расійскі піяніст, педагог, кампазітар, муз. пісьменнік. Нар.арт.СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1895), у 1906—61 яе прафесар (з 1919 прарэктар, у 1922—24 і 1939—42 рэктар). Адзін са стваральнікаў сав. піяністычнай школы. Развіў і ўзбагаціў выканальніцкія і пед. традыцыі маск. школы піянізму. Рэдактар шэрагу твораў рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Аўтар муз. твораў, а таксама ўспамінаў пра С.Рахманінава, Л.Талстога. Сярод вучняў: Дз.Башкіраў, Р.Гінзбург, Дз.Кабалеўскі, Т.Нікалаева, Л.Ройзман, Р.Тамаркіна, С.Фейнберг, У.Ферэ. Дзярж прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЭЛЯ́Н Айкануш Багдасараўна
(15.12.1893, Тбілісі — 19.4.1958),
грузінская і армянская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1939). Скончыла Петраградскую кансерваторыю (1920). З 1922 салістка Грузінскага, у 1933—48 Армянскага т-раў оперы і балета. У 1943—51 выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі (праф. з 1949). У рэпертуары вылучаліся партыі з опер арм.кампазітараў — Ануш («Ануш» А.Тыграняна), Алімпія («Аршак II» Т.Чухаджана), а таксама класічных — Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Маргарыта Валуа («Гугеноты» Дж.Меербера), Джыльда, Віялета, Дэздэмона («Рыгалета», «Травіята», «Атэла» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРЛІЯ́К Ніна Львоўна
(н. 7.8.1908, С.-Пецярбург),
спявачка (сапрана) і педагог. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1932; клас К.Дарліяк, маці Д.), з 1935 выкладала ў ёй, стварыла школу камерных спеваў (праф. з 947). Адна з буйнейшых сучасных камерных спявачак. З 1935 выступала ў канцэртах, у т.л. ў ансамблі з мужам — С.Рыхтэрам. Выконвала рамансы і оперныя арыі рус. і замежнай класікі, вак. лірыку сучасных кампазітараў, у т.л. ўпершыню шэраг твораў С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча і інш. Сярод вучаніц Г.Пісарэнка, Т.Тугарынава, А.Ільіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Юрый Аляксандравіч
(н. 15.10.1946, г. Гомель),
бел. дырыжор. Засл.арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах духавых інструментаў і дырыжыравання (1969). З 1969 артыст аркестра штаба БВА, з 1970 педагог муз. вучылішча, з 1972 гал. дырыжор цырка ў Гомелі. З 1996 гал. дырыжор канцэртнага аркестра Гомельскай абл. філармоніі. Вял. ўвагу аддае інтэрпрэтацыі твораў бел. (Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз.Смольскі і інш.) і замежных кампазітараў. Аўтар музыкі да спектакляў гомельскіх абл.драм. т-ра («Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса) і т-ра лялек («Дзед і Жораў» В.Вольскага).
Створаны ў 1950, да 1992 наз. Аркестр штаба БВА. У рэпертуары арыгінальныя п’есы і аранжыроўкі твораў бел.кампазітараў М.Аладава, У.Алоўнікава, А.Багатырова, Я.Глебава, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, Э.Ханка і інш., арыгінальныя творы для духавога аркестра М.Іпалітава-Іванава, С.Чарнецкага, Б.Дзіева, пералажэнні сусв.сімф. класікі. Сярод салістаў У.Яскевіч. З аркестрам выступалі спевакі З.Бабій, М.Ворвулеў, В.Вуячыч, С.Данілюк, Т.Ніжнікава і інш. У розны час калектывам аркестра кіравалі У.Падчупрын, І.Мірановіч, У.Мартынаў, А.Майзлер, Б.Пянчук, П.Чабаненка, Б.Чудакоў; з 1989 маст. кіраўнік і гал. дырыжор М.Берсан. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРДО́Н
(франц. bourdon літар. густы бас),
1) бесперапыннае гучанне аднаго або некалькіх басовых гукаў нязменнай вышыні. Спалучэнне мелодыі з бурдонам — адна са стараж. формаў шматгалосся, уласцівая і бел. песеннаму і інстр. фальклору. Элементы бурдону захоўваюцца ў каляндарных і вясельных песнях некаторых раёнаў Палесся. У інстр. музыцы ўзнікае пры выкананні на варгане, дудзе, цытры, колавай ліры, скрыпцы, балалайцы і інш., што абумоўлена іх канструкцыяй — наяўнасцю адкрытых струн, бурдонных трубак і інш. Сустракаецца ў творчасці прафес.кампазітараў (арганны пункт).
