МІХАЛЁНАК Іван Адамавіч (6.6.1891, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 24.7.1967),
удзельнік устанаўлення сав. улады на Беларусі, камбрыг (1935). Чл.РСДРП(б) з 1917. Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1927). Удзельнік 1-йсусв. вайны. У 1917 старшыня палкавога і чл. карпуснога к-таў 10-й арміі Зах. фронту, чл.Паўн.-Зах.абл.к-таРСДРП(б). У час ням. акупацыі ў 1918 на падп. рабоце ў Маладзечне, потым старшыня рэўкома. З 1919 у паліт. аддзелах 17-й і 54-й дывізій, 4-й арміі, Мазырскай групы войск Чырв. Арміі, чл. Віцебскага пав. рэўкома. З 1921 камісар 4, 8, 7-й Самарскіх дывізій, 5-га стралк. корпуса. У 1927—34 у штабе РСЧА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМ’Е́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1918,
наступальная аперацыя англа-французскіх войскаў 8—13 жніўня супраць германскіх армій у 1-ю сусв. вайну. Праведзена з мэтай ліквідацыі Ам’енскага выступу і аховы ад арт. абстрэлу чыг. Парыж—Кале. На ўчастку прарыву (76 км) былі сканцэнтраваны гал. сілы і сродкі 4-йангл., 1-й і 3-йфранц. армій, больш за 500 танкаў і самалётаў супраць 2-й і ч. войскаў 18-йгерм. армій. Ням. войскі з вял. стратамі былі адкінуты. Ам’енская аперацыя стала пачаткам агульнага паражэння Германіі, якая ў ліст. 1918 вымушана была капітуляваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ «КАЦЁЛ»,
акружэнне 3-й, 10-й і часткі 13-й армій Зах. фронту ў раёне Навагрудка і Налібоцкай пушчы Баранавіцкай вобл., Мінскім умацаваным раёне 28.6—4.7.1941 у Вял.Айч. вайну. Утварыўся ў выніку злучэння пад Мінскам ням. 3-й (наступала з Вільнюса праз Маладзечна) і 2-й (наступала ад Брэста і Баранавіч) танк. груп у час Мінска абароны 1941. У акружэнне трапіла 11—15 дывізій, якія мелі значныя страты ў баях пад Гроднам, Ваўкавыскам і Лідай, прарваліся каля Зэльвы, Дзярэчына, Слоніма з беластоцкага «катла». Упартае супраціўленне сав. войск пад Беластокам, Навагрудкам і Мінскам скавала 25 дывізій ням. групы армій «Цэнтр». Каля 12 дывізій Зах. фронту былі разгромлены ў Н.«к.». З цяжкімі баямі з акружэння прарваліся 24-я (ген.-м. К.М.Галіцкі), рэшткі 17-й, 55, 64, 108, 155-йстралк., 36-йкав., 204-й матарызаванай і інш. дывізій, зводныя атрады 11-га (ген.-м. Д.К.Маставенка) і 13-га (ген.-м. П.А.Ахлюсцін) механіз. карпусоў. Частка акружэнцаў рассеялася па лясных вёсках, перайшла да партыз. форм барацьбы. «Лясная дывізія» на чале з ген.-лейт. І.В.Болдзіным і палк. І.С.Стральбіцкім з баямі выйшла праз варожыя тылы да Смаленска. 4—5 ліп. 52 тыс. чырвонаармейцаў (паводле ням. звестак) вымушаны былі здацца ў палон. За час ліквідацыі Н.«к.» каля 15 ням. дывізій панеслі адчувальныя страты, што запаволіла рух. ням. злучэнняў да Масквы, дазволіла сав. камандаванню аднавіць у ліп. 1941 Зах. фронт па Дняпры і Зах. Дзвіне, правесці Магілёва абарону 1941, Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941, Лепельскі контрудар 1941, рэйд трох кав. дывізій на чале з ген.-палк. А.І.Гарадавіковым па тылах 2-йням. арміі, падцягнуць рэзервовыя арміі да Смаленска і Бранска.
