ШАРПА́К (Charpak) Жорж (н. 1.8.1924, г. Дубровіца Ровенскай вобл., Украіна),
французскі фізік. Чл.Франц.АН (1985). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1986), Рас.АН (1994). З 1932 у Францыі. Скончыў Калеж дэ Франс (1954). З 1948 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў Францыі, у 1959—91 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў (Швейцарыя). Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій, распрацоўцы сродкаў дэтэктыравання элементарных часціц. Вынайшаў шматправадную прапарцыянальную камеру (камера Ш., 1968), якая дазволіла адкрыць шэраг элементарных часціц і знайшла выкарыстанне ў медыцыне, біялогіі і прам-сці. Нобелеўская прэмія 1992.
Тв.:
Рус.пер. — Электронная визуализация ионизирующего излучения с помощью ограниченного лавинного разряда в газах // Успехи физ. наук. 1993. Т. 163, № 10;
Жизнь как связующая нить. Ижевск, 2001 (разам з Д.Садзінос).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУР’Я́Н Барыс Іванавіч (н. 7.1.1924, Масква),
бел. тэатральны крытык і празаік. З 1940 акцёр у т-рах Расіі. З 1946 працаваў у БелТА, час. «Неман», газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1946. Аўтар нарысаў пра акцёраў А.Кістава і А.Клімаву, тэатр. калектывы, артыкулаў і эсэ, перакладаў з рус. мовы, п’ес для т-ра, радыё і тэлебачання, сцэнарыяў дакумент. кінанарысаў пра Г.Глебава, П.Малчанава, Р.Янкоўскага, Бел. акадэмічны т-р імя Я.Коласа. Выступае з тэатр. рэцэнзіямі і праблемнымі артыкуламі пра т-р у перыяд. друку.
Тв.:
У синей бухты;
Вальс Грибоедова;
Твоя повесть: [Повести]. Мн., 1966;
На театральных перекрестках. Мн., 1967 (разам з І.Ліснеўскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБАРО́ЎСКІ Эдуард Іосіфавіч (н. 1.1.1938, в. Ліхаўня Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі, прафілакт. медыцыны і рэабіліталогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1967). З 1986 дырэктар Бел.НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Навук. працы па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых і інш. неінфекц. хвароб, распрацоўцы прыбораў і метадаў ацэнкі функцыян. стану кардыярэспіраторнай сістэмы і сістэмы рэабілітацыі хворых і інвалідаў.
Тв.:
Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (у сааўт.);
Как уберечь себя от гипертонической болезни. 2 изд. Мв., 1989 (разам з Г.І.Сідарэнкам);
Беда — не вина // Нёман. 1989. № 4;
Медицинская, социальная, профессиональная реабилитация больных и инвалидов: Междунар. науч.-практ. конф.: Тез. докл.Мн., 1996 (у сааўт.);
Поиску истины жизнь посвяти: Стихотворения. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛО́БІН Сцяпан Паўлавіч (24.11.1903, Масква — 15.9.1965),
рускі пісьменнік. Скончыў Вышэйшы літ.-маст.ін-т імя В.Я.Брусава (1924). Настаўнічаў. Першая кніга — казка для дзяцей «Перапалох» (1924). У рамане «Салават Юлаеў» (1929, 4-я рэд. 1962) паказаў нац.-вызв. барацьбу башк. народа ў час сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е.Пугачова. Раман «Востраў Буян» (1948, новая рэд. 1965) пра паўстанне гар. «нізоў» Пскова ў 1650. Сялянскі рух пад кіраўніцтвам С.Разіна адлюстраваў у рамане «Сцяпан Разін» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952). Асабістыя ўражанні, перажытыя ў ням.-фаш. палоне ў Айч. вайну, у аснове рамана «Прапаўшыя без вестак» (т. 1—2, 1962).
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1980—81;
Бел.пер. — Салават Юлаеў. Мн., 1933.
