узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1984). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Аўтар зб-каў апавяданняў «Тыя, што спаборнічаюць» (1951), «Цана чалавека» (1958), «У пошуках героя» (1970), тэматычна і стылёва набліжаных да нарысаў; аповесцей «Нязгасныя маланкі» (1957), «Хлопцы, што прывялі мора» (1962), «Вятры Кактэрака» (1968), рамана «Крылы сокала» (1973) актуальнай сац.-паліт. і маральна-этычнай праблематыкі, адметных шматграннасцю асэнсавання духоўнага жыцця народа. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі Г.Васілеўская, П.Кавалёў, Я.Каршукоў, Л.Цяляк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭТЫ́ЧНАЕ (ад грэч. pathētikos страсны, усхваляваны, поўны пачуцця),
эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае барацьбу, сутыкненне ўзнёслага і нізкага. Служыць своеасаблівай мерай пафасу, выражэннем здольнасці асобы да барацьбы, пераадолення духоўна негатыўных сіл у яго ўнутраным свеце і нізкіх памкненняў звонку. Адпаведна вылучаюць П. ўнутранага і знешняга роду. У сістэме эстэт. катэгорый П. звязана з гераічным, у якім праяўляецца станоўчая накіраванасць барацьбы. Адухоўлены характар прыроды мастацтва прадвызначае магчымасць шырокага звяртання да П. ва ўсіх яго відах. Выразна П. праяўляецца ў музыцы, тэатры, балеце. У жыцці П. часта служыць фонам, на якім могуць разгортвацца маральна-эстэт. прагрэс або дэградацыя асобы ў залежнасці ад таго, якія духоўныя пачаткі (узнёслае або нізкае) здольны ўзяць верх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЛЕ́СКІ»,
ілюстраваны часопіс для дзяцей у Зах. Беларусі. Выдаваўся ў ліст. 1934 — жн. 1939 у Вільні на бел. мове штомесячна. Друкаваўся лацінкай і кірыліцай. Першы рэдактар З.Верас, выдавец С.Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту паліт. свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму яго выхаванню. Асвятляў падзеі грамадска-паліт. жыцця ў Зах. Беларусі, пытанні айч. гісторыі. Друкаваў маст. творы Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Ядвігіна Ш., Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, З.Бядулі, М.Чарота, зах.-бел. літаратараў М.Машары, М.Васілька, А.Мілюця, Я.Пачопкі, З.Верас, І.Ялаўца, пераклады з А.Пушкіна, М.Канапніцкай, бел. фальклор (казкі, паданні, загадкі, калыханкі, жарты). Выйшла 29 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ (Іван Дзмітрыевіч) (21.11.1929, в. Макраны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.12.1979),
бел.літ.-знавец, крытык, паэт.Канд.філал.н. (1968). Скончыў БДУ (1958). З 1951 працаваў настаўнікам, з 1961 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся як крытык з 1958. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі бел. вершаскладання («Вершаскладанне, 1977). Кн. «Беларускі верш. Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969) — першае ў бел.літ.-знаўстве гісторыка-тэарэт. даследаванне праблем бел. верша. З 1954 выступаў як паэт. Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральна-этычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.
Тв.:
Святло зары вячэрняй: Вершы. Мн., 1983;
Верш і мова: (Прабл. тэорыі і гісторыі бел. верша). Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў ДО́МУ РАДЗІВІ́ЛАЎ»
(«Archiwum domu Radziwiłłów»),
зборнік гістарычных дакументаў, што захоўваліся ў канцы 19 ст. ў нясвіжскім архіве Радзівілаў. Выдадзены ў 1885 у Кракаве. Складаецца з 3 комплексаў перапіскі за 1571—1633 на лац. і польскай мовах: сямейная і прыватная карэспандэнцыя М.К.Радзівіла Сіроткі; перапіска канцлера ВКЛ, гетмана вял. кароннага Я.Замойскага і канцлера ВКЛ, гетмана вял.літ. Л.Сапегі з Радзівіламі. Зборнік асвятляе ўнутр. і знешнюю палітыку кіруючых колаў ВКЛ, дае звесткі пра Люблінскую унію 1569, Інфлянцкую вайну 1558—82, рокаш Зебжыдоўскага, Брэсцкую унію 1596, рэфармацыю на Беларусі і ў Літве, падрыхтоўку Статута ВКЛ 1588, паўстанне С.Налівайкі 1595—96. Змешчаны «Адманіторыум» (1603) — маральна-павучальнае і гасп.-дзелавое настаўленне спадкаемцам Радзівіла Сіроткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ДЗІН (сапр.Ліфшыц) Аляксандр Майсеевіч
(н. 10.2.1919, Мінск),
