частка Усх. Антарктыды паміж 20°зах. і 45°усх. д. На Пн абмываецца морамі Лазарава, Рысер-Ларсена і Касманаўтаў. Паверхня магутнага ледавіка ўздымаецца на Пд да выш. 3500 м. Берагі ўяўляюць сабой шэльфавыя ледавікі. У прыбярэжнай ч. асобныя горныя хрыбты і вяршыні ўзнімаюцца над паверхняй ледавіка і дасягаюць вышыні больш за 3000 м. Дзейнічаюць навук. станцыі: Новалазараўская (Расія), САНАЭ (Паўд.-Афр. Рэспубліка), Сёва (Японія). Адкрыта ў 1930 нарв. экспедыцыяй Я.Рысер-Ларсена. Названа ў гонар нарв. каралевы.
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1988, 1991), лётчык-касманаўт СССР (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1974). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 21.12.1987—21.12.1988 з У.Г.Цітовым і А.С.Леўчанкам здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір» (вярнуўся на Зямлю на касм. караблі «Саюз ТМ-6»), 2.12.1990—26.5.1991 з В.М.Афанасьевым — палёт (як борт-інжынер) на касм. караблі «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 541 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СГРЭЙВ ((Musgrave) Сторы) (н. 19.8. 1935, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р медыцыны (1964), д-р навук у галіне фізіялогіі і біяфізікі (1978). З 1967 у групе касманаўтаўНАСА. Здзейсніў 6 касм. палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 4—9.4.1983 і 30.7—6.8.1985 — на КК «Чэленджэр», 23—27.11.1989 — на КК «Дыскаверы», 24.11—1.12.1991 — на КК «Атлантыс», 2—13.12.1993 — на КК «Індэвар», 19.11—5.12.1996 — на КК «Калумбія». У космасе правёў 72,1 сут. Залаты медаль НАСА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЎГ ((Pogue) Уільям) (н. 23.1.1930, г. Окіма, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (у адстаўцы). Бакалаўр пед.н. (1951), магістр матэматыкі (1960). З 1951 у ВПС. З 1966 у групе касманаўтаўНАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Дж. Карам і Э.Гібсанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 3-га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 13 гадз 31 мін). Правёў у космасе 84 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУНА́РЫУ ((Prunariu) Думітру) (н. 27.9.1952, г. Брашоў, Румынія),
першы касманаўт Румыніі. Герой Сав. Саюза (1981). Герой Румыніі (1981). Лётчык-касманаўт Румыніі (1981). Палкоўнік. Скончыў Бухарэсцкі політэхн.ін-т (1976), Ваенна-авіяц. афіцэрскую школу (1977). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 14—22.5.1981 з Л.І.Паповым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-40» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных). У космасе правёў 7,86 сут. З 1990 нач. грамадзянскай авіяцыі Румыніі. З 1998 прэзідэнт Касмічнага агенцтва Румыніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́КУРТ ((Precourt) Чарлз) (н. 29.6.1955, г. Уолтэм, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Магістр па праблемах нац. бяспекі і стратэгічных даследаванняў. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1977), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1985), Ваенна-марскі каледж ЗША (1990). З 1990 у групе касманаўтаўНАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 26.4—6.5.1993 — на КК «Калумбія», 27.6—7.7.1995 і 15.5—24.5.1997 — на КК «Атлантыс», 2—12.6.1998 — на КК «Дыскаверы». Тройчы працаваў на борце рас. арбітальнага комплексу «Мір». У космасе правёў 38,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁНАК (Уладзімір Васілевіч) (н. 3.3.1942, в. Белае Крупскага р-на Мінскай вобл.),
савецкі касманаўт. Ген.-палк. авіяцыі (1993). Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1981), Герой ГДР (1978), Герой МНР (1981). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд.ваен.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча (1963), Ваен.-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1976), Ваен. акадэмію Генштаба (1984). З 1967 у атрадзе касманаўтаў. З 1984 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў, з 1986 у ВПС. З 1988 у Ваен. акадэміі Генштаба, з 1991 нач.Цэнтр.НДІавіяц. і касм. тэхнікі Мін-ва абароны Расіі. З 1992 нач.Ваен.-паветр.інж. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. 9—11.10.1977 з В.В.Руміным здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-25» (як камандзір); 15.6—2.11.1978 з А.С.Іванчэнкавым — на КК «Саюз-29» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (як камандзір; да станцыі прыстыкоўваліся грузавыя трансп. караблі тыпу «Прагрэс», К.К «Саюз-30», з П.І.Клімуком і М.Гермашэўскім, «Саюз-31» з В.Ф.Быкоўскім і З.Енам; вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-31»); 12.3—26.5.1981 з В.П.Савіных — на КК «Саюз Т-4» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (як камандзір; да станцыі прыстыкоўваліся КК «Саюз-39» з У.А.Джанібекавым і Ж.Гурагчам і «Саюз-40» з Л.А.Паповым і Д.Прунарыу). Правёў у космасе 216,38 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Павел Іванавіч) (26.6.1925, с. Чэлішчава Тацемскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 10.1.1970),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1965), лётчык-касманаўт СССР (1965). Скончыў Ейскае авіявучылішча марскіх лётчыкаў-знішчальнікаў (1945), Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына, 1959). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 з А.А.Лявонавым здзейсніў палёт як камандзір касм. карабля «Узыход-2». У час палёту кіраваў выхадам Лявонава ў космас (упершыню ў свеце). Пры пасадцы выкарыстаў сістэму ручнога кіравання. Працягласць палёту 2,08 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Ніл) (н. 5.8.1930, г. Уапаканета, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Скончыў ваенна-марское вучылішча лётчыкаў (1949), ун-т Перд’ю ў г. Лафеет (1955). З 1962 у групе касманаўтаўНАСА. Як камандзір карабля здзейсніў касм. палёты: 16.3.1966 з Д.Скотам на караблі «Джэміні-8», 16—24.7.1969 з М.Колінзам і Э.Олдрынам на Месяц на караблі «Апалон-11». На паверхні Месяца (21.7.1969) правёў 21 гадз 36 мін 21 с, у космасе 8,6 сут. Імем Армстранга названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІН ((Bean) Алан) (н. 15.3.1932, Уілер, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхаскі ун-т (1955). З 1963 у групе касманаўтаўНАСА. З Ч.Конрадам і Р.Горданам здзейсніў 14—24.11.1969 палёт на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Конрадам) на яго паверхню. 28.7—25.9.1973 разам з О.Гэрыётам і Дж.Лусмам ажыццявіў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (з выхадам у адкрыты космас). Агульная працягласць палёту 69,7 сут. Уладальнік 11 сусв. рэкордаў у галіне касм. палётаў. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.