Літ.:
Кудряшова Е.И. Степан Злобин как автор исторических романов. Белгород, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДУПЛІКА́ЦЫЯ (ад позналац. reduplicatio падваенне),
1) у лінгвістыцы, поўнае або частковае падваенне кораня, асновы ці цэлага слова, зрэдку пэўнага спалучэння гукаў, уласцівае мовам рознага ладу. Р. выконвае функцыі грамат. (утварэнне мн. л. назоўнікаў у некат. мовах: малайскае orang «чалавек» — orangorang «людзі»; значэнне перфекта ў лац. do «даю» — dedi «даў» і інш.); словаўтваральную («ой-ёй-ёй», «мяў-мяў»); экспрэсіўную (выражэнне значэнняў памяншальнасці: «дробненькі-дробненькі» інтэнсіўнасці: «хадзілі-хадзілі», «слабы-слабенькі»; эмацыянальнай рэакцыі: «Пойдзеце з намі?» — Не-не! або Так-так!»; экспрэсіўнай ацэнкі: «дурань-дурнем», «ручкі-шмучкі»); фразеўтваральную («плоць ад плоці», «лежма ляжаць»); стылістычную («А за возерам — лясы, лясы, лясы...»). У некат. бел. гаворках Р. экспрэсіўнага плана назіраецца ў суфіксах: «малюсесенечкі», «малюпасененечкі».
2) Р. ў генетыцы тое, што рэплікацыя.
Літ.:
Крючкова О.Ю. Редупликация как явление русского словообразования. Саратов., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫДО́НАЎ Міхаіл Фёдаравіч (н. 10.4.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст. навук (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1960 працаваў настаўнікам. З 1965 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Вывучае агр. эвалюцыю на Беларусі 15—16 ст., гіст. картаграфію 16—17 ст. Адзін з аўтараў прац «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» (т. 2, 1990), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕНГ САМРЫ́Н (н. 25.5.1934, в.Как, Камбоджа),
палітычны і дзярж. дзеяч Камбоджы (у 1976—89 Кампучыя). Чл.Нар. (да 1991 Нар.-рэв.) партыі Камбоджы з 1959; чл. яе Выканкома (з 1977), ген. сакратар (1981—91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК. Удзельнік узбр. барацьбы супраць праамер. рэжыму ген. Лон Нола (з 1970), пасля яго падзення (1975) у арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: паліт. камісар і камандзір дывізіі, нам.нач. штаба Усх.ваен. зоны (1976—78). У 1978 узначаліў паўстанне вайск. часцей (падтрымана в’етн. войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 старшыня ЦК Адзінага фронту нац. выратавання Кампучыі. Старшыня Нар.рэв. савета (1979—81), Дзярж. савета (1981—91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В’етнама над краінай і зацяжной грамадз. вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в’етн. ўзор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЧКО́ Валерый Аляксандравіч (н. 14.3.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне судова-мед. экспертызы. Д-рмед.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Гродзенскім мед. ін-це. Гал. судова-мед. эксперт Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1978). З 1985 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па функцыян. і марфал. змяненнях пры аспірацыі харч. мас, асаблівасцях траўматызацыі пры падзенні з вышыні.
Тв.:
Математическое моделирование как метод для установления пассивного или активного падения с высоты // Материалы I съезда Белгосслужбы судебно-медицинской экспертизы. Мн., 2000;
Судебно-медицинские аспекты механизма травматизации при падении из движущейся автомашины (разам з А.А.Сасноўскім) // Там жа;
Дифференциальная диагностика механизма травматизации тела при падении с высоты и из движущейся автомашины // Актуальные вопросы современной медицины. Мн., 2001. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАК Аляксандр Пятровіч (н. 16.4.1948, с. Чапаеўка Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999). Скончыў Укр.с.-г. акадэмію (1971). З 1971 у Ін-це агр. эканомікі Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах агр. адносін, інвестыцыйнай дзейнасці ў галіне сельскай гаспадаркі. Распрацаваў канцэпцыю агр. рэформы, якая пакладзена ў аснову рэсп. і абл. праграм рэфармавання і ўдасканалення АПК Беларусі, яго пераходу да рыначнай сістэмы гаспадарання.
Тв.:
Концепция аграрной реформы в Республике Беларусь. Мн., 1994;
Инвестиционная деятельность в системе АПК. Мн., 1998;
Ускорение реформ на селе — кратчайший путь к его возрождению // Агроэкономика. 2000. № 2;
Как нам провести земельную реформу (разам з К.В.Рахатко) // Сейбіт. 2002. № 4;
Совершенствование аграрных отношений в условиях трансформационной экономики Республики Беларусь. Мн., 2003 (з ёй жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛПЕ́ЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 23.6.1949, г. Лепель Віцебскай вобл.),
бел. філосаф і культуролаг. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1996). Скончыла БДУ (1972). З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2002 прарэктар Міжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах сац. філасофіі і культуралогіі, сац. міфалогіі і рэлігіязнаўства, тэорыі і метадалогіі адукацыі і выхавання.