Літ.:
Еременко А.И. В начале войны. М., 1964;
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Навагрудскага р-на. Мн., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ «КАЦЁЛ»,
акружэнне войскамі 1-га, 2-га і 3-га Бел. франтоў у ходзе Мінскай аперацыі 1944гал. сіл 4-й і асобных злучэнняў 9-йням. армій групы армій «Цэнтр» на У ад Мінска 3.7.1944 у Вял.Айч. вайну. У «кацёл» трапіла 105 тыс. гітлераўцаў. 4.7.1944 сав. войскі — часці 49-й, 50-й армій 2-га Бел. фронту, 33-й арміі 3-га Бел. фронту, частка сіл 1-й і 4-йпаветр. армій пачалі ліквідацыю акружаных войск. Спробы іх вырвацца з «катла» поспеху не мелі. 7—8 ліп. знішчаны ці ўзяты ў палон гал. сілы ням. войск, 9—11 ліп. — астатнія асобныя групы. У М.«к.» знішчана больш за 70 тыс. і ўзята ў палон каля 35 тыс. варожых салдат і афіцэраў, у т. л. 12 генералаў. У ліквідацыі «катла» ўдзельнічалі партызаны брыгад 2-й Мінскай, «Буравеснік», імя Ракасоўскага, «За Савецкую Беларусь», імя газеты «Правда», «Полымя», імя Шчорса і інш. Партызаны ахоўвалі ўсе асн. аб’екты ў Мінску і яго ваколіцах. Упершыню ў наступальных дзеяннях Чырв. Арміі праціўнік быў акружаны і разгромлены ў выніку паралельнага (3-і і 1-ы Бел. франты) і франтальнага (2-і Бел. фронт) праследавання на глыбіні 200—250 км ад пярэдняга краю яго абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЗЮ́НІНСКІ Іван Іванавіч (30.7.1900, в. Гілёва Тугулымскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія — 17.10.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1939). Ген. арміі (1955). Скончыў Уладзівастоцкую пяхотную школу (1924), курсы «Выстрал» (1931), удасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941) і Вышэйшыя акад. курсы (1948) пры гэтай жа акадэміі. У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце ў 1920, на Кіт.-Усх. чыгунцы ў 1929, на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну камандаваў стралк. корпусам, 32-й, 42-й, 54-й, 5-й арміямі; з кастр. 1941 — Ленінградскім фронтам; з кастр. 1942 нам.каманд. Волхаўскім, з мая 1943 — Бранскім франтамі. З ліп. 1943 каманд. 11-й, са снеж. 1943 2-й ударнай арміямі. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усх.-Прускай, Берлінскай аперацый Войскі 11-й арміі пад камандаваннем Ф. 26.11.1943 вызвалілі г. Гомель. У 1946—47 і 1954—65 каманд. войскамі шэрагу ваен. акруг, у 1951—54 нам. і 1-ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі. Са снеж. 1965 у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—66.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎСК,
тры стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Галоўск Сенненскага р-на Віцебскай вобл., на паўд. ускраіне тарфяніку Крывіна. На 1-й стаянцы выяўлены 2 культ. гарызонты: у ніжнім — крамянёвыя і касцяныя вырабы, абломкі гладкасценных слабаарнаментаваных гаршкоў крывінскага варыянта нарвенскай культуры 2-йпал. 3-га тыс. да н.э.; у верхнім — рэшткі пабудоў з кары і жэрдак, прылады працы з рогу і косці, крамянёвыя вырабы паўночнабеларускай культуры 1-йпал. 2-га тыс. да н.э. Знаходкі астатніх стаянак адпавядаюць знаходкам з культурных пластоў 1-й стаянкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЕ́ЗСКІЯ ВО́ЙНЫ,
