Ш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЫС Якаў Сяргеевіч (н. 13.4.1939, с. Астралучча Кіеўскай вобл., Украіна),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1992). Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1963). З 1972 у Гомельскім ун-це. З 1993 у Польшчы. Навук. працы па інтэгральных мнагастайнасцях дыферэнцыяльных сістэм.
Тв.:
Об одном методе построения приближенных интегральных многообразий // Докл.АНСССР. 1988. Т. 301, № 2;
Приближенные интегральные многообразия. Киев, 1993 (разам з В.Б.Лыкавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ Андрэй Уладзіміравіч (н. 15.6.1954, С.-Пецярбург),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1999). Скончыў БДУ (1976). З 1979 у БПІ, з 1989 у БДУ. Навук. працы па спектральнай тэорыі нелакальных функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў аператарна-алг. канструкцыі і метады, на аснове якіх пабудаваў тэорыю фрэдгальмавай развязальнасці нелакальных функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Funkional differential equations. Part I, II. London; New York, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́СЕЛЬ (Bessel) Фрыдрых Вільгельм (22.7.1784, г. Міндэн, Германія — 17.3.1846),
нямецкі астраном, геадэзіст і матэматык. Чл. Берлінскай АН (з 1812), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1814). З 1810 праф. Кёнігсбергскага ун-та і дырэктар астр. абсерваторыі. Вылічыў арбіту каметы Галея. Распрацаваў тэорыю сонечных зацьменняў, тэорыю і метады ўліку інструментальных і інш. памылак пры астр. назіраннях, тэорыю спец. цыліндрычных функцый (Беселя функцый). Адзін з першых вызначыў зоркавы паралакс (1838), элементы зямнога сфероіда, масы планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГС (Briggs) Генры (2.1561, Уолівуд, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія — 26.1.1630),
англійскі матэматык. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1588). З 1619 праф. Оксфардскага ун-та. Навук. працы па геаметрыі, трыганаметрыі і навігацыі. Склаў і апублікаваў першыя табліцы дзесятковых лагарыфмаў: 8-значныя для лікаў першай тысячы (1617), 14-значныя для лікаў ад 1 да 20 000 і ад 90 000 да 100 000 (1624). У 1633 выдадзены 14-значныя табліцы лагарыфмаў трыганаметрычных функцый, падрыхтаваныя Брыгсам з Г.Гелібрандам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ Юрый Станіслававіч (8.12.1920, г.Вял. Лукі, Расія — 7.12.1987),
бел.матэматык. Д-р фізіка-матэм.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1956). З 1956 у Ленінградскім аддзяленні Матэм. ін-та АНСССР. З 1958 у БДУ. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Адзін з заснавальнікаў сучаснай асімптатычнай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Лекции по математическому анализу. Ч. 1—2. Мн., 1974—78;
Дифференциальные уравнения. Мн., 1983 (разам з Ю.Б.Сыраідам).