рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Левая Лясная (бас.Зах. Буга). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Падбельскія Агароднікі Пружанскага р-на. Ад вусця 1,4 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙНІКІ,
вёска ў Брэсцкім р-не, на левым беразе р.Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пн ад Брэста. 1216 ж., 230 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СТРАЎ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Мышанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Ляхавічы, 193 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст.Лясная. 655 ж., 293 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета. За 24 км на З ад г. Петрыкаў, 214 км ад Гомеля, 20 км ад чыг. ст. Капцэвічы. 754 ж., 332 двары (1999). Эксперым.лясная доследная гаспадарка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЯВА́РТАЎСК,
горад у Ханты-Мансійскай аўт.акр., цэнтр раёна, у Расіі. Горад з 1972. 236,1 тыс.ж. (1996). Порт на р. Об. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: здабыча нафты (Саматлорскае радовішча), нафтагазаперапр., лясная, буд. матэрыялаў, харчовая. У Н. — пачатак нафтаправодаў Саматлор—Альмецьеўск, Саматлор—Самара, Саматлор—Аляксандраўскае і інш. Музеі: краязнаўчы, сучаснага выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р.Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст. Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НКАРЫДЖ (Anchorage),
горад у ЗША, на Пд штата Аляска. Засн. ў 1914. 226 тыс.ж. (1990). Найбольшы гандл.-фінансавы цэнтр штата. Порт на беразе заліва Аляска Ціхага ак.Міжнар. аэрапорт; чыг. станцыя на лініі Фэрбанкс — Сьюард. Лясная, дрэваапр., харч. (перапрацоўка рыбы), паліграф.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 2 ун-ты. У 1964 быў моцна разбураны землетрасеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЯ́НСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ (шталаг № 337). Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў вер. 1941 каля чыг. ст.Лясная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. для масавай загубы сав. ваеннапалонных, з канца жн. 1943 — насельніцтва прыфрантавой паласы ў Вял.Айч. вайну. Лагер быў абгароджаны калючым дротам. Тут пастаянна трымалі каля 5,5 тыс.чал., баракі былі перапоўнены, таму большасць вязняў і зімой заставалася пад адкрытым небам. Пры непасільнай фізічнай працы выдавалі на 1 чал. на дзень 125 г хлеба з апілкамі і 1,5 л баланды. Рэгулярна праводзіліся масавыя расстрэлы; у жн. 1942 з-за адмовы вязняў ісці ў фаш. фарміраванні за суткі знішчана 720 чал. У 1942 лагер меў філіял (баранавіцкая турма) і 6 аддзяленняў (у Івацэвічах, Стоўбцах, г.п. Гарадзея і вёсках Пагарэльцы Нясвіжскага, Даманава і г. Косава Івацэвіцкага р-наў). За час існавання (да лета 1944) у лагеры, філіяле і аддзяленнях загублена 88 407 чал. Ахвярам фаш. генацыду на чыг. ст.Лясная пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШЫ́НЫЯ, мышападобныя,
мышы (Muridae),
сямейства млекакормячых атр. грызуноў. 5 (6) падсям., 100—120 родаў, больш за 480 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у разнастайных прыродных і антрапагенных ландшафтах, у памяшканнях, стагах сена, саломы і інш. Актыўныя на змярканні і ноччу. Шкодзяць збожжавым, лясным і садовым культурам. Удзельнікі цыркуляцыі інфекц. хвароб. 8 відаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 4 роды, 7 відаў (пацукі чорны і шэры; мыш дамавая — Mus musculus; мыш жаўтагорлая — Apodemus flavicollis; мыш лясная — A. silvaticus; мыш-малышка — Micromys minutus; мыш палявая, або жытнік — A. agrarius).
Даўж. цела 5—50 см, хваста да 45 см. Морда выцягнутая, завостраная, вочы і вушы вялікія. Поўсць бурая або шэрая з рыжым ці чорным адценнем. Хвост голы. Кормяцца пераважна насеннем, некат. ўсёедныя. Нараджаюць да 22 дзіцянят, да 10 разоў за год. М. — корм для многіх звяроў, птушак, паўзуноў. Многія віды — аб’ект генетыка-папуляцыйных, фізіял. і эталагічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЮ́КІ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Правая Лясная. Цэнтр сельсавета і Дзярж.нац. парку Белавежская пушча. За 21 км на Пн ад г. Камянец, 60 км ад Брэста, 47 км ад чыг. ст. Жабінка. 1248 ж., 500 двароў (1997). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя экалагічная школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік на магіле сав. воінаў.