назва войнаў Прусіі супраць Аўстрыі за авалоданне Сілезіяй (належала Аўстрыі); састаўная частка вайны за Аўстрыйскую спадчыну. У выніку 1-й (1740—42) і 2-й (1744—45) С.в. большая частка Сілезіі была захоплена Прусіяй. Спроба Аўстрыі вярнуць Сілезію ў ходзе Сямігадовай вайны 1756—63 (часам яе наз. 3-й С.в.) была безвыніковай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЮ́К Максім Антонавіч (1895, в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 30.7.1961),
ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). З 1915 у арміі, прапаршчык. З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, у грамадз. вайну пам. камандзіра палка, камандзір батальёна, Паўд. групы войскаў 5-й арміі, дывізій. Пасля вайны камандзір стралк. дывізій, нам. ген.-інспектара пяхоты Чырв. Арміі. Чл.ЦВК Узбекістана (1925), ЦВКБССР (1927). У Вял.Айч. вайну камандуючы 2-й, 3-й рэзервовымі і 48-й арміямі, групамі войск Ленінградскага фронту, на інш. камандных пасадах. Пасля вайны да 1947 нам. камандуючага войскамі Львоўскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-ПРУ́СКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1914,
наступальная аперацыя 1-й і 2-йрас. армій Паўн.-Зах. фронту (каманд.ген. Я.Р.Жылінскі) супраць 8-йгерм. арміі 17.8—15.9.1914 у пачатковы перыяд першай сусветнай вайны 1914—18. Мэта аперацыі — авалодаць Усх. Прусіяй і сарваць наступленне гал. сіл Германіі супраць Францыі. Па патрабаванні зах. саюзнікаў, найперш Францыі, паскорыць паступленне аперацыя была пачата да заканчэння мабілізацыі і сканцэнтравання рас. армій. Рас.вярх. камандаванне планавала разграміць 8-ю герм. армію (больш за 200 тыс.чал., 14,5 пях. і 1 кав. дывізіі, больш за 1000 гармат, каманд.ген. М.Прытвіц фон Гофран, з 22 жн.ген. П. фон Гіндэнбург) сіламі 1-й (больш за 110 тыс.чал., 6,5 пях., 5,5 кав. дывізій, 492 гарматы, каманд. П.К.Рэненкампф) і 2-й (больш за 150 тыс.чал., 12,5 пях. і 3 кав. дывізій, 720 гармат, каманд.ген. А.В.Самсонаў) армій, якія наступалі з Пн і З у абход Мазурскіх азёр. 17 і 20 жніўня 1-я армія, што наступала на Пн ад Мазурскіх азёр, нанесла пад Шталупёненам і Гумбіненам паражэнне войскам 8-йгерм. арміі, але не арганізавала іх праследавання, марудна наступала ў бок Кёнігсберга, а не на злучэнне з 2-й арміяй. Выкарыстаўшы пасіўнасць войск 1-й арміі і разрыў паміж рас. арміямі, Гіндэнбург накіраваў супраць 2-йрас. арміі, якая перайшла граніцу Усх. Прусіі 20 жн. з 3. ад Мазурскіх азёр, большую ч. сіл 8-й арміі. У выніку баёў 26—30 жн.герм. войскі спынілі наступленне 2-й арміі, потым акружылі яе асн. сілы і разграмілі (яе рэшткі адышлі за р. Нараў). 9—15 вер.герм. войскі адкінулі за р. Нёман і 1-ю рас. армію. У выніку баявыя дзеянні наблізіліся да межаў Беларусі. У ходзе У.-П.а. рас. войскі страцілі 245 тыс.чал., у т. л. 135 тыс. палоннымі, герм. (па няпоўных звестках) — 37 тыс. чал.
Літ.:
Восточно-Прусская операция: Сб. док. мировой империалист. войны на рус. фронте (1914—1917 гг.). М., 1939;
Вержховский Д.В., Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914—1918 гг.: Воен.-ист. очерк. М., 1964;
«Идя навстречу пожеланиям Франции...»: Сражение в Восточной Пруссии в 1914 г. по материалам германского Рейхсархива // Воен.-ист. журн. 1994. № 7, 9.