рускі драматург. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1949). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1954). Аўтар п’ес «Фабрычная дзяўчынка» (паст. 1956), «Пяць вечароў» (1959), «У гасцях і дома» (1960), «Старэйшая сястра» (1961; аднайм. фільм 1967), «Прызначэнне» (1963), «З любімымі не расставайцеся» (1969), «Дульсінея Табоская» (паст. 1971), «Дзве стралы» (паст. 1980), «Бландзінка», «Графаман» (абедзве 1984), кінасцэнарыяў фільмаў «Звоняць, адчыніце дзверы» (1965), «Дочкі-маці» (1974), «Асенні марафон» (1979) і інш. У яго творах — маральна-філас. праблемы, будзённасць характараў і ўчынкаў людзей «непрыкметных» прафесій, права чалавека на сцвярджэнне свайго прызначэння ў жыцці і інш. П’есы Валодзіна, пераважна з элементамі камічнага, накіраваны супраць руціны, дагматызму, абывацельска-мяшчанскай псіхалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ДНАСЦЬ,
паняцце, якое раскрывае ўяўленне аб маральнай каштоўнасці чалавека, адлюстроўвае яго паважлівыя адносіны да самога сябе як асобы, а таксама адносіны грамадства да чалавека, у аснове якіх ляжыць прызнанне самакаштоўнасці асобы. Годнасць напаўняе пэўным асобасным сэнсам пазнавальныя функцыі, матывацыю і паводзіны чалавека. Пачуццё ўласнай годнасці — важны кампанент працэсу развіцця чалавечай духоўнасці, побач з сумленнем і гонарам — адзін са спосабаў усведамлення чалавекам сваёй адказнасці перад сабой і грамадствам. Для розных гіст. эпох уласцівы свае ўяўленні аб чалавечай годнасці, якія адлюстроўваюць спецыфічныя сац.-культ. характарыстыкі. Бел. грамадства, якое выбрала дэмакр. шлях развіцця, прызнае годнасць асобы як асн.маральна-прававую каштоўнасць. Рэалізацыя правоў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдасканальвання і ўзвышэння асабістай годнасці грамадзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАВЫ́Х (Мікалай Пятровіч) (12.5.1926, с. Сярэдні Егарлык Цалінскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 10.2.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1973—78 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1959. Пісаў на рус. мове. Асн. тэма твораў — мінулая вайна. Працаваў у жанры рамана з эпічным ахопам падзей: «Чэсць ярма не прымае» (1962), «Дзе не чакаюць цішыні» (1968), «Дарога ў мужнасць» (1971) і інш.Маральна-этычныя праблемы сучаснасці ўзняты ў аповесці «Лёнькава ўдача» (1978, экранізавана пад наз. «Абочына», сцэнарый у сааўт. з Ф.Коневым). Аўтар аповесці для дзяцей «Юрка — сын камандзіра» (1979, экранізавана, 1984, сцэнарый у сааўт. з С.Бадровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧАНЮ́К ((Crucenyk) Пётр Аксенцьевіч) (12.7.1917, с. Плоць Рыбніцкага р-на, Малдова — 3.1.1988),
малдаўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Малдавіі (1982). Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Пісаў на малд. і рус. мовах. Першы паэт. зб-к «У промнях жыцця» (1939). У кнігах паэзіі «Франтавыя вершы» (1942), «Жывая крыніца» (1953), «Вяшчун вясны» (1967), «Чалавечнасць» (1978), «Слова і хлеб» (1982) і інш. паэтызацыя подзвігу народа ў гады Вял.Айч. вайны, асэнсаванне маральна-этычных і сац.-філас. праблем сучаснасці. Аўтар кніг публіцыстыкі «З роду ў род» (1960), «Колас і меч», прозы — «Залпы» (абедзве 1970). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, В.Коўтун, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЬКО́ (Хрысціна Аляксееўна) (н. 30.3.1956, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1979). З 1979 працавала ў Літ. музеі Я.Купалы, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1984 у час. «Беларусь». З 1996 гал. рэдактар штоквартальніка «Наша вера». Дэбютавала вершамі ў 1971. У апавяданнях і аповесцях (зб-кі «Дарога пад гару», 1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986; «Світанак над бярозамі», 1989) — жыццё сучаснікаў, маральна-этычныя праблемы, роздум над складанымі пытаннямі часу, каларытная мова. Апрацоўвае бел.нар. казкі («Залатое пяро», 1990; «Хітрэй свету не будзеш», 1991). На бел. мову пераклала нарыс І.Сыракомлі «Мінск» (1992), кнігі А.Зубербера «Ці ведаю, у што веру», папы рымскага Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі» (абедзве 1997), «Дар і Таямніца» (1998).