БЁРШ (Bursh) Даніэл (н. 25.7.1957, г. Брыстал, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Ваен.-марскую акадэмію ЗША (1979). З 1990 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 30.9—11.10.1994 і 19—29.5.1996 на КК «Індэвар», 5.12.2001—19.6.2002 на КК «Індэвар» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правёў 226,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (4).
У.С.Ларыёнаў.
т. 18, кн. 1, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)