2) Арганны рэгістр лабіяльнай групы сям’і флейтавых. Трубы метал., закрытыя з аднаго канца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРНАНВІ́ЛЬ (Bournonville) Аўгуст
(Агюст; 21.8.1805, Капенгаген — 30.11.1879),
дацкі артыст, балетмайстар, педагог. Скончыў школу Парыжскай оперы (1826). З 1830 саліст і балетмайстар Каралеўскага дацкага балета, выкладаў танцы пры двары. У 1848—77 (з перапынкамі) гал. балетмайстар Каралеўскай оперы ў Капенгагене. У пастаноўках спалучаў класічны і характарны танцы, шырока выкарыстоўваў фальклор. Паставіў больш за 50 балетаў, пераважна на музыку дацкіх кампазітараў, фарміраваў своеасаблівасць дацкага балета, распрацоўваў мімічную выразнасць, віртуознасць мужчынскага танца. Стварыў методыку выкладання танца, т.зв. «ўрок Бурнанвіля» (запісаны яго вучнямі і ўвайшоў у балетную пед. Практыку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ТЭА́ТР ДЭ́ШНЕР,
першы пастаянны тэатр у Гродне. Існаваў у 1802—09. Арганізатар і антрэпрэнёр польская актрыса С.Дэшнер. Напачатку кіравала т-рам на парытэтных асновах з артыстам і антрэпрэнёрам Я.Шыманскім, іх трупы ігралі папераменна, у 1803 аб’ядналіся. У 1806 (пасля смерці Дэшнер) т-р узначаліў Шыманскі. У рэпертуары былі франц. камічныя оперы і італьян. опера-буфа, муз.-сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драм. творы.
Літ.:
Музыкальный театр Белоруссии: Доокт. период. Мн., 1990. С. 252—255;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 229—230, 237.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОМ Уладзімір Мікалаевіч
(н. 20.12.1951, в. Сямурадцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1986). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1971), Мінскі ін-т культуры (1986). З 1982 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Крупіцкія музыкі». Збірае для патрэб калектыву бел.нар.муз. інструменты (валодае ігрой на гармоніку, дудцы, жалейцы, дудзе, акарыне і інш.), робіць фаназапісы ўзораў фалькл. песеннай і інстр. творчасці, аранжыроўкі найгрышаў, папаўняе рэпертуар творамі кампазітараў 18—19 ст. (М.К.Агінскі, М.Ельскі, В.Казлоўскі, А.Абрамовіч і інш.). Прэмія 1996 у галіне нар. творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА СКА́ЛА»
(La Scala, поўная назва Teatro alla Scala),
оперны тэатр у Мілане (Італія); адзін з буйнейшых цэнтраў сусв.муз. опернай культуры. Адкрыты ў 1778. Пабудаваны паводле праекта арх. Дж.П’ермарыні на месцы царквы Санта-Марыя дэла Скала (адсюль назва т-ра). У час 2-й сусв. вайны будынак часткова разбураны, адноўлены ў 1946. Да 1800 на сцэне т-ра ставіліся і драм. спектаклі. З т-рам звязана дзейнасць Дж.Расіні, Г.Даніцэці, В.Беліні, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні і інш., многія творы якіх пастаўлены тут упершыню. Найвышэйшы росквіт т-ра звязаны з дзейнасцю А.Тасканіні. Сярод дырыжораў таксама Г. фон Караян, В.Дэ Сабата, Н.Сандзоньё, Л.Ранконі, К.Абада, Р.Муці. У рэпертуары побач з операмі і балетамі італьян.кампазітараў творы сусв. класікі, у т.л. рускай (оперы М.Мусаргскага, балеты П.Чайкоўскага, Л.Мінкуса, І.Стравінскага, С.Пракоф’ева) і сучасных кампазітараў. На сцэне т-ра пастаянна стажыруюцца і разам з італьян. артыстамі выступаюць спевакі і танцоўшчыкі з інш. краін свету, у т.л. рас. Ф.Шаляпін, Л.Собінаў, Т.Мілашкіна, І.Архіпава, А.Абразцова, Я.Несцярэнка, У.Атлантаў, В.Нарэйка, Т.Сіняўская, З.Саткілава, М.Плісецкая, ісп. М.Кабалье, П.Дамінга, Х.Карэрас, грэч. М.Калас, бел. М.Гулегіна, М.Грыгорчык, А.Валадось і інш. У 1955 створаны філіял т-ра «Пікала Скала», дзе ставяцца пераважна камерныя оперы. Трупа т-ра ў 1964, 1974, 1989 гастраліравала ў СССР.